Інстытут беларускай культуры: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (гутаркі | унёсак)
д Bot: Migrating 4 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q2510915 (translate me)
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
дапаўненьне крыніца — be:Інстытут беларускай культуры
Радок 47:
| колішняя назва =
}}
'''Інстытут беларускай культуры''', скарочана '''Інбелкульт''' або '''ІБК'''  — вышэйшая шматгаліновая навукова-дасьледчая ўстанова, другаяпершая ў гісторыі [[Беларусь|Беларусі]]. пасьляІнстытут быў заснаваны [[Беларускае30 навуковаестудзеня]] таварыства[[1922]] (1918)году ў [[Менск]]у на базе Навукова-тэрміналягічнай камісіі Наркамасьветы БССР, і існаваў да [[1928]], калі быў ператвораны ў [[Нацыянальная акадэмія навук Беларусі|БеларускагаБеларускую навуковагаакадэмію таварыстванавук]].
 
== Гісторыя ==
Інстытут быў заснаваны [[30 студзеня]] [[1922]] году ў [[Менск]]у на базе Навукова-тэрміналягічнай камісіі Наркамасьветы [[БССР]], і існаваў да [[1928]] году, калі быў ператвораны ў [[Нацыянальная акадэмія навук Беларусі|Беларускую акадэмію навук]].
У чэрвені 1921 пры НКА ствараецца Акадэмічны цэнтар. Адной з задачаў, пастаўленых перад ім, было кіраўніцтва ўстановамі, якія маюць за мэту навуковую працу, запрашэньне ў Беларусь і падрыхтоўку ўласных навуковых сілаў<ref>Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь (далей — НАРБ). Ф. 42. Воп. 1. Спр. 535. Арк. 4; Петрыкаў, П. Ц. Інстытут беларускай культуры — 70 гадоў / П. Ц. Петрыкаў // Весці АН Беларусі. Серыя гуманітарных навук. — 1992. — № 5 — 6. — С. 54.</ref>.
 
На працягу 1921 году ў структуры Акадэмічнага цэнтру НКА БССР існавала 17 установаў. Пад адзінаццатым нумарам у справаздачы пазначаны Інстытут беларускай культуры<ref>Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь (далей — НАРБ). Ф. 42. Воп. 1. Спр. 519. Арк. 40; Петрыкаў, П. Ц. Інстытут беларускай культуры — 70 гадоў… — С. 54.</ref>. Дакумэнт з назвай «Зьвесткі аб дзейнасьці ўстаноў НКА на 01.09.21 г.» інфармуе пра наяўнасьць навуковых установаў: «1. Інстытут беларускай культуры (арганізуецца)…». У іншым варыянце ў першым пункце адсутнічае слова «арганізуецца»<ref>НАРБ. Ф. 42. Воп. 1. Спр. 100. Арк. 4 адв.</ref>. За 1921 год ІБК «зрабіў падрыхтоўчую работу да арганізацыі ўсіх беларускіх навуковых устаноў у адзін навукова-дасьледчы Інстытут беларускай культуры, які павінен адкрыць сваю дзейнасьць у гэтым, 1922 г.»<ref>НАРБ). Ф. 42. Воп. 1. Спр. 519. Арк. 40; Петрыкаў, П. Ц. Інстытут беларускай культуры — 70 гадоў… — С. 55.</ref>
{{Накід:Навука}}
 
Інстытут беларускай культуры (далей — ІБК) пачаў сваё існаваньне на пачатку 1922 году замяніўшы сабой Навукова-тэрміналягічную камісію<ref>Белорусская Советская Социалистическая Республика: [История, география, экономика, культура / Предисл. И. А. Адамовича]. — Мн.: Изд. СНК БССР, 1927. — VII, 528 с — С. 422.</ref>. [[Усевалад Ігнатоўскі|У. М. Ігнатоўскі]] адзначаў, што ў канцы 1921 году ІБК пачаў фактычнае існаваньне, фармальна ІБК замацоўваецца ў пачатку 1922<ref>Ігнатоўскі У. Старонка з гісторыі культурнага будаўніцтва ў БССР // Бальшавік Беларусі. — 1928. — № 12. — С. 11 — 12.</ref>. Вучоны сакратар М. М. Гуткоўскі ў кастрычніку 1921 году адносіў да навуковых установаў, адначасова з НТК, Інстытут беларускай і габрэйскай культуры<ref>Академический центр Наркомпроса ССРБ // Вестник Наркомпроса ССРБ. — 1921. — № 2. — С. 19.</ref>. Паводле зьвестак, ІБК мусіў мець у сваім складзе 7 скэцыяў. Аднак ствараюцца толькі дзьве: этноляга-лінгвістычная (з слоўнікавай, тэрміналягічнай і літаратурна-дасьледчай камісіяй) і прыродазнаўчая (з геоляга-глебазнаўчай камісіяй). [[Усевалад Ігнатоўскі]] пісаў: «Інбелкульт у пачатку 1922 г. упітвае ў сябе Тэрміналягічную камісію, каторая перастае існаваць самастойна»<ref>Ігнатоўскі У. Старонка з гісторыі культурнага будаўніцтва ў БССР… — С. 11.</ref>.
 
