Аўстралія: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Дэмаграфія: выпраўленьне спасылкі
Радок 53:
 
== Палітыка ==
Аўстралія зьяўляецца ўдзельнікам [[Брытанская Садружнасьць Нацыяў|Брытанскай Садружнасьці Нацыяў]], захоўвае ў дзяржаўных дакумэнтах назву [[дамініён]]. Палітычная будова краіны фармальна зьяўляецца фэдэрацыйная канстытуцыйная манархія, ззь дзьвюхпалатным парлямэнтам. Канстытуцыя краіны была прынятая ў [[1900]] годзе, згодна зь ёй кіраўніком дзяржавы зьяўляецца каралева Аўстраліі (цяпер [[Элізабэта ІІ]]), якая ажыцьцяўляе сваю ўладу праз [[губэрнатар]]а. Тытул каралевы Аўстраліі быў дадзены брытанскай каралеве ў [[1971]] годзе аўстралійскім парлямэнтам.
 
Практычна кіраўніком Аўстраліі зьяўляецца губэрнатар [[Квенцін Брайс]] і [[прэм’ер-міністар]] Аўстраліі [[Тоні Эбботт]]. [[Заканадаўчая ўлада]] належыць дзьвюхпалатнаму парлямэнту, дэпутаты якога выбіраюцца на ўсеагульных выбарах: Сэнат на шасьцігадовы тэрмін, налічвае 76 сэнатараў (па 12 прадстаўнікоў ад кожнага штату і па два прадстаўнікі ад Паўночнай тэрыторыі і Аўстралійскай сталічнай акругі) і Палата Прадстаўнікоў з трохгадовым тэрмінам дзеяньня, якая налічвае 150 дэпутатаў, якія выбіраюцца прапарцыянальна колькасьці насельніцтва.
Радок 100:
Нацыянальнае сьвята — Дзень Аўстраліі ([[26 студзеня]]). У гэты дзень у [[1788]] г. было заснавана першае эўрапейскае паселішча.
 
У краіне існуе абавязковая адукацыю для дзяцей ад 6 да 15 гадоў. Дзейнічаюць 39 унівэрсытэтаў, 35 каледжаў, а таксама 4 інстытутаінстытуты. Агульная колькасьць студэнтаў ВНУ — звыш 700 тыс.чал. (зь іх замежных студэнтаў — 174 тыс. чал.).
 
Шырока разьвітыя сродкі масавай інфармацыі. Аўстралія займае адно ззь вядучых месцаў у сьвеце па колькасьці пэрыядычных выданьняў на душу насельніцтва.
 
== Дэмаграфія ==