Танк: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д артыкул ужо не зьяўляецца накідам (большы за 10 кб)
W (гутаркі | унёсак)
д →‎Міжваенны пэрыяд: +нутраны спасыл
Радок 26:
=== Міжваенны пэрыяд ===
[[Файл:Hotchkiss H-39.jpg|міні|240пкс|зьлева|Францускі танк Hotchkiss H-39]]
У пэрыяд паміж сусьветнымі войнамі ў распрацоўку канструкцый танкаў ўключыліся й іншыя дзяржавы, акрамя [[Вялікабрытанія|Вялікабрытаніі]], [[Францыя|Францыі]] й [[Нямеччына|Нямеччыны]]. У гэты ж час, калі генэральныя штабы й ўрада буйных сусьветных дзяржаваў, цьвяроза ацэньваючы вынікі [[Першая сусьветная вайна|Першай сусьветнай вайны]], разумелі непазбежнасьць будучай, яшчэ больш крывавай вайны<ref>[http://www.firstwar.info/ «Першая сусьветная вайна»]. firstwar.info. {{ref-ru}}</ref>, распрацоўваліся й глябальныя стратэгіі баявых дзеяньняў. Прынятая генштабам [[стратэгія]] надавала вялікае значэньне танкавым войскам і ставіла адпаведныя задачы перад канструктарамі ўзбраеньняў і заводамі па выпуску танкаў.
 
У міжваенны пэрыяд танкабудаўнікі й вайскоўцы яшчэ не прыйшлі да адзінага меркаваньня пра аптымальную тактыку прымяненьня танкаў і прынцыпаў будаваньня іхных канструкцыяў, следзтвам чаго стаў выпуск танкаў такіх канструкцыяў, якія пасьля даказалі сваю нежыцьцяздольнасьць, бо былі вузкаспэцыялізаванымі, і не заўсёды выкарыстоўваліся па прызначэньні. Так, лёгкія танкі былі параўнальна слаба браніраванымі, аднак часьцяком і высакахуткаснымі (напрыклад, савецкі [[БТ-7]]). Іхняя браня абараняла толькі ад куляў стралковай зброі й снарадных аскепкаў і ў той жа час лёгка прабівалася кулямі супрацьтанкавых стрэльбаў і снарадамі супрацьтанкавых гармат, пачынаючы з [[калібар|калібра]] 37 мм. Узбраеньне большасьці лёгкіх танкаў гэтага пэрыяду было таксама занадта слабым (калібры артылерыі 25-37 мм), колькасьць экіпажа недастатковай (2-3 чалавека), а ўмовы існаваньня — на мяжы [[фізыялёгія|фізыялягічных]] магчымасьцяў танкістаў. У той жа час, у пачатку [[1930-я|1930-х]] гадоў, таленавіты амэрыканскі танкавы канструктар [[Джон Ўолтэр Крысьці]] стварыў арыгінальную схему незалежнай [[падвеска|падвескі]]. Дастаткова актыўна распрацоўваліся канструкцыі амфібійных і нават авіятранспартабельным танкаў.