Касьцёл Сьвятога Крыжа і кляштар картузаў (Бяроза): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (гутаркі | унёсак)
д Bot: Migrating 3 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q2360251 (translate me)
д →‎Заснаваньне: дапаўненьне
Радок 4:
==Заснаваньне==
[[Файл:Kartuizerembleem.jpg|міні|Эмблема ордэну Картузаў]]
Закладка першага вуглавога каменя кляштара зь вялікай урачыстасьцю адбылася ў [[1648]] годзе. На ёй прысутнічалі заснавальнік кляштара [[Казімер Леў Сапега]], біскуп Луцкі ксёндз [[Андрэй Гембінскі]] і [[рымскі нунцюш]] ксёндз [[Ян дэ Торэс]]. Для будаўніцтва кляштару было абранае месца, дзе калісьці ў пушчы быў знойдзены драўляны крыж з выяваю Ісуса Хрыста. З гэтай прычыны кляштар быў асьвечаны ў гонар сьвятога Крыжа. Будаўніцтва кляштара было скончана ў 1689.
[[Файл:BiarozaKlastar1.JPG|міні|зьлева|Уязная брама]]
Некаторыя дасьледчыкі выказваюць думку, што архітэктарам быў італьянскі майстар [[Джаваньні Батыста Джысьлені]], які цягам 40 гадоў працаваў у [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]], але гэтая тэорыя не пацьверджана дакумэнтальна. Асноўным фундатарам выступіў [[Казімер Леў Сапега]] (сын вядомага дзяржаўнага дзеяча [[Леў Сапега|Льва Сапегі]]), які пазьней быў пахаваны ў падземным крыпце кляштарнага касьцёлу. Усяго ў крыпце касьцёла захоўваліся астанкі 15 членаў роду Сапегаў і 42 іншых сьвецкіх асоб.