Каталёнія: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д шаблён-картка
Радок 32:
 
== Паходжаньне назвы ==
Назва Каталёнія пачала ўжывацца зь сярэдзіны [[12 стагодзьдзе|XII стагодзьдзя]] для пазначэньня сукупнасьці графстваў, якія складалі [[Гішпанская марка|Гішпанскую марку]] ды паступова вызваляліся ад апекі франкаў, стаўшы сувэрэннай краінай. Паходжаньне слова, Каталёнія, застаецца невызначаным і адкрытым для інтэрпрэтацыі. Найбольш распаўсюджаная тэорыя паходжаньня ад слоўсловаў «terra de castells» («зямля замкаў»), што падобна да этымалёгіі назвы Кастыліі. Іншая тэорыя мяркуе, што Каталёнія паходзіць ад «Gotholàndia» (зямля готаў)<ref>Maximiano García Venero (2006-07-07). [http://books.google.com/?id=nUABAAAAMAAJ Historia del nacionalismo catalán: 2a edición]. Ed. Nacional.</ref>, бо гэтак франкі часьцяком звалі тэрыторыю на поўдзень ад Пірэнэяў.
 
Першая дакумэнтальная згадка тэрміну Каталёнія зьяўляецца ў «Liber Maiolichinus de Gestis Pisanorum Illustribus» — эпапэі на [[лацінская мова|лацінскай мове]], якая распавядае пра крыжовы паход [[1113]]—[[1114]] гадоў. У ёй барсэлёнскі граф называецца «Dux Catalanensis» (герцаг каталёнскі), а ягоныя землі «Catalania».
Радок 48:
 
[[Катэгорыя:Аўтаномныя супольнасьці Гішпаніі]]
 
{{Link FA|eu}}