Дракула (пэрсанаж): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Addbot (гутаркі | унёсак)
д Bot: Migrating 21 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q3266236 (translate me)
Ryba g (гутаркі | унёсак)
артаграфія
Радок 20:
|-
! Ворагі
| [[Джонатан ХаркерГаркер]]<br />[[Абрагам Ван Гэлсінг]]
|-
! Першае<br>зьяўленьне
Радок 32:
 
== У рамане Стокера ==
У рамане Брэма Стокера біяграфія, асаблівасьці, сілы, здольнасьці і слабасьці графа Дракулы апісваюцца па хадзе разьвіцьця рамана рознымі героямі і з розных ракурсаў<ref>Carol N. Senf «Dracula: The Unseen Face in the Mirror» in the Norton Critical Edition of Dracula (1997) by Bram Stoker, edited by Nina Auerbach and David J. Skal: 421-31 {{ref-en}}</ref>. Найбольш зьмястоўнымі інфарматарамі зьяўляюцца [[Джонатан ХаркерГаркер]], [[Абрагам Ван Гэлсінг]] і [[Міна ХаркерГаркер]].
 
=== Біяграфія ===
Радок 41:
Будучы пахаваным у вялікім маўзалеі яго замку, Дракула вяртаецца да жыцьця вампірам і жыве некалькі стагодзьдзяў у сваім замку з трыма жанчынамі-вампірамі, якія гэтаксама пахаваныя і ляжаць па-за магілай самога Дракулы<ref>Dracula Chapter 27 {{ref-en}}</ref>. Яго стасункі з так званымі «[[Нявесты Дракулы|нявестамі Дракулы]]» зьяўляюцца інтымнымі, і двое зь іх, як бачна, маюць сямейнае падабенства<ref>Dracula Chapter 3 {{ref-en}}</ref>. Ці зьяўляюцца яны яго палюбоўніцамі, сёстрамі<ref>Note in Chapter 3 of the Norton Critical Edition of Dracula (1997): page 42 {{ref-en}}</ref>, дачкамі<ref>Christopher Craft "Kiss Me with Those Red Lips: Gender and Inversion in Bram Stoker's Dracula" in the Norton Critical Edition of Dracula (1997): 444-59 {{ref-en}}</ref> ці інцэстуальнай камбінацыяй усяго раней пералічанага, як у некаторых выказаных гіпотэзах<ref>Christopher Craft "Kiss Me with Those Red Lips: Gender and Inversion in Bram Stoker's Dracula" in the Norton Critical Edition of Dracula (1997): 444-59 {{ref-en}}</ref>, у тэксьце да канца не высьвятляецца.
 
Падзеі раману адбываюцца напрыканцы [[19 стагодзьдзе|XIX стагодзьдзя]]. Дракула дзейнічае ў адпаведнасьці са сваім плянам пераезду ў Лёндан. Ён выклікае Рэнфілда, салісітара яго замка, каб купіць Карфакскае абацтва ў Лёндане. Пасьля спатканьня з графам Рэнфілд пакрысе губляе свой розум і, каб аказаць юрыдычную дапамогу ў заключэньні пагадненьня па выкупу нерухомасьці, на яго месца прызначаецца [[Джонатан ХаркерГаркер]], новы кваліфікаваны салісітар. Дракула спачатку зачароўвае ХаркераГаркера сваёй гасьціннасьцю і веданьнем гісторыі. Пазьней ён выратоўвае яго са сьмяротных абдымкаў сваіх нявестаў. Але пасьля таго, як Дракула ўбачыў партрэт Міны Мюрэй, нявесты ХаркераГаркера, граф, тым ня менш, жадае ўтрымліваць ХаркераГаркера жывым толькі на тэрмін, пакуль не завяршыцца фінансавая транзакцыя (купля Карфакскага абацтва ў Лёндане) і ён ня вывучыць як мага болей пра Англію.
 
Дракула пакідае замак і садзіцца на расейскі карабель «Дэмэтрый», беручы з сабой боксы з трансыльванскай глебай, якая патрэбная яму дзеля захаваньня сваёй сілы. Падчас паездкі ва Ўітбі, у прыбярэжнае мястэчка паўночнай Англіі, ён спаталяе свой голад на камандзе карабля. Пазьней было знойдзена толькі цела капітана, якое знайшлі трымаючымся за стырно карабля. Былі адноўленыя капітанскія запісы, дзе распавядаецца пра дзіўныя падзеі, якія мелі месца падчас карабельнага падарожжа. Дракула пакідае карабель ў выглядзе воўка.
 
Неўзабаве граф пачынае перасьледваць адданую нявесту ХаркераГаркера [[Міна МюрэйМарэй|Вільгэльміну «Міну »Мюрэй Марэй]] і яе эксцэнтрычную сяброўку [[Люсі ВэстэнраЎэстэнра]]. У рамане таксама назіраецца вартая ўвагі сувязь Дракулы і [[Рэнфілд]]а, першага салісітара, цяпер пацыента псыхіятрычнага шпіталю, які вымушаны спажываць насякомых, павукоў, птушак і іншых істотаў (у парадку ўзрастаньня памеру жывёлаў) дзеля таго, каб увабраць іхнюю «жыцьцёвую сілу». Рэнфілд паводзіць сябе як сэнсар, рэагуючы на блізкае месцапалажэньне Дракулы і адпаведна даючы належныя ўказаньні. Дракула пачынае па начох наведваць спальны пакой Люсі, высмоктваючы яе кроў і адначасова заражаючы яе пракляцьцем вампірызму. Кампаньёны Люсі, ня ведаючы сапраўднай прычыны пагаршэньня яе стану здароў'я, запрашаюць галяндзкага доктара мэдыцыны Ван Гэлсінга, мінулага настаўніка аднаго з прыхільнікаў Люсі. Ван Гэлсінг неўзабаве вызначае звышнатуральную прыроду яе становішча, але адразу яе не агалошвае, нягледзячы на свае спробы ўтрымаць пераўтварэньне Люсі [[часнык]]ом. Ван Гэлсінг таксама робіць Люсі непазьбежнае пераліваньне крыві ад усіх прысутных мужчынаў, уключаючы сябе, без аніякай увагі на дапасавальнасьць групы крыві. Дракула вываблівае Люсі позна ноччу зь яе пакоя і выпівае яе кроў, тым самым забіваючы яе і пераўтвараючы ў нежывую істоту.
 
Ван Гэлсінг з групай людзей уваходзіць у склеп Люсі і забівае яе. Пасьля яны ўрываюцца ў рэзыдэнцыю Дракулы ў Карфаксе і зьнішчаюць усе боксы з трасыльванскай зямлёй, пазбаўляючы Дракулу магчымасьці рэгенэрацыі і адпачынку. Дракула пакідае Англію, каб вярнуцца на сваю бацькаўшчыну, так і ўкусіўшы Міну.
 
Апошні разьдзел раману апісвае пагоню мужчынаў за Дракулай па Трансыльваніі. У кульмінацыйнай бітве з падначаленымі графу цыганскімі ахоўнікамі Дракула загінае. Нягледзячы на папулярнае меркаваньне пра тое, што Дракула быў сьмяротна паранены асінавым калом у сэрца, аповед Міны ў рамане адзначае, што [[Джонатан ХаркерГаркер]] перарэзаў яму горла крывым нажом, а [[КуінсіКўінсі Морыс]] пратыкнуў сэрца графа нажом боўі (Дзёньнік Міны ХаркерГаркер, 6 лістапада, Дракула, частка 27).
 
== Глядзіце таксама ==