Обі-Ўан Кенобі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
артаграфія
Alaksiej (гутаркі | унёсак)
д Typo fixing using AWB
Радок 22:
 
=== У новай трылёгіі ===
Обі-Вана вучыў майстар-джэдай [[Квай-Гон Джын]]. У канцы [[Зорныя войны. Эпізод I: Цьмяная пагроза|першага фільму]] малады джэдай забівае [[Дарт Мол|Дарта Мола]], магутнага сытха, якога падаслаў [[Дарт Сыдыюс]]. У гэтай жа бойке гіне яго настаўнік, Квай-Гон Джын. Перад сьмерцю ён просіць, каб Обі-Ван працягнуў навучаньне Энакіна. Пасьля сьмерці свайго настаўніка Кенобі сам становіцца настаўнікам для маленькага хлопчыка [[Дарт Вэйдэр|Энакіна Скайўокера]] й такім чынам выконвае апошні запавет настаўніка. У [[Зорныя войны. Эпізод II: Атака клонаў|другім эпізодзе]] Обі-Вану Рада джэдаяў дае заданьне знайсьці таго, хто стаіць за замахам на жыцьцё [[Падмэ Амідала|Падмэ]]. Пошукі прыводзяць яго на плянэту [[Джэанозыс]]. Там ад [[Граф Дуку|Графа Дуку]], [[Цёмны джэдай|цёмнага джэдая]], Обі-Ван даведваецца жахлівую таямніцу. Дуку паведамляе Кенобі, што Рэспублікай даўно кіруе сам [[Дарт Сыдыюс]], аднак Обі-Ван ня можа паверыць у гэта, але уў той жа момант у душы рыцара-джэдая ўзьнікае недавер да канцлера [[Палпатын]]а. У трэцім эпізодзе паміж Кенобі й Энакінам узьнікае сапраўдны канфлікт. Обі-Ван Кенобі ўсё больш адчувае, што Дуку меў рацыю, калі казаў, што [[Галяктычная рэспубліка|Рэспублікай]] кіруе [[сытх]]. У той жа час Энакін ня хоча чуць нічога дрэннага аб канцлеру. Ён цалкам яму давярае й ліча сваім старым сябрам. У канцы фільму Палпатын зацягвае Энакіна на цёмны бок Моцы й здраджвае [[Дэмакратыя|дэмакратыі]], ён зьнішчае старую Галяктычную рэспубліку. Энакін, здрадзіўшы ордэну, пачынае ваяваць супраць [[Джэдай|джэдаяў]]. Дарт Сыдыюс наракае яго [[Драт Вэйдэр]]. Обі-Ван, Ёда й астатнія джэдаі, каторым пашанціла выжыць, сыходзяць у выгнаньне. Обі-Ван адпраўляецца на плянэту пяскоў — [[Татуін]]. Там ён прысьвячае жыцьцё ахове [[Люк Скайўокер|Люка Скайўокера]], сына Энакіна Скайўокера, народжанага ад Падмэ.
 
=== У арыгінальнай трылёгіі ===
У арыгінальнай трылёгіі Обі-Ван — гэта старык, які жыве на плянэце Татуін у выгнаньне. Мясцовым жыхарам ён больш вядомы як старык Бэн. Яго лічаць дзіваком. У пачатку чацьвёртага эпізоду Бэн выратоўвае Люка ад нападу на яго [[пясочныя людзі|пясочных людзей]]. Обі-Ван распавядае Люку, што яго бацька быў вялікім джэдаем і ўручае бацькоўскі [[сьветлавы меч]]. Калі Люк Скайўокер, [[Хан Сола]] й [[Чубака]] прыбываюць на [[Зорка сьмерці|Зорку сьмерці]] й адпраўляюцца на ратаваньне прынцэсы [[Лея Аргана|Леі]], Обі-Ван, рызыкуючы сабой, прабіраецца да пульта кіраваньня прыцягваючым прамянём. Яго былы вучань Дарт Вэйдэр адчувае прысутнасьць былога настаўніка на баявой станцыі. Ён адпраўляецца на пошукі свайго старога настаўніка, а цяпер галоўнага ворага. Пад час бойкі Дарт Вэйдэр забівае Обі-Вана, але ў момант забойства стары рыцар-джэдай яднаецца з моцу й яго цела зьнікае. Вэйдэр быў моцна зьбянтэжаны гэтым, што дапамагло Хану, Леі й Люку зьбегчы са станцыі. Такмі чынам Обі-Ван ахвяраваў сабой дзеля жыцьця Люка Скайўокера й Леі. У канцы [[Зорныя войны. Эпізод IV: Новая надзея|4 эпізоду]] Люк зьнішчае Зорку сьмерці, але за імгненьне да гэтага ён чуе голас Обі-Вана, які гаворыць яму сканцэнтравацца на моцы. Гэтая парада дапамагае Люку трапна стрэліць па рэактару станцыі. У [[Зорныя войны. Эпізод V: Імпэрыя наносіць удар у адказ|пятым фільму]] дух Обі-Вана ізноў зьяўляецца Люку на ледзяной плянэце [[Хот]]. Ён раіць Скайўокеру ляцець на плянэту [[Дагоба]], дзе жыве магістар [[Ёда]], каб працягнуць навучаньне й стаць сапраўдным джэдаем. На працягу [[Зорныя войны. Эпізод VI: Вяртаньне джэдая|шостай часткі]] Обі-Ван зьяўляецца некалькі разоў, апошні раз ён разам ззь Ёдай і Энакінам Скайўокерам зьяўляюцца перад Люкам у самым канцы фільму, як знак таго, што джэдаі вярнуліся.
 
== Зброя ==