Запазычаньні: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
д лягічная разьбіўка
Радок 1:
'''Запазы́чаньні''' — [[лексыка|лексычныя]], [[марфалёгія|марфалягічныя]], [[фанэтыка|фанэтычныя]] і іншыя сродкі пэўнай [[мова|мовы]], што перайшлі зь іншай мовы ў выніку моўнага ўзаемадзеяньня<ref name="энц">{{Кніга|аўтар=|частка=Запазычанні|загаловак=Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах|арыгінал=|спасылка=|адказны=[[Генадзь Пашкоў]]|выданьне=|месца=Менск|выдавецтва=[[Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі]]|год=1998|том=6|старонкі=529|старонак=576|сэрыя=|isbn=985-11-0106-0|наклад=10 000}}</ref>. Запазычаньні абумоўленыя сацыяльна-эканамічнымі, дзяржаўна-палітычнымі й культурнымі зносінамі паміж [[народ]]амі.

Пранікаюць непасрэдна з моваў-крыніцаў і праз пасрэдніцтва іншых моваў вусным (размоўныя кантакты) і пісьмовым (кнігі, афіцыйныя дакумэнты, перапіска) шляхам. Найбольш актыўна праяўляюцца ў галіне слоўнікавага складу<ref name="энц"/>. Падпарадкоўваюцца законам [[фанэтыка|фанэтыкі]], [[граматыка|граматыкі]], правілам [[словаўтварэньне|словаўтварэньня]] й [[сэмантыка|сэмантычнай сыстэмы]] мовы-рэцэптара.

Паводле ступені [[асыміляцыя (лінгвістыка)|асыміляцыі]] падзяляюцца на цалкам засвоеныя й часткова засвоеныя ([[экзатызм]]ы). Асобны разрад запазычаньняў складаюць [[барбарызм]]ы, якія проці экзатызмаў амаль заўсёды знаходзяцца па-за літаратурнай мовай і не адлюстроўваюцца ў слоўніках<ref name="энц"/>.

У залежнасьці ад мовы, зь якой запазычанае слова, такія словы называюць [[англіцызм]]ы, [[германізм]]ы, [[палянізм]]ы і г.д. Запазычаньні з адной мовы ў некалькі, зь мінімальнай зьменай вонкавага аблічча й значэньня, завуцца [[інтэрнацыяналізм (лінгвістыка)|інтэрнацыяналізмамі]].
 
== Крыніцы ==