Першы статут ІБК пакуль ня выяўлены, праз кепскую захаванасьць матэрыялаў 1920-х гадоў. Аднак некаторыя паведамленьні таго часу даюць магчымасьць скампанаваць інфармацыю, якая ўтрымлівае асноўныя палажэньні статуту<ref>Вестник Наркомпроса БССР. — 1921. — № 2. — С. 33—34; С. Н. [Некрашэвіч С. М.] Іінстытут беларускай культуры // Вестник Наркомпроса БССР. — 1921. — № 3—4. — С. 13</ref>. У распрацоўцы першага статуту ІБК удзельнічалі [[Уладзімер Пічэта]], [[Яўхім Карскі]], [[Зьміцер Жылуновіч]] (Цішка Гартны), [[Язэп Дыла]].
 
Старшыні: [[Сьцяпан Некрашэвіч]] (1922—1924), [[Усевалад Ігнатоўскі]] (1924—1926, з 1927 прэзыдэнт).
 
Першыя супрацоўнікі: [[Уладзіслаў Чаржынскі]] (сакратар ІБК), [[Мікалай Азбукін]], [[Мікола Байкоў]], [[Лявон Більдзюкевіч]], [[Міхайла Грамыка]], [[Мікалай Гуткоўскі]], [[Якуб Колас|Канстантык Міцкевіч]] (Я. Колас), [[Янка Купала|Іван Луцэвіч]] (Я. Купала), [[Часлаў Родзевіч]] і іншыя.
 
Празь недахоп матэрыяльных сродкаў вёў дасьледаваньні выключна ў галіне [[Гуманітарныя навукі|гуманітарных навук]]: распрацоўка практычных праблемаў беларускага мовазнаўства, вывучэньне беларускай літаратуры, мастацтва, гісторыі, этнаграфіі, фальклёру. У 1923—1924 створаныя агранамічная, прыродазнаўчая і мэдыцынская сэкцыі. У канцы 1923 году на правах пастаяннай камісіі створанае [[Цэнтральнае Бюро краязнаўства]]. У сакавіку 1924 арганізаваныя сэкцыі этнаграфіі й геаграфіі, мастацтва, права, пэдагогіка, мэдыка-вэтэрынарная, сацыяльна-эканамічная.
 
У ліпені [[1924]] [[ЦВК БССР|ЦВК]] і [[Савет народных камісараў БССР|СНК БССР]] зацьвердзілі «Палажэньне аб Інстытуце беларускай культуры», паводле якога ІБК прызнаваўся вышэйшай дзяржаўнай навуковай установай Беларусі. У 1925 у склад ІБК увайшла камісія па вывучэньню прыродных прадукцыйных сілаў Беларусі (створаная ў 1923 Дзяржплянам БССР), арганізаваны габрэйскі й польскі аддзелы. У 1926 ІБК вылучаны са складу Наркамасьветы БССР і ператвораны ў самастойную навуковую ўстанову пры СНК БССР. На 1 ліпеня 1926 у інстытуце працавала 77 правадзейных чальцоў, 69 чальцоў-супрацоўнікаў і 60 чальцоў-карэспандэнтаў. У яго дзейнасьці ўдзельнічалі каля 200 супрацоўнікаў ВНУ.
 
