Касута: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д Робат: перанос 1 міжмоўных спасылак у Вікізьвесткі да аб’екта d:Q10818062
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
д →‎Гісторыя: артаграфія, вікіфікацыя using AWB
Радок 29:
 
== Гісторыя ==
Першая пісьмовая згадка пра вёску Касута датавана [[1499]] годам. Дакумэнты сьведчаць, што ў канцы ХV стагодьдзястагодзьдзя гэта паселішча было маёнткам-замкам [[Ураднік|ўраднікаў]] [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]], спачатку — княгіні Ядвігі Гальшанскай, а з [[1518]] году ім валодаў [[Кашталяны віленскія|віленскі кашталян]] [[Станіслаў Кезгайла (сын Яна)|Станіслаў Кезгайла]] і яго сыны. Ужо тады тут налічвалася 206 сялянскіх двароў. Ёсьць зьвесткі, што на працягу XVI — пачатку XVII стагодзьдзяў Касута належала вядомаму беларускаму роду [[Сапегі|Сапегаў]]. У 1638 годзе новы ўладальнік панскага маёнтка Савасьцян Сьвяцкі пабудаваў тут праваслаўную царкву УваскрэсеньняЎваскрэсеньня Хрыстова, неўзабаве вакол яе ўтварыўся і праваслаўны манастыр. Амаль адначасова ў Касуце ўзьнікае ўніяцкі кляштар, ва ўлоньне якога неўзабаве пераходзіць і мясцовае праваслаўнае брацтва разам са сваімі храмамі. Падчас казацка-сялянскай вайны 1648—1651 гадоў замак быў разбураны, але пасьля адноўлены. Яго гаспадарамі на працягу ХVIII — XIX стагодьдзяўстагодзьдзяў былі шляхецкія роды Любанскіх, Пьяншенскіх, Крываблоцкіх, Пузіных, Ромэраў, Сулістроўскіх, Туканаў, Вітгенштэйнаў.
 
Яшчэ ў канцы XVIII стагодзьдзя ў Касуце ўзвышаўся старадаўні драўляны храм Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Багародзіцы, дзе, відавочна, хрысьцілі [[Піліп Орлік|Піліпа Орліка]]. Сёньня на яго месцы стаіць каменная Сьвята-Петра-Паўлаўская царква, пабудаваная нашмат пазьней — ужо ў 1868 годзе. На ўскраіне вёскі захаваліся рэшткі разбуранага старадаўняга маёнтка.
Радок 35:
Каля вёскі Касута ў лесе стаяць два крыжы, праваслаўны й каталіцкі. Тут 26 чэрвеня 1941 году было расстраляна каля паўтары сотні вязьняў зь Вялейскай турмы, якіх напачатку [[Вялікая Айчынная вайна|савецка-нямецкай вайны]] гналі на ўсход. Гэта — так званыя Касуцкія Курапаты.
 
У 1973 годзе пры напаўненьні вадой Вялейскага вадасховішча затапіла большую частку Касуты. Цяпер тут жыве каля дзясятка сялянаў. У апошнія гады ў вёсцы зьявілася некалькі дзесяткаўдзясяткаў [[лецішча]]ў.
 
== Нарадзіліся ==