Сказ: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
д выдаленая Катэгорыя:Сынтаксіс; дададзеная Катэгорыя:Сынтакс з дапамогай HotCat
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
артаграфія
Радок 1:
'''Сказ''' — камунікатыўна-сынтаксычная адзінка, якая складаецца са спалучэньня [[слова|словаў]] ці асобнага слова і служыць для выражэньня думкі або [[пачуцьцё|пачуцьця]].
 
Галоўныя асаблівасьці сказу — камунікатыўнасьць, прэдыкатыўнасьць, граматычная аформленасьць, сэнсавая й ітнанацыйная закончанасьць. Камунікатыўнасьць заключаецца ў тым, што сказ служыць асноўным сродкам моўных зносінзносінаў, прызначаны для паведамленьня пра зьявы й падзеі аб’ектыўнай [[рэчаіснасьць|рэчаіснасьці]]. Прэдыкатыўнасьць выражае ацэнку рэчаіснасьці, паказвае, што сцьвярджаецца ці адмаўляецца ў сказе. Яна рэалізуецца пры дапамозе сынтаксычнай мадальнасьці і сынтаксычнасьці часу, якія вызначаюць адносіны таго, пра што паведамляецца, да рэчаіснасьці і канкрэтнага часу (цяперашняга, мінулага, будучага) і выражаюцца дзеяслоўнымі катэгорыямі ладу, часу і асобы, а пры іхнай недастатковасьці або адсутнасьці — мадальнымі словамі, часьціцамі, інтанацыяй.
 
Словы й спалучэньні словаў у сказе заўсёды граматычна арганізаваныя сынтаксычнымі сувязямі й адносінамі ў цэласнае адзінства, якое зьмяшчае асобную думку, пачуцьцё ды вызначаецца адноснай сэнсавай і інтанацыйнай закончанасьцю: "Лёгкі ветрык чуць прыкметна збажыну калыша" ([[Янка Купала]]). У залежнасьці ад колькасьці прэдыкатыўных асноваў (адна ці болей) дзеляцца на ''простыя сказы'' й ''складаныя сказы''. Пэўным чынам арганізаваная пасьлядоўнасьць сказаў стварае зьвязны [[тэкст]], які ляжыць у аснове твораў [[мастацкая літаратура|мастацкай]], публіцыстычнай і іншай літаратуры.