Прэзыдэнцкая бібліятэка Рэспублікі Беларусь: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (гутаркі | унёсак)
д Bot: Migrating 3 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q2091093 (translate me)
Dymitr (гутаркі | унёсак)
крыніца — https://be.wikipedia.org/wiki/Прэзідэнцкая_бібліятэка_Рэспублікі_Беларусь?oldid=1679885
Радок 1:
'''Прэзыдэнцкая бібліятэка Рэспублікі Беларусь''' (англ. ''Presidential Library of the Republic of Belarus'', рус. ''Президентская библиотека Республики Беларусь'', афіцыйная назва — '''Дзяржаўная ўстанова «Прэзыдэнцкая бібліятэка Рэспублікі Беларусь»''') — адна з буйнейшых навуковых бібліятэкаў Рэспублікі Беларусь. Разьмешчана ў будынку [[Дом ураду (Менск)|Дома ўраду ў Менску]].
 
== Гісторыя Прэзідэнцкай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь==
=== 1917—1941 ===
Да моманту стварэння бібліятэкі<ref>Герасімаў, В. М. Да гісторыі стварэння Прэзідэнцкай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь i фарміравання яе кнігазбораў (1933-1945 гг.) / В. М. Герасімаў // Здабыткі : дакументальныя помнікі на Беларусі. - Мн. : НББ, 2005. - N 7. - С. 79-90.</ref> ўжо існавалі бібліятэкі розных наркаматаў. Так у 1917 г. была створана бібліятэка народнага камісарыята шляхоў зносін, у 1918 г. – навуковая бібліятэка цэнтральнага статыстычнага кіраўніцтва.
13 студзеня 1919 г. Савет народнай гаспадаркі ССРБ прымае пастанову аб стварэнні пры ім тэхніка–эканамічнай бібліятэкі.<ref>Постановление Президиума СНХ ССРБ о конфискации технических библиотек и организации технической библиотеки при СНХ ССРБ, 13 янв. 1919 г. // Библиотечное дело в БССР : документы и материалы. — Минск, 1978. — Т. 1. 1918–1941. — С. 17.</ref>
Пазней Савет Народных Камісараў (СНК) ЛітБел прымае пастанову аб стварэнні Дзяржаўнага інстытута па сацыялогіі і эканоміцы Літвы і Беларусі і Дзяржаўнай сацыялагічнай бібліятэкі пры ім. Ад пачатку 20–х гг. [[XX стагоддзе|XX ст.]] працавалі статыстыка-эканамічная бібліятэка Наркамзема, невялікія бібліятэкі Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта (ЦВК) і СНК БССР, народных камісарыятаў фінансаў, працы і асветы, Дзяржплана, Савета народнай гаспадаркі.
 
7 лістапада 1933 г. ў [[Гісторыя Мінска|Мінск]]у ўвялі ў строй будынак Дома Урада, куды пераехалі ЦВК і СНК, наркаматы і іншыя рэспубліканскія арганізацыі. На базе іх даведкавых бібліятэк па пастанове СНК БССР ад 10 снежня 1933 г. (№ 1993) было адкрыта “Аддзяленне Дзяржаўнай бібліятэкі і Бібліяграфічнага інстытута імя У. І. Леніна пры Доме Ураду”.<ref>Об организации при Доме правительства отделения Государственной библиотеки и Библиографического института БССР им. В. И. Ленина // Библиотечное дело в БССР : документы и материалы. — Минск, 1978. — Т. 1. 1918–1941. — С. 176–177.</ref> З гэтага моманту пачалося планамернае бібліятэчнае абслугоўванне дзяржаўнага апарату БССР.
 
