Флярэнцыя: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (гутаркі | унёсак)
д Bot: Migrating 115 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q2044 (translate me)
Dymitr (гутаркі | унёсак)
→‎Гісторыя: крыніца — https://be.wikipedia.org/wiki/Горад_Фларэнцыя?oldid=1668796
Радок 56:
== Дэмаграфія ==
== Гісторыя ==
[[Выява:CampanileGiotto-01.jpg|міні|200пкс|зьлева|Званіца сабору [[Санта-Марыя-дэль-Ф’ёрэ]]]]
Флярэнцыю заснаваў у [[59 да н. э.]] [[Гай Юліюс Цэзар|Юліюс Цэзар]] на месцы старажытнага этрускага паслеішча. У [[774]] горад увайшоў у [[Тасканскае княства]], сталіцай якога тады была [[Люка]]. Каля [[1000]] году сталіцай дзяржавы сталася ўжо Флярэнцыя. Залаты век флярэнтыйскага мастацтва пачаўся менавіта ў гэты час. У [[1013]] годзе было распачата будаўніцтва базылікі Сан-Маніята. Зьнешні выгляд баптыстэрыя быў перапрацаваны ў раманскім стылі паміж [[1059]] і [[1128]] гадамі. Гэты пэрыяд у заняпадзе знаходзіўся асноўны канкурэнт Флярэнцыі горад [[Піза]], які ў [[1284]] годзе трываў паразу ад [[Генуя|Генуі]], а ў [[1406]] годзе быў далучаны да складу Флярэнтыйскай дзяржавы.
 
З [[11 стагодзьдзе|XI стагодзьдзя]] было значным гандлёвым і эканамічным цэнтрам, галоўным чынам дзякуючы сукнаробству, з [[1115]] году горад ёсьць незалежнай камунай. Ад 1252 году Флярэнцыя біла залаты [[флярын (манэта)|флярын]], які стаў агульнаэўрапейскай валютай. З [[14 стагодзьдзе|XIV стагодзьдзя]] тут узьніклі [[мануфактура|мануфактуры]]. У XIV—[[16 стагодзьдзе|XVI стагодзьдзях]] Флярэнцыя была адным з цэнтраў італьянскага [[Адраджэньне|Адраджэньня]], больш за ўсё вядомай [[Флярэнтыйская школа жывапісу|Флярэнтыйскай школай жывапісу]].
 
У [[15 стагодзьдзе|XV стагодзьдзі]] Флярэнцыя была адным з найбуйнейшых гарадоў Эўропы, маючы значныя эканамічныя посьпехі. Аднак жыцьцё ня было ідылічным для ўсіх жыхароў, сярод мяшчанаў меліся значныя адрозьненьні ў ступені багацьця<ref> Pallanti, Giuseppe (2006). Mona Lisa Revealed: The True Identity of Leonardo's Model. Florence, Italy: Skira. pp. 17, 23, 24. ISBN 88-7624-659-2.</ref>. У гэты час [[Козыма Мэдычы]], пачынальнік знакамітага роду, паступова стаў самым магутным і заможным чалавекам у горадзе. Хоць горад афіцыйна базаваўся на дэмакратычным духу, Козыма паступова атрымаў кантроль над горадам, маючы сур’ёзны банкаўскі бізнэс. Козыма успадкаваў ягоны сын П’ера, якога потым зьмяніў унук Козыма, [[Лярэнца Мэдычы|Лярэнца]] ў [[1469]] годзе. Лярэнца шчодра ставіўся да дзеячаў [[мастацтва]], менавіта ягоная апека дазволіла раскрыцца [[Мікелянджэлё]], [[Леанарда да Вінчы]] й [[Сандра Батычэльлі]].
 
У [[1532]] годзе Флярэнтыйская дзяржава займала значныя тэрыторыі з гарадамі [[Піза]], [[Ліворна]] і іншымі, стаўшы герцагствам, а з 1569 году — [[Вялікае герцагства Тасканскае|Вялікім герцагствам Тасканскім]]. У [[1801]]—[[1807]] гадох Флярэнцыя была сталіцай каралеўства [[Этрурыя]], залежнага ад напалеонаўскай [[Францыя|Францыі]]. З [[1860]] году знаходзілася ў складзе [[Сардынскае каралеўства|Сардынскага каралеўства]], якое з [[1861]] году стала Італьянскім каралеўствам, у [[1865]]—[[1871]] гадох горад нават быў сталіцай аб’яднанага Італьянскага каралеўства. У [[1871]] годзе сталіца была перанесена ў [[Рым]]. У [[1943]] годзе места было акупавана нямецкімі войскамі, але ўсё роўна яно стала адным з цэнтраў руху Супраціву. У жніўні [[1944]] году была вызвалена партызанамі й ангельска-амэрыканскімі войскамі.
 
== Культура ==
== Вонкавыя спасылкі ==