Атам: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 6:
Фізычныя і хімічныя ўласьцівасьці атаму вызначаюцца ягонай будовай, якая апісваецца квантавымі законамі.
 
У залежнасьці ад кантэксту, кажучы пра атам маюць на ўвазе як электранэўтральныя атамы, гэтак і [[Іён|іёныіён]]ы згаданага [[Хімічны элемэнт|хімічнага элемэнта]], або гавораць пра атам каб адрозьніць нэўтральную часьцінку [[рэчыва]] ад [[Іён|іёнаіён]]а, які мае электрычны зарад.
 
== Уласьцівасьці атама ==
 
=== Субатамныя часьціцы ===
Нягледзячы на тое, што першапачаткова слова «атам» мела значэньне часьціцы, якая не падзяляецца на больш дробныя часткі, згодна ззь сёньняшнімі навуковымі тэорыямі ён складаецца з больш дробных часьціцаў, якія маюць назву ''субатамныя часьціцы''. Атам складаецца з [[электрон]]аў, [[пратон]]аў ды [[нэўтрон]]аў. Самы распаўсюджаны ізатоп [[вадарод]]у <sup>1</sup>H складаецца толькі з электрона ды пратону.
 
Электрон зьяўляецца самай лёгкай з часьціц, якія складаюць атам. Ён мае масу 9,11·10<sup>−31</sup> кг, адмоўны электрычны зарад і памеры настолькі малыя, што іх немагчыма вызначыць сродкамі сучаснай фізыкі. Адпаведна лічыцца, што электрон не складаецца з драбнейшых часьціц. Пратоны ў 1836 разоў цяжэйшыя за электрон (1,6726·10<sup>−27</sup> кг) і маюць дадатны электрычны зарад, што прымушае электроны прыцягвацца да пратонаў электрамагнітнымі сіламі. Нэўтроны ня маюць электрычнага зараду і ў 1839 разоў цяжэйшыя за электрон (1,6929·10<sup>−27</sup> кг). Памеры нэўтронаў ды пратонаў блізкія, каля 2,5·10<sup>−15</sup> м.