Нямецкая мова: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дНяма апісаньня зьменаў
д →‎Дыялекты: унутраная спасылка
Радок 31:
[[Дыялект]]ны падзел адпавядае дыялектам заходнегерманскіх плямёнаў — [[франкі|франкаў]], [[саксы|саксаў]], [[турынгі|турынгаў]], [[аляманы|аляманаў]], [[бавары|бавараў]]. Літаратурная мова паўстала на аснове верхненямецкіх дыялектаў — у значнай ступені дзякуючы [[Браты Грым|братам Грым]].
 
Адрозьніваюцца [[ніжненямецкая мова|ніжненямецкая]], сярэдненямецкая, [[верхненямецкія мовы|верхненямецкая]] групы дыялектаў, кожная зь іх падзяляецца на заходнюю і ўсходнюю падгрупы. Падзел між ніжненямецкімі й астатнімі дыялектамі вызначаецца лініяй Бэнрата, якая праходзіць пэрпэндыкулярна ўсёй Нямеччыне й аддзяляе ніжненямецкія рысы ад верхненямецкіх.
 
Таксама вылучаюцца швабска-аляманскія (Швайцарыя, частка Францыі, паўднёвы захад Нямеччыны, крайні захад Аўстрыі ды Ліхтэнштайн) і франскія (у т.л., мозэльска-франскія) дыялекты (сярэдняя частка Нямеччыны, Люксэмбург, частка Францыі). Некаторыя з дыялектаў маюць шэраг істотных адрозьненьняў ад дыялектаў, што леглі ў аснову літаратурнай нямецкай мовы, што нярэдка дае падставу лінгвістам разглядаць іх як асобныя мовы. Іншыя ідыёмы, блізкія да нямецкай мовы — [[люксэмбурская мова]] ды [[ідыш]], звычайна часьцей (практычна заўсёды) прызнаюцца ў якасьці асобных моваў з прычыны іх асобнага [[сацыялінгвістыка|сацыялінгвістычнага]] становішча.