Крыніцазнаўства: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
праўка
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
д артаграфія, вікіфікацыя using AWB
Радок 1:
'''Крыніцазна́ўства''' — гэта [[спэцыяльныя гістарычныя навукі|спэцыяльная гістарычная навука]], якая займаецца вывучэньнем гістарычных крыніц. Аб'ектамАб’ектам крыніцазнаўства зьяўляецца ўся сукупнасьць гістарычных крыніц. Прадметам — пэўныя ўласьцівасьці крыніц, якія вывучаюцца ў вызначаны момант з вызначанай мэтай. Крыніцазнаўства падзяляецца на дзьве вобласьці дасьледаваньня: тэарэтычнае і прыкладное крыніцазнаўства.
 
==Тэарэтычнае і прыкладное крыніцазнаўства==
 
Тэарэтычнае крыніцазнаўства распрацоўвае агульныя мэтады вывучэньня і дасьледаваньня гістарычных крыніц. Гэтыя мэтады канкрэтызуюцца пры вывучэньні асобных груп крыніц, або вызначаных іх характарыстык. Прадметам дасьледаваньня для тэарэтычнага крыніцазнаўства зьяўляюцца мэтады, ў прыкладным крыніцазнаўстве мэтад — гэта вызначаная прылада вывучэньня крыніц, іх iнтэрпрэтацыяінтэрпрэтацыя. Прыкладное крыніцазнаўства займаецца такімі праблемамі, якія ўзнікаюцьўзьнікаюць пры працы з гістарычнымі крыніцамі, як усталяваньне часу, месца стварэньня крыніцы, яе аўтара, рэканструкцыя крыніцы і г.д.
 
==Гісторыя крыніцазнаўства==
Радок 9:
У канцы [[18 стагодзьдзе|18]]–першай палове [[19 стагодзьдзе|19]] стагодзьдзя працамі нямецкіх навукоўцаў Аўгуста-Людвіга Шлёцэра, Бартольда-Георга Нібура і Леапольда фон Ранке ствараецца мэтад гістарычнай крытыкі. А ў сярэдзіне 19 стагодзьдзя крыніцазнаўства сфармавалася як навуковая дысцыпліна ў працах па тэорыі і мэтадалёгіі гісторыі ангельскага гісторыка Эдуарда Фрымэна (''«Мэтады гістарычнага дасьледаваньня»'', [[1886]]), нямецкіх мэтадолягаў Эрнста Бэрнгейма (''«Падручнік гістарычнага мэтаду»'', [[1889]]) і Ёгана-Густава Дройзэна. Крыніцазнаўства разьвівалася пад уплывам пазытывісцкай канцэпцыі мэтадалёгіі гісторыі, найбольш яскравым праяўленьнем якой стаў дапаможнік прафэсараў Парыскай школы вышэйшых дасьледаваньняў пры Сарбоне Шарля-Віктора Ланглуа і Шарля Сэнёбоса ''«Уводзіны ў вывучэньне гісторыі»'' ([[1898]]).
 
Дасьледаваньні гістарычных крыніц у Расейскай імпэрыі былі пачатыя з канца 18 стагодзьдзя ў працах гісторыкаў Васіля Тацішчава, Мікалая Карамзіна, Сяргея Салаўёва, князя Міхаіла Шчарбатава і інш. Прафэсар Віленскага ўнівэрсытэтаўнівэрсытэту Яўхім Лялевель у [[1822]] годзе выдаў кнігу ''«Навукі, якія дазваляюць вывучаць крыніцы»''.
 
Вялікую ролю ў выданьні і вывучэньні крыніц мелі АрхеаграфiчныяАрхеаграфічныя камісіі. Напрыклад, Археаграфічная камісія ў [[Санкт-Пецярбург]]у, якая распачалая сваю дзейнасьць зь сярэдзіны 30-х гадоў 19 стагодзьдзя, выдала ''«Поўны збор рускіх летапісаў»'', ''«Акты, якія адносяцца да гісторыі Заходняй Расеі»'', ў якіх было шмат дакумэнтаў па гісторыі [[Беларусь|Беларусі]] [[14 стагодзьдзе|14]]–[[17 стагодзьдзе|17]] стагодзьдзяў.
 
Крыніцазнаўства як спэцыяльная гістарычная дысцыпліна сфармавалася ў [[Расейская імпэрыя|Расейскай імпэрыі]] толькі ў [[1890]]-я. Васіль Ключэўскі чытаў курс «Крыніцазнаўства» ў Маскоўскім унівэрсытэце ў [[1894]] годзе. У пачатку 20 стагодзьдзя вялікую ролю ў разьвіцьці крыніцазнаўства мелі працы Аляксея Шахматава па вывучэньні летапісаў і Аляксандра Лапо-Данілеўскага, які распрацаваў мэтадалёгію крыніцазнаўства і арыгінальны падыход у дасьледаваньні крыніц.
Радок 17:
Пасьля [[Першая сусьветная вайна|Першай сусьветнай вайны]] зьмяняецца падыход да вывучэньня крыніц. [[Люсьен Феўр]] і [[Марк Блок]], прадстаўнікі францускай [[Школа Аналаў|школы «Аналаў»]], напачатку 30-ых гадоў [[20 стагодзьдзе|20]] стагодзьдзя прапанавалі выкарыстоўваць у дасьледаваньнях прынцып «татальнай гісторыі», т.б. вывучэньне гістарычных падзей з розных пунктаў гледжаньня: палітычнай, сацыяльнай, эканамічнай, псыхалягічнай.
 