Цвёрдага дакументальнага пацвярджэння самастойнасці бібліятэкі да сакавіка 1938 г. не знойдзена. У адпаведнасці з пастановай Прэзідыума Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта БССР ад 17 сакавіка 1938 г. Урадавай бібліятэцы надаецца імя {{nobr|А. М. Горкага}}.<ref>Аб прысваенні імя А. М. Горкага Урадавай бібліятэцы ў гор. Мінску : пастанова Прэзідыума ЦВК БССР ад 17 сакавіка 1938 г. № 91 // Збор законаў і распараджэнняў рабоча–сялянскага ўрада БССР. — 1938. — № 10. — С. 10.</ref> Важнай вехай у развіцці бібліятэкі можна лічыць стварэнне Савета бібліятэкі. Старшынёй Савета бібліятэкі стаў першы намеснік Старшыні СНК І. А. Захараў. У склад Савета ўваходзілі прадстаўнікі Прэзідыума Вярхоўнага Савета, Дзяржплана, камісарыятаў лёгкай, харчовай і іншых прамысловасцей. Фінансаванне бібліятэкі ажыццяўляў Наркамфін БССР, а гаспадарчае забеспячэнне — кіраўніцтва Дома Урада. У гэты перыяд чытальная зала і абанемент былі адчынены да 23 гадзін 45 хвілін, уключаючы суботу і нядзелю. Да таго часу чытальная зала па сваім дапаможным фондзе, даведкавым апараце і абсталяванні была ў ліку лепшых у рэспубліцы. Да 1938 г. бібліятэкай карысталіся 2800 чытачоў. Даваенны фонд бібліятэкі дасягнуў 250 тыс. адзінак захоўвання, у тым ліку 80 тыс. экзэмпляраў кніжнага фонду.
 
=== 1941—1960 ===
У гады Вялікай Айчыннай вайны фонд бібліятэкі быў разрабаваны і практычна поўнасцю знішчаны. Пытанне аб аднаўленні бібліятэкі вырашалася яшчэ да вызвалення Мінска. [[Савет Народных Камісараў БССР]] 27 чэрвеня 1944 г. прыняў пастанову “Аб аднаўленні дзейнасці бібліятэкі СНК БССР”. А 8 ліпеня 1944 г. Саўнаркамам БССР быў зацверджаны яе пастаянны штат, наладжана атрыманне абавязковага экзэмпляра літаратуры з Цэнтральнага калектара навуковых бібліятэк. Урадавая бібліятэка {{nobr|імя А. М. Горкага}} першай сярод навуковых бібліятэк сталіцы ўлетку 1944 г. пачала працу ў вызваленым Мінску. На ранейшым месцы была адноўлена чытальная зала на 150 месцаў. Да 1946 г. у бібліятэцы абслугоўвалася 3000 чытачоў.
 
1944-1952 гг. — час інтэнсіўнага фарміравання фонду. Колькасць экзэмпляраў дасягае даваеннага ўзроўню. Кнігі набывалі ў насельніцтва, праз букіністычныя крамы. 15440 выданняў было адабрана з трафейных крыніц. Супрацоўнікі бібліятэкі выязджалі ў Маскву, Ленінград, Ерэван, Тбілісі, Баку з мэтай аднаўлення фонду Урадавай бібліятэкі Беларусі. Туды да вайны накіроўваўся беларускі абавязковы экзэмпляр. Вялікую дапамогу па аднаўленні кніжнага фонду аказалі [[:ru:Российская государственная библиотека|Дзяржаўная бібліятэка СССР імя У. І. Леніна]], Урадавая бібліятэка Саўміна СССР, [[:ru:Российская национальная библиотека|Дзяржаўная публічная бібліятэка імя М. Е. Салтыкова-Шчадрына]] і іншыя бібліятэкі. За першы пасляваенны год бібліятэкай было зарэгістравана 66634 экзэмпляраў дакументаў. У інвентарнай кнізе № 1 14 кастрычніка 1944 г. была запісана кніга пад інвентарным нумарам “1”: Чехов А. П. “Водевили” (М., 1944).
 
У пасляваенны час бібліятэка ўзнаўляе культурна-масавую і асветніцкую працу. У сценах бібліятэкі арганізоўваюцца сустрэчы з дзеячамі культуры, паэтамі, пісьменнікамі, сярод якіх былі К. Сіманаў, А. Безыменскі, М. Галодны, С. Маршак, [[Пятрусь Броўка|П. Броўка]], [[Максім Танк|М. Танк]], [[Іван Шамякін|І. Шамякін]], [[Іван Мележ|І. Мележ]], [[Янка Брыль|Я. Брыль]] і інш.
 
У пасляваенныя гады ўзраслі інфармацыйныя патрэбнасці спецыялістаў савецкіх, партыйных, гаспадарчых органаў, якія працавалі ў галіне аднаўлення народнай гаспадаркі. Фонд бібліятэкі стаў актыўна папаўняцца навукова-тэхнічнай дакументацыяй. У 1956 г. пры бібліятэцы быў створаны кабінет новай тэхнікі, які неўзабаве стаў цэнтрам тэхнічнай інфармацыі і бібліяграфіі ў [[Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|рэспубліцы]]. Бібліятэка ажыццяўляла арганізацыйна-метадычнае кіраўніцтва сеткай тэхнічных бібліятэк, яе дзейнасць у гэтым напрамку курыравалася Дзяржаўным навукова-тэхнічным камітэтам Савета Міністраў БССР.
 
