Пружанскі аэрадром: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д кірылічная «с»
Радок 1:
{{Іншыя значэньні|Пружанскі аэрадром (неадназначнасьць)}}
[[Файл:Pružanski aeradrom group 1 left view.Jpg|міні|240пкс|Рэшткі самалётаў [[33-і зьнішчальны авіяцыйны полк|33-га зьнішчальнага авіяцыйнага палку]] на Пружанскім аэрадроме (1941)]]
'''Пружа́нскі аэрадро́м №207<ref>{{Спасылка | аўтар = К.Б.Стрельбицкий.| прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | cуаўтарысуаўтары = | дата публікацыі = 27 чэрвеня 2010| url = http://aircraft-museum.ucoz.ru/publ/shifry_aehrodromov_zovo_1941g/1-1-0-3| загаловак = Шифры аэродромов ЗОВО 1941г.| фармат = | назва праекту = | выдавец = [[Музэй авіяцыйнай тэхнікі|Музей авиационной техники-Боровая]]| дата = 22 студзеня 2012 | мова = ru| камэнтар = }}</ref>''' разьмяшчаўся ля вёскі [[Куплін]] за 3 км ад [[Пружаны|Пружанаў]]<!-- у [[1940]]—[[1941]], [[1945]]—[[1955]] роках-->.
 
== Мінуўшчына ==
[[Аэрадром]] пабудаваны ў 1937 року, за [[Другая Рэч Паспалітая|польскім]] часам, на выкупленым у шляхцянкі Задарноўскай полі між [[Кулікі (Пружанскі раён)|Кулікамі]] і [[Куплін]]ом. Пасьля [[Польскі паход РСЧА|нападу Савецкага Саюзу на Польшчу]] прыстасаваны для патрэбаў [[Чырвоная армія|Чырвонай арміі]]. Са сьнежня 1939 року на ім базіраваліся [[33-і зьнішчальны авіяцыйны полк]]<ref>{{Спасылка | аўтар = | прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | cуаўтарысуаўтары = | дата публікацыі = 13 сьнежня 2009| url = http://allaces.ru/cgi-bin/s2.cgi/sssr/struct/p/iap33.dat| загаловак = 33-й истребительный авиационный полк ПВО| фармат = | назва праекту = Авиаторы второй мировой| выдавец = | дата = 4 траўня 2011 | мова = ru| камэнтар = }}</ref> (камандоўца — маёр А. І. Акулін) і [[74-ы штурмавы авіяцыйны полк]] [[10-я зьмяшаная авіяцыйная дывізія|10-й зьмяшанай авіяцыйнай дывізіі]] [[4-я армія (СССР)|4-е арміі]]. Перад пачаткам вайны зь Нямеччынай у Пружанах і Купліне былі згрупаваныя таксама 43-я зэнітная батарэя супрацьпаветранай абароны, 197-ы, 198-ы і 199-ы батальёны аэрадромнага абслугоўваньня, 159-я і 160-я аэрадромна-тэхнічныя роты, 74-ы хімузвод.
 
У 1941 року камандаваньне [[Заходняя асобая ваенная акруга|Заходняй асобай ваеннай акругі (ЗахАВА)]] паведамляла пра нездавальняючае разьмяшчэньне аэрадрому, праблемах з палівам, будматэрыяламі, мэханізмамі, рабочымі. Яшчэ ўлетку 1940 року па выніках праверкі былі зробленыя высновы:
Радок 13:
Паколькі аэрадром разьмяшчаўся на месцы былога польскага, немцы ведалі пра яго з захопленых у верасьні 1939 дакумэнтаў польскага Генэральнага штабу. Акрамя таго, у пачатку 1941 року яны правялі здымку тэрыторыі, дзе назіралася вялікая згрупаванасьць тэхнікі.
 
У 33-м зап у пачатку [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікай Айчыннай вайны]] служылі м. інш. [[Сьцяпан Гудзімаў]], [[Герой Савецкага Саюзу]] {{Артыкул у іншым разьдзеле|Іван Лавейкін||ru|Лавейкин, Иван Павлович}}<ref>{{Спасылка | аўтар = skw.| прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | cуаўтарысуаўтары = | дата публікацыі = 5 сьнежня 2007| url = http://vertoletciki.forumbb.ru/viewtopic.php?id=115#p1441| загаловак = Аэродром Пружаны 1978-1980гг| фармат = | назва праекту = Форум вертолетчиков| выдавец = | дата = 14 сьнежня 2011 | мова = ru| камэнтар = }}</ref> і [[Фёдар Мачалаў]].
 