У чэрвені [[1927]] зацьверджаны новы статут ІБК. Структура інстытуту была набліжаная да акадэмічнай. Уключала 2 аддзелы: гуманітарных навук (кіраўнік [[Сьцяпан Некрашэвіч]]), прыроды й гаспадаркі (кіраўнік [[Аркадзь Смоліч]]). Створаная асьпірантура. У лістападзе [[1927]] СНК БССР зацьвердзіў склад прэзыдыюму ІБК: [[Усевалад Ігнатоўскі]] (прэзыдэнт), [[М. І. Бялуга]] (віцэ-прэзыдэнт), [[Вацлаў Ластоўскі]] (сакратар), [[Сьцяпан Некрашэвіч]], [[Стэфан Гельтман]] (загадчык польскага сэктару), [[Бэр Аршанскі]] (загадчык габрэйскага сэктара) і 14 правадзейных чальцоў ІБК: [[Усевалад Ігнатоўскі]] (катэдра гісторыі Беларусі), [[Вацлаў Ластоўскі]] (катэдра этнаграфіі), [[Уладзімер Пічэта]] (катэдра гісторыі права і гаспадаркі Беларусі), [[Антон Ясінскі]] (катэдра ўсеагульнай гісторыі), [[Станіслаў Матулайціс]] (катэдра гісторыі Летувы), [[Сьцяпан Некрашэвіч]] (катэдра жывой беларускай мовы), [[Язэп Лёсік]] (катэдра беларускай навуковай мовы), [[Іван Замоцін]] (катэдра беларускай літаратуры), [[Янка Купала]], [[Якуб Колас]], [[Цішка Гартны]] (Жылуновіч, катэдра мастацкай літаратуры), [[Мікалай Бліадухо]] (катэдра геалёгіі), [[Аркадзь Смоліч]] (катэдра геаграфіі), [[Якаў Афанасьеў]] (катэдра глебазнаўства). Працавалі катэдры: гісторыі беларускай мовы (з камісіяй па складаньні гістарычнага слоўніка беларускай мовы), жывой беларускай мовы (з камісіямі па складаньні слоўніка жывой беларускай мовы), дыялекталягічная (па вывучэньні беларускіх дыялектаў, у складзе катэдры Інстытуту навуковай мовы), агульнай гісторыі, гісторыі Беларусі (з камісіямі па вывучэньні грамадзкага руху на Беларусі, гісторыі гарадоў і краінаў Беларусі, гісторыі асьветы на Беларусі), гісторыі беларускага права (з археаграфічнай камісіяй), гісторыі народнай гаспадаркі Беларусі, археалёгіі Беларусі, этнаграфіі Беларусі (з фальклёрнай камісіяй), гісторыі Летувы, глебазнаўства, батанікі (з батанічнай камісіяй і Батанічным садам каля [[Віцебск]]у), заалёгіі (з заалягічным музэем), геаграфіі (з камісіямі геаграфіі і картаграфіі, па складаньні геаграфічнага слоўніка Беларусі), хіміі (з Цэнтральнай хімічнай лябараторыяй), антрапалёгіі (з лябараторыяй вышэйшай нэрвовай дзейнасьці і антрапалягічным кабінэтам), біялёгіі (з лябараторыяй экспэрымэнтальнай біялёгіі), Інстытут беларускага мастацтва (з камісіямі па вывучэньні гісторыі беларускага мастацтва, беларускага тэатру, беларускай песьні і музыкі, музэем беларускага мастацтва), геалягічны інстытут (з сэкцыяй рэгіянальнай геалёгіі). Дзейнічалі камісіі: бібліяграфічная, вайскова-тэрміналягічная, па вывучэньні Заходняй Беларусі, па вывучэньні культуры [[латышы|латышоў]], па вывучэньні прамысловасьці, па вывучэньні хатніх рамёстваў, па вывучэньні каапэрацыі. У сыстэму ІБК уваходзілі таксама навуковае таварыства па вывучэньні Беларусі (пры [[Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія|Беларускай сельска-гаспадарчай акадэміі]]), бібліятэка, друкарня.
[[Файл:Źviazda - pastanova (1928).jpg|450px|thumb|Пастанова аб рэарганізацыі Інбелкульту ў Беларускую акадэмію навук у газэце «[[Зьвязда]]»]]
Інстытут разгарнуў значную работу ў галіне [[геалёгія|геалёгіі]], глебазнаўства, геабатанікі, [[геаграфія|геаграфіі]], геафізыкі, [[хімія|хіміі]], вывучэньня прыродных рэсурсаў Беларусі. Прыродазнаўчая сэкцыя дасьледавала прыроду рэспублікі. Яе экспэдыцыі адкрылі паклады фасфарытаў, керамічнай і вогнетрывалай [[гліна|гліны]], [[буры вугаль|бурага вугалю]], кварцавага пяску, наблізіліся да адкрыцьця [[нафта|нафты]].
 
