Атэрасклероз: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
д +спасылка
W (гутаркі | унёсак)
Радок 10:
На першай (пачатковай) ступені хваробы адзначаецца зябкасьць, [[Спазма|сутаргi]] ў {{Артыкул у іншым разьдзеле|Канцавіна|канцавінах|en|Limb (anatomy)}}, паколваньне і смыленьне ў кончыках [[Палец|пальцаў]], стомленасьць. Перамежавальная кульгавасьць выяўляецца праз [[боль]] у {{Артыкул у іншым разьдзеле|Ікраножная цягліца|iкраножных|be|Ікраножная мышца}} [[цягліца]]х [[Галёнка|галёнкі]] і ступні, што змушае спыняць хаду.
 
На другой ступені [[скура]] становіцца сухой і лушчыцца, зьяўляецца {{Артыкул у іншым разьдзеле|гіпэркератоз||en|Hyperkeratosis}}. Замаруджваецца рост [[Пазногаць|пазногцяў]], яны патаўшчаюцца, становяцца крохкімі з матавай і {{Артыкул у іншым разьдзеле|Буры колер|бурай|be|Буры колер}}. Парушэньне росту [[Валасы|валасоў]] вядзе да зьяўлення ўчасткаў {{Артыкул у іншым разьдзеле|[[Аблысеньне|аблысеньня|en|Baldness}}]]. Разьвіваецца [[атрафія]] падскурнай [[тлушч]]авай [[Клятчатка|клятчаткi]] і дробных цягліцаў.
 
Трэцяя ступеня выяўляецца праз боль у пашкоджанай канцавіне ў спакоі, што замінае хадзіць. Афарбоўка скураных покрываў рэзка зьмяняецца ў залежнасьці ад позы пашкоджанай канцавіны. Яе пад’ём суправаджаецца пабяленьнем, апусканьне — пачырваненьнем скуры, якая вытанчаецца і становіцца лёгкаранімай. Дробныя [[Рана|раны]] ў выніку пацёртасьцяў, [[удар]]аў, стрыжкі пазногцяў прыводзяць да ўтварэньня трэшчынаў і хваравiтых язваў на паверхнi.