Баляслаў Пачопка: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д Bot: Migrating 1 interwiki links, now provided by Wikidata on d:Q13132888
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
д артаграфія, вікіфікацыя using AWB
Радок 28:
Нарадзіўся ў незаможнай сялянскай каталіцкай сям’і Антона Пачопкі і Ганны з роду Гайдукевічаў, у якіх было пяць дзяцей. Ахрышчаны 21.10.1884 у рыма-каталіцкім касьцёле ў [[Лаварышкі|Лаварышках]] Віленскай дыяцэзіі. З малых гадоў любіў прыслугоўваць міністрантам у касьцёле і марыў стаць сьвятаром. Скончыў 4 клясы расейскай народнай вучэльні ў [[Рукойні|Рукойнях]]. З дапамогаю ксяндза з Лаварышак працягнуў навучаньне ў гімназіі ў Вільне. Пасьля шасьці клясаў гімназіі паступіў у [[1905]] у [[Віленская каталіцкая духовная сэмінарыя|Віленскую духоўную сэмінарыю]].
 
У [[1905]]—[[1907]] навучаўся ў Віленскай духоўнай сэмінарыі, для вучобы матэрыяльную падтрымку яму аказала княжна [[Магдалена Радзівіл]], якая падтрымлівала беларускі рух. У [[1907]] вымушаны быў перарваць навучаньне ў семінарыісэмінарыі. Афіцыйна — па прычыне пагаршэньня стану здароўя, аднак, ня выключана, што сапраўднымі прычынамі былі грамадзка-палітычныя фактары.
 
З [[1907]] Баляслаў Пачопка ў [[Пецярбург]]у, дзе ўладкаваўся на працу дробным чыноўнікам, адначасова па-за працай самастойна працягваў навучаньне. На працягу 2 гадоў браў удзел у беларускіх і польскіх культурна-асьветніцкіх гурках у Пецярбургу, куды прыносіў свае вершы і песьні. Царскія ўлады западозрылі палітычную дзейнасьць у гэтых гуртках і дзейнасьць іх была спынена. Сьледзтва па гэтай справе пацягнула для Б. Пачопкі звальненьне з працы і пазбавіла магчымасьці знайсьці іншую дзяржаўную службу ў сталіцы. Вымушаны вярнуцца на радзіму, дзе працаваў прыватным настаўнікам у маёнтку Швядовічаў Крывейкішкі непадалёку ад старажытнага мястэчка [[Кернава|Кернава]] на Віленшчыне. У [[1911]] у дзяржаўнай гімназіі ў Шаўлях здаў экстэрнам экзамен за курс 8 клясаў гімназіі і атрымаў атэстат.
 
Ад далейшых студыяў у Віленскай сэмінарыі адмовіўся і 31 студзеня [[1912]] ажаніўся на 19-гадовай Марцыяне Пілецкай, зь якой меў сем дзяцей.
 
== Выдавецкая і настаўніцкая дзейнасьць у Вільні ==
З [[1911]] жыў у [[Вільня|Вільні]], супрацоўнічаў з рэдакцыямі беларускіх выданьняў [[Наша ніва|«Наша ніва»]] і «Biełarus», а таксама працаваў як хатні настаўнік. Спрычыніўся да стварэньня першай беларускай катaліцкай газэты [[Газэта «Biełarus» (1913)|«Biełarus»]] (выходзіла раз на тыдзень, друкавалася беларускай лацініцай), пачынаючы ззь пятага нумару (№ 1, [[1914]]) быў яе рэдактарам і выдаўцом.
 
Баляслаў Пачопка — складальнік і выдавец першага ў XX стагодзьдзі беларускага малітоўніка ''«Boh z nami»'' ([[1915]]), аўтар першай беларускай граматыкі (''«Hramatyka biełaruskaj mowy. Apracawaŭ B.Pačobka»'', распрацавана ў [[1915]]; надрукавана ў Вільні, у друкарні [[«Homan»]] у сакавіку [[1918]]). Падрыхтаваў і выдаў шэраг беларускіх рэлігійных кніжак. Пісаў вершы па-беларуску і па-польску, зьбіраў беларускі фальклёр, дасьледаваў гісторыю батлейкі ў Беларусі.
Радок 41:
Допісы ў газэты і публіцыстычныя творы падпісваў як уласным прозьвішчам, так і рознымі варыянтамі скарачэньняў уласнага імя і прозьвішча: ''B.P, P-ka Boluk, P-ka B., а. Баляслаў'' і інш.
 
Браў удзел у арганізацыі беларускага школьніцтва ў Вільні. ЗЗь сьнежня [1915] стаў адным з выкладчыкаў арганізаваных намаганьнямі [[Алаіза Пашкевіч|Алаізы Пашкевіч (Цёткі)]], [[Іван Луцкевіч|Івана]] і [[Антон Луцкевіч|Антона]] Луцкевічаў ды інш., першых вечаровых настаўніцкіх курсаў для падрыхтоўкі беларускіх настаўнікаў. Працаваў у Вільні ў [[Камітэт дапамогі пацярпелым ад вайны|Камітэце дапамогі пацярпелым ад вайны]].
 