У [[1924]] годзе сэкцыя правяла 1-ю Ўсебеларускую глебазнаўчую канфэрэнцыю, на якой быў вызначаны плян наступных дасьледаваньняў глебаў Беларусі. Дасьледаваліся геаграфія й генэзіс глеб, іх урадлівасьць. Да [[1931]] году былі абсьледаваныя глебы ўсёй рэспублікі і складзеная яе зводная глебавая карта. Дасьледавалася флёра й фаўна. У [[1923]]—[[1928]] гадох ІБК арганізаваў шматлікія геабатанічныя экспэдыцыі (удзельнічалі В. П. Аўрамчык, Н. А. Зьбітнеўскі, В. А. Міхайлоўская, В. С. Палянская і іншыя). У выніку зьявіліся працы з апісаньнем расьліннасьці па раёнах рэспублікі. Пад рэдакцыяй Н. П. Кузьняцова была складзеная геабатанічная карта, Палянская апублікавала сьпіс 150 найбольш важных відаў расьлінаў і мапу іх распаўсюджаньня ў Беларусі. А. У. Фядзюшын (кіраваў сэкцыяй заалёгіі) дасьледаваў фаўну рэспублікі. Матэрыялы флёры, фаўны й геалёгіі Беларусі былі прадстаўленыя ў музэі прыроды (меў заалягічны, батанічны й глебавы аддзелы).
 
З [[1927]] годзе катэдра геаграфіі вывучала эканамічнае раянаваньне рэспублікі й рыхтавала поўнае геаграфічнае апісаньне Беларусі. Мэтэаралягічнае бюро (у складзе прыродазнаўчай сэкцыі) мела сетку мэтэастанцыяў і вяло вывучэньне [[клімат]]у Беларусі. У 1927 годзе пад кіраўніцтвам А. І. Кайгародава была завершаная праца над «Кліматычным атлясам Беларусі», які падрыхтавала катэдра мэтэаралёгіі Беларускай сельска-гаспадарчай акадэміі. Мэдыцынская сэкцыя вывучала спэцыфічныя хваробы Беларусі, санітарны стан вёскі й лекавыя крыніцы рэспублікі. Сельска-гаспадарчая сэкцыя вывучала сельска-гаспадарчую гаспадарку і распрацоўвала шляхі яе рацыяналізацыі й удасканаленьня. Цэнтральнае бюро краязнаўства пры прэзыдыюме ІБК кіравала шырока разгорнутай краязнаўчай працай.
 
Да канца [[1929]] году ў Беларусі было 8 акруговых, 100 раённых, 96 мясцовых, 97 школьных і краязнаўчых таварыстваў ВНУ з 10 500 членаў. Краязнаўцы сабралі вялізарны матэрыял, выдалі каля 20 папулярных прац. З 1925 выходзіў часопіс «[[Наш край]]», які адыграў важную ролю ў вывучэньні роднага краю. ІБК правёў Першую Ўсебеларускую краязнаўчую канфэрэнцыю, Першы зьезд дасьледчыкаў беларускай археалёгіі і археаграфіі, Акадэмічную канфэрэнцыю па рэформе беларускага правапісу і азбукі (1926). Падтрымліваў сувязі з АН СССР, АН УССР, замежнымі дасьледчымі навуковымі ўстановамі. [[13 кастрычніка]] [[1928]] пастановай ЦВК і СНК БССР рэарганізаваны ў [[АН БССР]].
 