== Баявыя дзеяньні ==
[[Файл:Pružanski aeradrom group 2 right view.Jpg|міні|240пкс|]]
15 чэрвеня 1941 року ў памежных вайсковых акругах пачалася выдача боепрыпасаў, водпускі былі скасаваныя. 21 чэрвеня была вучэбная трывога, адпрацоўка разгрупаваньня эскадрыльлі і перахопу варожых самалётаў.
 
Радок 26:
А 3:40 нямецкія бамбардоўнікі «[[Heinkel He 111|He-111]]» пад прыкрыцьцём «[[Messerschmitt Bf 109|Ме-109]]» нанесьлі ўдары па 26 аэрадромах, у тым ліку Куплінскім. Пры заходзе на другі круг нямецкім самалётам давялося ўступіць у бой з падасьпелымі эскадрыльлямі, што вярнуліся з-пад Берасьця. Яшчэ двойчы былі адбітыя атакі «He-111» на падыходах да аэрадрому.
 
Калі савецкія самалёты селі на зямлю дзеля запраўкі і папаўненьня боепрыпасаў, былі нанесеныя далейшыя бомбавыя ўдары дванаццацьцю «[[Junkers Ju 88|Ju-88]]», цягам гадзіны аэрадром вынішчаўся кулямётным і гарматным агнём «Ме-109», дробнакалібернымі касэтнымі асколачнымі бомбамі, г. зв. «чортавымі яйкамі». Узьняцца ў паветра ня здолеў ніводзін самалёт 33-га зап, акрамя дзяжурнае пары Цімашэнка — Гудзімаў. У гэтым баі [[Сьцяпан Гудзімаў]] зьдзейсьніў паветраны таран і загінуў. Матэрыяльная частка 33-га авіяпалку была зьнішчаная<ref>{{Спасылка | аўтар = Марк Солонин.| прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | cуаўтарысуаўтары = | дата публікацыі = | url = http://www.warmech.ru/1941war/w-front/wfsad10_2.html| загаловак = На мирно спящих аэродромах…| фармат = | назва праекту = | выдавец = | дата = 4 траўня 2011 | мова = ru| камэнтар = }}</ref>. Нямецкія экіпажы дакладвалі, што «на савецкіх аэрадромах самалёты стаялі як на парадзе, у лінію, не пацэліць па іх было немагчыма».
 
Да 10-е гадзіны раніцы не засталося ніводнага самалёту, здольнага падняцца ў паветра<ref>{{Спасылка | аўтар = skw.| прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | cуаўтарысуаўтары = | дата публікацыі = 7 сьнежня 2007| url = http://vertoletciki.forumbb.ru/viewtopic.php?id=115#p1515| загаловак = Аэродром Пружаны 1978-1980гг| фармат = | назва праекту = Форум вертолетчиков| выдавец = | дата = 14 сьнежня 2011 | мова = ru| камэнтар = }}</ref>. Асобавы склад палку атрымаў загад перабазіравацца на аэрадром у [[Пінск]]у. 24 чэрвеня адтуль яны таварнымі эшелонамі былі накіраваныя ў Маскву.
 
Да 10-е гадзіны раніцы не засталося ніводнага самалёту, здольнага падняцца ў паветра<ref>{{Спасылка | аўтар = skw.| прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | cуаўтары = | дата публікацыі = 7 сьнежня 2007| url = http://vertoletciki.forumbb.ru/viewtopic.php?id=115#p1515| загаловак = Аэродром Пружаны 1978-1980гг| фармат = | назва праекту = Форум вертолетчиков| выдавец = | дата = 14 сьнежня 2011 | мова = ru| камэнтар = }}</ref>. Асобавы склад палку атрымаў загад перабазіравацца на аэрадром у [[Пінск]]у. 24 чэрвеня адтуль яны таварнымі эшелонамі былі накіраваныя ў Маскву.
 
23 чэрвеня на аэрадром, які спрабавалі абараніць некалькі параненых, увайшлі танкі. Жаўнеры [[17-я танкавая дывізія (Нямеччына)|17-й танкавае дывізіі]] [[вэрмахт]]у зафіксавалі разбурэньні Куплінскага аэрадрому на фатаздымках.