У [[1950]]-я [[Фэрнан Брадэль]] і [[Жак Лё Гоф]], зьвярнулі ўвагу на вывучэньне мэнталiтэтумэнталітэту розных народаў. У [[1980]]–[[1990]]-я пад уплывам ідэй [[постструктуралізм]]у і [[постмадэрнізм]]у ([[Жак Дэрыда]] і інш.) азначыўся «лінгвістычны» і «антрапалягічны» паварот у дасьледаваньнях па гісторыі, які арыентаваны на вывучэньне асабістага досьведу чалавека ў гісторыі.
 
==Крыніцазнаўства ў Беларусі==
Радок 25:
У 19–пачатку 20 стагодзьдзя вывучэньнем крыніц па гісторыі Беларусі займаліся таксама польскія і нямецкія навукоўцы. Вялікае значэньне мелі працы [[Мітрафан Доўнар-Запольскі|Мітрафана Доўнара-Запольскага]], ў якіх вывучаліся гаспадарчыя апісаньні і рэвізіі 16 стагодзьдзя, [[Баркулабаўскі летапіс]], мытныя кнігі і іншыя крыніцы.
 
Распрацоўка крыніцазнаўства гісторыі Беларусі, як асобай дысцыпліны дасьледаваньня і выкладаньня, пачалася ў [[1920]]-я гады. У гэты пэрыяд у Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце [[Зьміцер Даўгяла]] чытаў курс ''«Крыніцазнаўства гісторыі Беларусі»'', у якім надавалася вялікая ўвага заканадаўчым крыніцам, актам Мэтрыкі [[Вялікае княства Літоўскае|Вялікага княства Літоўскага]], археалягiчнымархеалягічным крыніцам. Аднак рэпрэсіі 1930–1950-х гадоў прывялі да зьнішчэньня шматлікіх дасьледчыкаў, якія працавалі ў крыніцазнаўстве (Мітрафан Доўнар-Запольскі, Зьміцер Даўгяла, [[Уладзімер Пічэта]] і інш.).
 
Толькі з пачатку [[1960]]-х актывізуюцца дасьледаваньні па крыніцазнаўстве гісторыі Беларусі. [[Мікалай Улашчык]], які працаваў у Маскве, дасьледаваў крыніцы па гісторыі Беларусі 19 стагодзьдзя. Асноўныя дасягненнідасягненьні Ўлашчыка былі зьвязаныя з вывучэньнем і выданьнем беларуска-літоўскіх летапісаў. Дасьледаваньнем беларуска-літоўскіх летапісаў займаецца таксама Вячаслаў ЧамерыцкіЧамэрыцкі, які распрацаваў класыфікацыю ўсіх летапісаў па летапісных зборах. П.Г. Казлоўскі і З.Ю. Капыскі даследавалідасьледавалі гаспадарчыя апісаньні, рэестры і іншыя справаводныя дакумэнты гаспадарак. Мэмуарныя крыніцы па гісторыі Беларусі дасьледаваліся А.Ф. Коршунавым. [[Валянцін Грыцкевіч]] і [[Адам Мальдзіс]] вывучалі занатоўкі падарожнікаў, якія праяжджалі праз тэрыторыю Беларусі.
 
З канца [[1970]]-х у [[Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт|Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце]] ствараецца спэцыяльны курс па крыніцазнаўстве гісторыі БССР. Новая хваля цікавасьці да крыніцазнаўства гісторыі Беларусі пачалася ў другой палове [[1980]]–пачатку [[1990]]-х, калі была створаная катэдра крыніцазнаўства і музэязнаўства на гістарычным факультэце БДУ, аддзел спэцыяльных гістарычных навук у Інстытуце гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук Рэспублікі Беларусь. Зьявіліся новыя працы, прысьвечаныя заканадаўчым крыніцам па гісторыі Беларусі, кнігам Літоўскай Мэтрыкі, беларуска-літоўскім летапісам, літаратурным творам. Выйшлі першыя навучальныя дапаможнікі [[Сьвятлана Марозава|Сьвятланы Марозавай]], прысьвечанае пісьмовым крыніцам па гісторыі Беларусі да 18 стагодзьдзя, і [[Сяргей Ходзін|Сяргея Ходзіна]], які распачаў гісторыка-генэтычнае і кампаратыўнае вывучэньне крыніц па гісторыі Беларусі. На катэдры працуюць таксама [[Уладзімір Сідарцоў]], [[Сяргей Каун]], [[Вячаслаў Насевіч]], [[Вольга Шутава]], [[Міхаіл Шумейка]] і іншыя.
З 30 чэрвеня 2001 г. на новаўтвораную катэдру этналогіі, музеялогіімузэялогіі і гісторыі мастацтва перайшлі супрацоўнікі катэдры крыніцазнаўства па накірунку музеязнаўствамузэязнаўства. Зараз існуе адзіная катэдра крыніцазнаўства пад кіраўніцтвам [[Сяргей Ходзін|Сяргея Ходзіна]].
 
==Вонкавыя спасылкі==
 
*[http://www.hist.bsu.by/kafedry/kafedra-istochnikovedeniya/istoriya-kafedry.html Катэдра крыніцазнаўства БДУ]