== Выданьні Інбелкульту ==
* [[«Беларуска-расійскі слоўнік» Байкова і Некрашэвіча]] (1925)
* «Чатырохсотлецьце беларускага друку, 1525—1925» (1926)
* «Сацыялістычны рух на Беларусі ў праклямацыях 1905 г.» (1927)
* «Беларуская этнаграфія ў досьледах і матэрыялах» (кнігі 1-5, 1926—1928)
* «Працы і матэрыялы да гісторыі і археалёгіі Беларусі» (кнігі 1-3, 1926—1927)
* «[[Беларускі архіў]]» (том 1 — 2, 1927—1928)
* «Матэрыялы да вывучэньня флёры і фаўны Беларусі» (том 1 — 2, 1927—1928)
* «Нарысы гісторыі беларускай літаратуры» М. М. Піятуховіча (часьць 1, 1928)
* «Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва» М. М. Шчакаціхіна (том 1, 1928)
* «Спроба лінгвістычнай геаграфіі Беларусі П. А. Бузука» (часьць 1, выпуск 1, 1928)
* «Дынаміка і геаграфічнае распаўсюджваньне паляўнічай фаўны БССР» А. У. Фядзюшына (1929)
* «Матэрыялы да геаграфіі і статыстыкі Беларусі» (том 1 — 2, 1928—1929)
* Творы М. Багдановіча (том 1 — 2, 1927—1928)
* «Матчын дар: Думы і песьні 1907—1914» А. Гаруна (1929) і іншае.
 
Інбелкультам выдаваліся «Запіскі аддзелу гуманітарных навук», «Запіскі аддзелу прыроды і народнай гаспадаркі»; выйшлі 24 выпускі «Беларускай навуковай тэрміналёгіі» (1922—1930), «Працы Першай Усебеларускай глебазнаўчай канфэрэнцыі, 16 — 17 красавіка 1924 г.» (1926), «Працы першага зьезду дасьледчыкаў беларускай археалёгіі і археаграфіі, 17 — 18 студзеня 1926 г.» (кніга 1, 1926), «Працы Акадэмічнай канфэрэнцыі па рэформе беларускага правапісу і азбукі»(1927).
 
== Правадзейныя чальцы Інстытуту беларускай культуры 1922 году ==
Правадзейныя чальцы Інстытуту беларускай культуры, абраныя ў адпаведнасьці са статутам 1922 году<ref>Інстытут беларускай культуры / АН Беларусі, Ін-т гісторыі; М. П. Касцюк, П. Ц. Петрыкаў, М. У. Токараў і інш; Рэдкал.: М. А. Барысевіч (старш.), М. У. Токараў (адк. сакратар). — Мн.: Навука і тэхніка, 1993. — 255 сс.: іл. — С. 252. — ISBN 5-343-01034-2</ref>:
 
* [[Яўхім Карскі]]
* [[Язэп Лёсік]]
* [[Янка Купала]]
* [[Якуб Колас]]
* [[Сьцяпан Некрашэвіч]]
 
== Правадзейныя чальцы Інстытуту беларускай культуры 1927 году ==
Правадзейныя чальцы Інстытуту беларускай культуры, абраныя ў адпаведнасьці са статутам інстытуту 1927 году<ref>Інстытут беларускай культуры / АН Беларусі, Ін-т гісторыі; М. П. Касцюк, П. Ц. Петрыкаў, М. У. Токараў і інш; Рэдкал.: М. А. Барысевіч (старш.), М. У. Токараў (адк. сакратар). — Мн.: Навука і тэхніка, 1993. — 255 сс.: іл. — С. 254. — ISBN 5-343-01034-2</ref>:
 
* [[Якаў Афанасьеў]]
* [[Мікалай Бліадухо]]
* [[Мікалай Дурнаво]]
* [[Зьміцер Жылуновіч]]
* [[Іван Замоцін]]
* [[Усевалад Ігнатоўскі]]
* [[Вацлаў Ластоўскі]]
* [[Язэп Лёсік]]
* [[Янка Купала]]
* [[Станіслаў Матулайціс]]
* [[Якуб Колас]]
* [[Сьцяпан Некрашэвіч]]
* [[Уладзімер Пічэта]]
* [[Аркадзь Смоліч]]
* [[Антон Ясінскі]]
 
== Глядзіце таксама ==
* [[Другі Усебеларускі краязнаўчы зьезд]]
 
== Крыніцы ==
{{Крыніцы}}
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons|Category:Institute of Belarusian Culture}}
[[Катэгорыя:Гісторыя беларускай навукі]]
[[Катэгорыя:Зьявіліся ў 1922 годзе]]