Хавіер Бардэм: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jarash (гутаркі | унёсак)
артаграфія Оскар, катэгорыі, выпраўленьне спасылак
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
д артаграфія, вікіфікацыя using AWB
Радок 16:
 
== Біяграфія ==
Хавіер Бардэм нарадзіўся 1 сакавіка 1969 году ў горадзе [[Лас-Пальмас]], на гішпанскай высьпе [[Гран-Канарыя]], якая ўваходзіць у [[Канарскі архіпэляг]]. Ягоная маці Піляр Бардэм зьяўляецца нашчадкам роду Бардэмаў, прадстаўнікі якога пачалі працаваць у кіно як толькі яно зьявілася ў Гішпаніі. CтарэйшыСтарэйшы брат Хавіера Карляс ды сястра Моніка таксама акторы. Кінадэбют Хавіера Бардэма адбыўся, калі яму было шэсьць гадоў. Яшчэ хлопчыкам ён зьняўся ў шэрагу тэлевізійных сэрыялаў, але потым заняўся жывапісам ды спортам. Перш чым стаць прафэсійным акторам, Хавіер Бардэм нават увайшоў у склад моладзевай зборнай Гішпаніі па [[рэгбі]].
 
== Кар’ера ==
У 1992 годзе Хавіер Бардэм зьявіўся ў стужцы «Jamón, jamón», у якой таксама здымалася [[Пэнэлёпа Круз]]. Гэтая стужка была першай стужкай з удзелам Бардэма, паказанай за межамі Гішпаніі. Вялікім посьпехам для яго стаў фільм «Да заходу сонца» (2000), у якім ён сыграў ролю кубінскага паэта [[Рэйнальда Арэнас]]а. За гэтую ролю яго намінавалі на [[Оскар]]а «За найлепшую мужчынскую ролю». Гэта была першая намінацыя актора з Гішпаніі на гэтую прэмію. Таксама гэтая роля была першай, у якой Бардэм размаўляў па-ангельску. У 2002 годзе Бардэм сыграў галоўную ролю ў рэжысэрскім дэбюце [[Джон Малкавіч|Джона Малкавіча]] ({{мова-en|The Dancer Upstairs}}). У 2004 годзе на экраны выйшаў фільм «Мора ўнутры» ({{мова-es|Mar Ardento}}), за ролю ў якім Хавіер Бардэм быў узнагароджаны кубкам Вольпі на [[Вэнэцыянскі кінафэстываль|Вэнэцыянскім кінафэстывалі]]. У гэтым жа годзе Бардэм сыграў эпізадычную ролю ў галівудзкай крымінальнай драме «Collateral». 2007 год прынёс гэтаму актору міжнародную славу. Ён сыграў, па-першае, у экранізацыі раману [[Габрыель Гарсія Маркес|Габрыеля Гарсіі Маркеса]] «[[Каханьне падчас халеры]]», па-другое, ролю другога пляну ў стужцы «Няма месца для састарэлых» братоў Коэнаў, за якую ён атрымаў «Оскара», «Залаты глёбус», Сатурн, узнагароду BAFTA і шэраг іншых прэміяў. У 2008 годзе Бардэм разам з Пэнэлёпай Круз і [[Скарлет Ёхансан]] сыграў у фільме «Вікі Крыстына Барсэлёна» рэжысэра [[ВудзіЎудзі Ален]]а. За ролю ў гэтым фільме намінаваны на «Залаты глёбус».
 
== Сям’я ==
Радок 27:
 
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Бардэм, Хавіер}}
 
[[Катэгорыя:Гішпанскія акторы]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Гішпаніі]]