У 1950-1960 гг. [[бібліятэка]] актыўна вядзе навукова-даследчую работу ў галіне бібліяграфіі, канцэнтруючыся на падрыхтоўцы бібліяграфічных дапаможнікаў па эканамічнай тэматыцы, грамадска-палітычных пытаннях, савецкім будаўніцтве, актуальных пытаннях навукі і тэхнікі.
 
=== 1960—1994 ===
Да 1960 г. Урадавая бібліятэка імя А. М. Горкага стала адной з найбуйнейшых навуковых бібліятэк рэспублікі. У гэтым жа годзе адчыняецца міжбібліятэчны абанемент (МБА). А ў 1964 г. Урадавая бібліятэка з'явілася ініцыятарам стварэння «кальцавога» МБА. Паводле «Палажэння аб адзінай агульнадзяржаўнай сістэме МБА» «кальцавы» МБА аб'яднаў [[Нацыянальная бібліятэка Беларусі|Дзяржаўную бібліятэку БССР імя У. І. Леніна]], Фундаментальную бібліятэку АН БССР і Урадавую бібліятэку імя А. М. Горкага і стаў асновай стварэння рэспубліканскай сістэмы міжбібліятэчнага абслугоўвання бібліятэк усіх сістэм і ведамстваў.
 
[[Файл:Anfologion1.jpg|thumb|right|Гравюра з «Анфалагіона». Кіеў,1619|200px]]
У 1970 годзе Урадавая бібліятэка мае мільённы фонд дакументаў, развітую сістэму МБА, прафесійна арганізаваны даведкава-бібліяграфічны апарат. Няўхільна ўдасканальваецца інфармацыйнае абслугоўванне кіруючых кадраў рэспубліканскага апарату і працаўнікоў Саветаў, спецыялістаў народнай гаспадаркі. Вядзецца вялікая арганізацыйна-метадычная і навукова-бібліяграфічная праца. У 1970 г. Урадавую бібліятэку імя А. М. Горкага адносяць да навуковых бібліятэк першай катэгорыі.
 
У 70-80-ыя гады мінулага стагоддзя Урадавая бібліятэка актыўна ўсталёўвае дзелавыя кантакты. Сярод яе партнёраў — [[:ru:Государственная публичная научно-техническая библиотека|Дзяржаўная публічная навукова-тэхнічная бібліятэка]], галіновыя навукова-тэхнічныя бібліятэкі краіны, [[:ru:Национальная библиотека Беларуси|Дзяржаўная бібліятэка БССР імя У. І. Леніна]]. Урадавая бібліятэка імя А. М. Горкага з'яўлялася актыўным членам Занальнага савета тэхнічных бібліятэк [[Прыбалтыка|Прыбалтыкі]], Беларусі і [[Калінінградская вобласць|Калінінградскай вобласці]].
 
Новы віток у развіцці бібліятэкі звязаны з узнікненнем сувярэннай беларускай дзяржавы. У адпаведнасці з распараджэннем [[Прэзідэнт Беларусі|Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь]] [[Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка|А. Р. Лукашэнкі]] ад 26 верасня 1994 г. № 17рп Урадавая бібліятэка была перайменавана ў Прэзідэнцкую бібліятэку Рэспублікі Беларусь. З гэтага часу галоўнай задачай становіцца ўсебаковае бібліятэчна-інфармацыйнае забеспячэнне дзейнасці Прэзідэнта і яго [[Адміністрацыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь|Адміністрацыі]], Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Савета Міністраў і яго Апарату, Канстытуцыйнага суда Беларусі, Выканаўчага сакратарыяту [[СНД]], міністэрстваў, дзяржаўных камітэтаў, ведамстваў, арганізацый і мясцовых органаў кіравання. Індывідуальнае інфармаванне рэгулярна атрымліваюць супрацоўнікі Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, [[Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь|Савета Рэспублікі]] і [[Палата Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь|Палаты прадстаўнікоў]] Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Савета Міністраў і інфармацыйныя службы гэтых устаноў.
 
== Крыніцы ==
{{Крыніцы}}
 
== Вонкавыя спасылкі ==