Кітайская мова: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афіц. мова — http://en.wikipedia.org/wiki/Chinese_language?oldid=594566917, мінус сьцягі (абмеркаваньне), дапаўненьне, вікіфікацыя
д →‎Дыялектныя групы: для разуменьня
Радок 27:
У кітайскай мове вылучаецца 7 [[дыялект]]ных групаў: паўночная (北, самая шматлікая — звыш 800 млн носьбітаў), (吴), [[сян]] (湘), [[гань]] (贛/赣), [[хака]] (客家), [[кантонскі дыялект|юэ]] (粤), [[міньскія мовы|мінь]] (閩/闽 — у тым ліку тайваньская), [[у (дыялект)|у]], часам вылучаецца таксама мова/дыялект цьзінь. Дыялекты адрозьніваюцца [[фанэтыка|фанэтычна]] (што замінае міждыялектным зносінам, дарма што дыялекты зьвязаныя рэгулярнымі гукавымі адпаведнасьцямі), [[лексыка]]й, збольшага [[граматыка]]й, аднак асновы іх граматыкі і слоўнікавага складу адзіныя. Шэрагам некаторых лінгвістаў дыялекты кітайскае мовы могуць лічыцца асобнымі мовамі, асабліва ў залежнасьці ад краіны, у якой разглядаюцца дыялекты.
 
Сродкам зносінаў носьбітаў розных дыялектаў служыць нарматыўная кітайская мова, якая ў Кітаі завецца [[путунхуа]] (普通话/普通話), у Сынгапуры хуаюй (华语/華語) у Ганконгу і Тайвані — [[гаюй]] (国语/國語), паміж імі існуюць малаважныя адрозьненьні ў фанэтыцы, на пісьме ў путунхуа і хуаюй выкарыстоўваюцца скарочаныя гіерогліфы, а ў гаюй — поўнае напісаньне гіерогліфаў. Пры крайняй неабходнасьці можна дамагчыся, каб цябе зразумелі, напісаўшы герогліфы на паперы або намаляваўшы іх рукой у паветры. Літаратурная мова абапіраецца на паўночныя дыялекты, на паўночных дыялектах, у тым ліку, заснаваныя гаюй і хуаюй, нягледзячы на тое, што, напрыклад, на Тайвані распаўсюджаныя ўласныя дыялекты кітайскае мовы.
 
Фанэтычная норма — [[Пэкін|пэкін]]скае вымаўленьне (аднак у эпоху дынастыі Тан, калі было створана большасьць клясычных кітайскіх тэкстаў, норма была блізкая хутчэй да цяперашняй дыялектнай групы хака).