Обі-Ўан Кенобі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Alaksiej (гутаркі | унёсак)
д Typo fixing using AWB
Радок 25:
 
=== У арыгінальнай трылёгіі ===
У арыгінальнай трылёгіі Обі-Ван — гэта старык, які жыве на плянэце Татуін у выгнаньне. Мясцовым жыхарам ён больш вядомы як старык Бэн. Яго лічаць дзіваком. У пачатку чацьвёртага эпізоду Бэн выратоўвае Люка ад нападу на яго [[пясочныя людзі|пясочных людзей]]. Обі-Ван распавядае Люку, што яго бацька быў вялікім джэдаем і ўручае бацькоўскі [[сьветлавы меч]]. Калі Люк Скайўокер, [[Хан Сола]] й [[Чубака]] прыбываюць на [[Зорка сьмерці|Зорку сьмерці]] й адпраўляюцца на ратаваньне прынцэсы [[Лея Аргана|Леі]], Обі-Ван, рызыкуючы сабой, прабіраецца да пульта кіраваньня прыцягваючым прамянём. Яго былы вучань Дарт Вэйдэр адчувае прысутнасьць былога настаўніка на баявой станцыі. Ён адпраўляецца на пошукі свайго старога настаўніка, а цяпер галоўнага ворага. Пад час бойкі Дарт Вэйдэр забівае Обі-Вана, але ў момант забойства стары рыцар-джэдай яднаецца з моцу й яго цела зьнікае. Вэйдэр быў моцна зьбянтэжаны гэтым, што дапамагло Хану, Леі й Люку зьбегчы са станцыі. Такмі чынам Обі-Ван ахвяраваў сабой дзеля жыцьця Люка Скайўокера й Леі. У канцы [[Зорныя войны. Эпізод IV: Новая надзея|4 эпізоду]] Люк зьнішчае Зорку сьмерці, але за імгненьне да гэтага ён чуе голас Обі-Вана, які гаворыць яму сканцэнтравацца на моцы. Гэтая парада дапамагае Люку трапна стрэліць па рэактару станцыі. У [[Зорныя войны. Эпізод V: Імпэрыя наносіць удар у адказ|пятым фільму]] дух Обі-Вана ізноў зьяўляецца Люку на ледзяной плянэце [[Хот]]. Ён раіць Скайўокеру ляцець на плянэту [[Дагоба]], дзе жыве магістар [[Ёда]], каб працягнуць навучаньне й стаць сапраўдным джэдаем. На працягу [[Зорныя войны. Эпізод VI: Вяртаньне джэдая|шостай часткі]] Обі-Ван зьяўляецца некалькі разоў, апошні раз ён разам зь ЁдайЁдам і Энакінам Скайўокерам зьяўляюцца перад Люкам у самым канцы фільму, як знак таго, што джэдаі вярнуліся.
 
== Зброя ==