Яўген Анішчанка: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
Радок 6:
19 лютага [[2007]] г. атэстацыйная камісія Інстытуту гісторыі прызнала, што Анішчанка не адпавядае пасадзе старшэйшага навуковага супрацоўніка, якую ён займаў: яму было ўказана на адсутнасьць рэцэнзіяў на публікацыі калег і слабую прэзэнтацыю вынікаў сваіх дасьледаваньняў на навуковых канфэрэнцыях. На наступны дзень вучоны падаў заяву аб звальненьні з Інстытуту. Гэты ўчынак ён патлумачыў тым, што па выніках атэстацыі яму не было прапанавана ні выправіць недахопы ў навуковай працы, ні перавесьціся на іншую пасаду. На думку Анішчанкі, сапраўднай прычынай прыняцьця атэстацыйнай камісіяй падобнага рашэньня ў адносінах да яго зьяўляліся тэматыка й вынікі ягоных дасьледаваньняў<ref>[http://naviny.by/rubrics/society/2007/02/27/ic_news_116_267422 З Інстытуту гісторыі НАН Беларусі звольнены вучоны Яўген Анішчанка]{{ref-ru}}</ref>, якія не адпавядаюць дзяржаўнай [[ідэалёгія|ідэалёгіі]], адкрытая крытыка зь ягонага боку палітыкі кіраўніцтва Інстытуту, накіраванай на ліквідацыю рэшткаў акадэмічных свабодаў, а таксама ягоная актыўная грамадзянская й прафэсійная пазыцыя<ref name=NN/>.
 
Пасьля звальненьня Яўген Анішчанка пэўны час працаваў [[дворнік]]ам (сьцьвярджае, што праз грамадзкі рэзананс, зьвязаны зь ягоным звальненьнем, яго неня бралі нават настаўнікам у школу), працягваў займацца навукова-дасьледчай дзейнасьцю, напісаньнем кніг і іх выданьнем за свой кошт. У верасьні [[2009]] г. выйшаў 5-ы том збору яго навуковых працаў<ref>[http://belapan.com/archive/2009/09/05/326850 У Менску выдадзены пяты том збору навуковых працаў гісторыка Яўгена Анішчанкі «Абывацелі правінцыі. Інструкцыі шляхецкіх сэймікаў беларускіх земляў ВКЛ канца XVIII стагодзьдзя»] {{ref-ru}}</ref>. Станам на 2014 г. працуе выкладчыкам [[гісторыя мэдыцыны|гісторыі мэдыцыны]] на пасадзе [[дацэнт]]а катэдры грамадзкага здароўя й аховы здароўя [[Беларускі дзяржаўны мэдыцынскі ўнівэрсытэт|Беларускага дзяржаўнага мэдыцынскага ўнівэрсытэту]]<ref name=BSMU/>.
 
== Крыніцы ==