Абраз: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (гутаркі | унёсак)
д Bot: Migrating 56 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q132137 (translate me)
Dymitr (гутаркі | унёсак)
крыніца — https://be.wikipedia.org/wiki/Ікона?oldid=1619146
Радок 1:
[[Файл:Abraz.jpg|міні|[[Будслаўскі абраз Маці Божай]]]]
'''Абра́з''' (альбо '''іко́на''', ад [[грэцкая мова|грэцкага]] εἰκών, ''eikon'' — выява) — выява [[Бог]]а, [[Божая Маці|Божай Маці]] альбо [[сьвяты|сьвятога/сьвятых]], якая выкарыстоўваецца ў рэлігіі (галоўным чынам у [[хрысьціянства|хрысьціянстве]]) у якасьці прадмету пакланеньня.
 
Вытокі ўшанаваньня абразоў можна вывесьці зь першабытнага [[фэтышызм]]у. Культ абразоў у хрысьціянстве атрымаў шырокае распаўсюджаньне з [[4 стагодзьдзе|IV стагодзьдзя]]. У [[Праваслаўе|праваслаўі]] ікона зьяўляецца неабходным элемэнтам рэлігійнага культу, што знайшло адлюстраваньне ў іканапісе.
[[Файл:Angelsatmamre-trinity-rublev-1410.jpg|міні|[[Сьвятая Троіца]], [[Андрэй Рублёў]]]]
 
Дасьледчыкі выказваюць думку, што самыя раньнія абразы на тэрыторыі Беларусі (канец X стагодзьдзя; [[Полацак]], [[Тураў]]), мабыць, бізантыйскага паходжаньня ([[Эўфрасіньня Полацкая]] атрымала абраз [[Багародзіца|Маці Божай]] ад імпэратара [[Мануіл Камнін|Мануіла Камніна]]). У [[11 стагодзьдзе|XI]]—[[15 стагодзьдзе|XV стагодзьдзях]] працягваўся бізантыйска-балканскі ўплыў («Маці Божа Замілаваньне» з-пад [[Берасьце|Берасьця]], «Усьпеньне» з [[Менск]]у). З [[16 стагодзьдзе|XVI стагодзьдзя]] фармуецца беларуская іканапісная школа, абразы ствараюцца ў Берасьці, [[Горадня|Горадні]], [[Пінск]]у, [[Магілёў|Магілёве]], [[Віцебск]]у, Полацку, Менску, [[Вільня|Вільні]] і іншых местах. Абразы малявалі на дошках (часьцей [[ліпа]]вых), па клеямелавым грунце [[яечная тэмпэра|яечнай тэмпэрай]] з [[алейныя фарбы|алейнымі фарбамі]]. Яскравасьць, адметнасьць беларускага іканапісу — алтарныя абразы, якія спалучаюць рысы готыкі, рэнэсансу, барока. З [[17 стагодзьдзе|XVII стагодзьдзя]] пачалі маляваць на палатне. Уласна беларускі абраз зьнік пасьля [[1839]] году, калі была ліквідавана царкоўная вунія.
 
У эпоху барока абразы аздабляліся гэтак званымі «[[абклад]]амі» — накладнымі чаканенымі мэталічнымі рызамі.
 
== Літаратура ==
* Культуралогія: Энцыкл. даведнік / Уклад. Э. Дубянецкі. — Мн.: БелЭн, 2003. ISBN 985-11-0277-6
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons|Category:Icons (art)|выгляд=міні}}
* [http://nesusvet.narod.ru/ico/books/chronology/ Гісторыя іканапісу]
* [http://www.icon-art.info/ Хрысьціянства ў мастацтве]
 
[[Катэгорыя:Хрысьціянства]]