Язэп Урбановіч: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
абставіны гібелі
д кірылічная «с»
Радок 20:
}}
{{Цёзкі|Урбановіч}}
'''Язэ́п Па́ўлавіч Урбано́віч''' ([[3 красавіка]] [[1907]], в. [[Шэйпічы (Пружанскі раён)|Шэйпічы]], цяпер у [[Пружанскі раён|Пружанскім раёне]] [[Берасьцейская вобласьць|Берасьцейскай вобласьці]] — [[10 ліпеня]] [[1944]], в. [[Варанілавічы]], [[Пружанскі раён]]) — адзін з арганізатараў і кіраўнікоў антыфашысцкага падпольля і партызанскага руху на [[Берасьцейшчына|Берасьцейшчыне]]. Стрыечны брат [[Міхась Забэйда-Суміцкі|Міхася Забэйды-Суміцкага]]<ref name="b-ww2">{{Спасылка | аўтар = | прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | cуаўтарысуаўтары = | дата публікацыі = 3 лютага 2009| url = http://belarus-ww2.livejournal.com/5121.html| загаловак = Шыдлоўскі, Забэйда-Суміцкі, Урбановіч| фармат = | назва праекту = | выдавец = Суполка ў [[LiveJournal|ЖЖ]], прысьвечаная ваеннай гісторыі Беларусі| дата = 10 траўня 2011 | мова = | камэнтар = }}</ref>.
 
== Жыцьцяпіс ==
Нарадзіўся [[3 красавіка]] [[1907]] ў в. [[Шэйпічы (Пружанскі раён)|Шэйпічы]] (цяпер у [[Пружанскі раён|Пружанскім раёне]]). Вучыўся ў [[Зельзін]]скай аднакляснай школе, [[Віленская беларуская гімназія|Віленскай беларускай гімназіі]]<ref name="belpartisans">{{Спасылка | аўтар = С. Ёрш| прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | cуаўтарысуаўтары = | дата публікацыі = 3 сьнежня 2007| url = http://jivebelarus.net/history/new-history/belarusian-partizans.html?page=5| загаловак = Масква супраць беларускай партызанкі| фармат = | назва праекту = Беларуская партызанка| выдавец = Бібліятэка гістарычных артыкулаў «Жыве Беларусь»| дата = 10 траўня 2011 | мова = | камэнтар = }}</ref>, зь якой выключаны на пятым годзе навучаньня.
 
Сябра [[КПЗБ]] з [[1928]] р. З [[1930]] сакратар Баранавіцкага, Берасьцейскага акруговых камітэтаў КПЗБ. У [[1931]] зьняволены за рэвалюцыйную дзейнасьць. Вызвалены ў [[1934]].
 
У пачатку [[Польская кампанія|нямецкай акупацыі Польшчы]] разам са сваім таварышам прабраўся праз акружэньне ў Варшаву, каб выратаваць свайго стрыечнага брата [[Міхась Забэйда-Суміцкі|Міхася Забэйду-Суміцкага]]. Але той быў настолькі хворы, што ня здолеў ісьці зь імі<ref>{{Спасылка | аўтар = [[Міхась Забэйда-Суміцкі|Міхась Забэйда]]| прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | cуаўтарысуаўтары = | дата публікацыі = 15 красавіка 1962| url = http://zbsb.org/lib/index.php?option=com_alblib&view=article&id=588| загаловак = Мастацтвам за мір| фармат = | назва праекту = Бібліятэка| выдавец = [[ЗБС Бацькаўшчына|МГА «Бацькаўшчына»]]| дата = 10 траўня 2011 | мова = | камэнтар = }}</ref>. Пасьля [[Савецкае ўварваньне ў Польшчу|далучэньня]] [[Заходняя Беларусь|Заходняй Беларусі]] да [[БССР]] у 1939 — старшыня Ружанскага пасялковага савету.
 
Са жніўня 1941 — на акупаванай [[Трэці райх|Нямеччынай]] тэрыторыі Беларусі, адзін з арганізатараў раённых антыфашысцкіх арганізацыяў (падпольны псэўданім Максім), сакратар Ружанскага раённага антыфашысцкага камітэту. У 1942 року прапанаваў сваім знаёмым з часу Віленскай беларускай гімназіі атаманам Беларускай народнай грамады ўтварэньне Антыфашыстоўскага камітэту і каардынацыю дзейнасьці. «Камітэт барацьбы зь нямецкімі акупантамі» быў створаны ў жніўні таго ж року ў Берасьці (у [[1943]] перайменаваны на Берасьцейскі абласны антыфашыстоўскі камітэт), узначаліў яго Язэп Урбановіч. Арганізаваў разгром нямецкага гарнізону ў [[Косава (горад)|Косаве]] [[2 жніўня]] [[1942]]. У чэрвені-ліпені 1943 — камандзір партызанскай брыгады імя [[Панцеляймон Панамарэнка|П. К. Панамарэнкі]].
Радок 34:
Язэп Урбановіч загінуў [[10 ліпеня]] [[1944]], перад самым прыходам савецкіх войскаў. Акалічнасьці гібелі ўвесь гэты час былі невядомыя, афіцыйна было пазначана толькі, што загінуў «пры выкананьні службовых абавязкаў». Аднак нядаўна брат [[Васіль Сёмуха|Васіля Сёмухі]] Яўген, які быў сьведкам гібелі Ўрбановіча, распавёў пра абставіны, пры якіх гэта адбылося.
 
Пасьля адыходу немцаў у вёску [[Варанілавічы]] 10 ліпеня прыйшлі бандыты (паводле некаторых зьвестак, гэта былі партызаны<ref name="b-ww2"/><ref>{{Спасылка | аўтар = | прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | cуаўтарысуаўтары = | дата публікацыі = 2 верасьня 2010| url = http://berezakartuska.livejournal.com/28901.html| загаловак = Как погиб Иосиф Урбанович?| фармат = | назва праекту = | выдавец = Блог «Гісторыя аднаго гораду»| дата = 10 траўня 2011 | мова = ru| камэнтар = }}</ref>), якія заняліся рабаўніцтвам: забіралі хатнюю скаціну, дамашні скарб, рабавалі царкву. Празь некалькі гадзінаў у вёсцы зьявіўся Ўрбановіч зь невялікай групай суправаджэньня, які запатрабаваў спыніць гвалт. За гэта ён і быў застрэлены памочнікам камандзіра аддзелу рабаўнікоў. Пазьней абодва былі пакараныя: ''Л.'' (мясцовыя жыхары дагэтуль называюць кіраўніка бандытаў толькі так) павешаны, а ягоны памочнік расстраляны<ref>{{Артыкул|аўтар = Мікалай Пейган, Мікалай Сінкевіч.|загаловак = Гаркавы подых вайны|арыгінал = |спасылка = |аўтар выданьня = |выданьне = [[Раённыя будні]]|тып = |месца = |выдавецтва = |год = 11 ліпеня 2012|выпуск = |том = |нумар = 52 (9498)|старонкі = 5|isbn = }}</ref>.
 
Язэп Урбановіч пахаваны ва ўрочышчы [[Гута-Міхалін]] [[Івацэвіцкі раён|Івацэвіцкага раёну]].