== Праца ў беларускай настаўніцкай сэмінарыі ў Сьвіслачы ==
Радок 51:
 
== Настаўніцтва ў польскіх школах ==
Пасьля ліквідацыі польскімі ўладамі беларускай настаўніцкай сэмінарыі ў Сьвіслачы і беларускага школьніцтва ў Заходняй Беларусі працаваў дырэктарам і настаўнікам у школах Ваўкавыскага павету: у в. [[Вільчукі]] ([[1920]]—[[1922]]), в. [[Масюкі]] ([[1922]]—[[1926]]). Выкладаў у старэйшых клясах прадметы гуманістычнага цыклю: гісторыю, рэлігію і польскую мову. У [[1923]] г. для пацьвярджэньня кваліфікацыі настаўніка скончыў педагагічныяпэдагагічныя курсы ў [[Ліда|Лідзе]]. Займаўся рэлігійна-выхаваўчай працай ззь дзецьмі, рыхтаваў ззь імі розныя імпрэзы ззь вершамі і песьнямі, у тым ліку і яго ўласнымі. Некаторыя ззь іх былі надрукаваны невялікім зборнічкам, аднак большасьць загінула.
 
== Сьвятарская дзейнасьць у Бабровічах ==
У міжваенны час вырашыў прысьвяціць сябе справе адраджэньня [[уніяцтва|Уніі]] ў Беларусі і прыняў усходні абрад на прапанову ўкраінскага манаха-[[рэдэмптарыст]]а [[Мікалай Чарнецкі|Мікалая Чарнецкага]] (пазьней — біскупа, Апостальскага візітатаравізытатара каталіцкіх парафіяў славяна-візантыйскага абраду уў Польшчы, сёньня вызнанага Царквой блаславёным). Дзеля гэтага падаў пісьмовую просьбу ў [[Рым]] і вясною [[1921]] атрымаў асабісты дазвол ад папы [[Бэнэдыкт XV|Бэнэдыкта XV]]. З [[1921]] аднавіў свае тэалагічныятэалягічныя студыі — у грэка-каталіцкай сэмінарыі ў [[Львоў|Львове]], дзе 5 гадоў вучыўся завочна. [[18 ліпеня]] [[1926]] быў высьвячаны на дыякана, а 25 ліпеня — на сьвятара ў [[Архікатэдра сьв. Юра ў Львове|катэдры сьв. Юра ў Львове]]. Сьвятарскія сьвячаньні паводле бізантыйскага абраду яму ўдзяліў Галіцкі мітрапаліт [[Андрэй Шаптыцкі]].
 
23.08.1926 рыма-каталіцкі [[Сьпіс кіраўнікоў Пінскай дыяцэзіі|біскуп Пінскі]] [[Зыгмунт Лазінскі]] прызначыў яго «выконваючым абавязкі [[вікары]]я Целяханскай парафіі для аблугоўваньня вернікаў усходняга абраду, з рэзыдэнцыяй у [[Бабровічы (Берасьцейская вобласьць)|Бабровічах]]».
 
Падчас працы ўніяцкім парахам у Бабровічах а. Баляслаў Пачопка, акрамя сьвятарскага служэньня, выкладаў рэлігію дзецям у школе, актыўна займаўся дабрачыннай дзейнасьцю для бедных, браў удзел у Пінскіх унійных канферэнцыяхканфэрэнцыях, на якіх выступаў з дакладамі, дасылаў артыкулы ў беларускую і польскую прэсу ([[«Da Złučeńnia»]], [[«Przegląd Wileński»]]). Стаў першым біёграфам біскупа Пінскага Зыгмунта Лазінскага (цяпер вядзецца бэатыфіувцыйныбэатыфіўвцыйны працэс). У [[1938]] уласнымі рукамі збудаваў і аздобіў новую драўляную ўніяцкую царкву ў Бабровічах (значную частку грошаў на яе ахвяравала [[Магдалена Радзівіл]]). У душпастырскай дзейнасьці карыстаўся пераважна беларускай мовай.
 
Баляслаў Пачопка меў шырокую перапіску з рознымі асобамі далёка па-за межамі краіны, падтрымліваў шматгадовую лістоўную сувязь з мэцэнаткай беларускага руху княжной Магдаленай Радзівіл, сябраваў зь вядомым славістам прафэсарам [[Уроцлаў|Брэслава (Уроцлава)]] [[Рудольф Абіхт|Рудольфам Абіхтам]], зь якім працаваў у Сьвіслацкай беларускай настаўніцкай сэмінарыі.
 
== Перасьлед за Саветамі і сьмерць ==
З прыходам Саветаў у [[1939]] пачаўся маральны і матэрыяльны ціск на сьвятара і яго сям’ю, а ў лютым [[1940]], калі ў Заходняй Беларусі адбылася першая масавая апэрацыя НКВД па дэпартацыі ў [[Сыбір]], у яго царкве адбыўся пагром. ПразПразь некалькі тыдняў яго спрабавалі абвінаваціць у крадзяжы збожжа. Гэтыя перажываньні моцна адбіліся на стане здароўя сьвятара, якое ўвесну 1940 моцна пагоршылася, узьніклі паважныя праблемы з сэрцам. Некалькі тыдняў ён правёў у шпіталі ў Целяханах. Увосень сьвятаром заняліся сьледчыя НКВД. У сьнежні [[1940]] сьвятар другі раз трапіў у шпіталь у Целяханах, а на другі дзень сьвятаў Божага Нараджэньня (26 сьнежня [[1940]]) там памёр.
 
Пахаваны ён быў на каталіцкіх могілках у Целяханах. Сям’я сьвятара адразу пасьля яго пахаваньня, хаваючыся ад рэпрэсіяў НКВД, зьехала на Віленшчыну, пазьней выехала ў Польшчу.