Слуцкія паясы: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
Радок 6:
 
== Гісторыя ==
[[Файл:2010. Stamp of Belarus 05-2010-03-15-bl.jpg|міні|Паштовы блёк «Слуцкія паясы»]]
[[Выява:First Day Cover 15.03.2014 Slutsk Sashes Tadeush Bahdanovich.jpg|thumb|Капэрта першага дню «Слуцкія паясы» з партрэтам Тадэвуша Багдановіча пэнздлю Вікенція Сляндзінскага. 14.03.2014]]
Сьпярша як і нясьвіскія, Слуцкія паясы капіявалі ўзоры, прывезеныя з [[Блізкі Ўсход|Блізкага Ўсходу]], потым пачалі ўлучаць у арнамэнт нацыянальныя матывы, кветкі мясцовай флёры — [[валошка|валошкі]], [[незабудка|незабудкі]] і інш. 3 [[1750-я|1750-х]] у Нясьвіскай, пазьней у Слуцкай мануфактуры працаваў вядомы майстар зь места [[Станіславаў]] ([[Украіна]]) Я. Маджарскі, які распрацаваў новы тып пояса — Слуцкі, назва якога зрабілася сынонімам усіх доўгіх ядвабных паясоў. Зьвязкі з усходнімі ўзорамі страчваліся.
 
Па [[Трэці падзел Рэчы Паспалітай|трэцім падзеле Рэчы Паспалітай]] ([[1795]]) асартымэнт паясоў скараціўся. Па здушэньні [[Паўстаньне 1830—1831 гадоў|вызвольнага паўстаньня]] ([[1830]]—[[1831]]) улады [[Расейская імпэрыя|Расейскай імпэрыі]] забаранілі нашэньне традыцыйнага строю шляхты, у выніку чаго паясы паступова выйшлі з ужытку. У [[1848]] вытворчасьць спынілася ў зьвязку з закрыцьцём мануфактуры<ref name="k">Іна Наркевіч. [http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&id=1425 Квітнеюць серабром і золатам слуцкія паясы] // «Культура» № 21 (839), [[2008]].</ref>.
 
[[Файл:2010. Stamp of Belarus 05-2010-03-15-bl.jpg|міні|Паштовы блёк «Слуцкія паясы»]]
 
У 2-й палове [[XIX стагодзьдзе|XIX]] — пачатку [[XX стагодзьдзе|XX]] стст. Слуцкія паясы зрабіліся прадметам калекцыяваньня. Іх зьбіралі музэі і прыватныя асобы. У гэты час паясы пачалі вывучацца як вырабы мастацкага ткацтва. Значную калекцыю сабраў расейскі калекцыянэр Пётар Шчукін (цяпер захоўваеццца ў Дзяржаўным гістарычным музэі Расеі), невялікая калекцыя ёсьць у [[Новачаркаск]]у, у Музэі казацтва.