Сьцяг Украіны: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненьне
дапаўненьне
Радок 1:
{{Інфармацыя пра сьцяг
[[Файл:Flag of Ukraine.svg|міні|200пкс|Сьцяг Украіны]]
|назва = Сьцяг Украіны
|выява = Flag of Ukraine.svg
|подпіс =
|прапорцыі = 2:3
|прыняты =
|скасаваны =
|тып =
|дызайн =
|аўтар =
}}
 
'''Сьцяг Украіны''' — афіцыйны дзяржаўны сымбаль [[Украіна|Украіны]]. Уяўляе сабой палотнішча памерамі 2:3. Складаецца з двух роўнавялікіх палос жоўтага і сіняга колеру. Вонкавы выгляд сьцягу зацьверджаны дваццатым артыкулам Канстытуцыі Ўкраіны.
 
Радок 11 ⟶ 22:
Гісторыя ўзьнікненьня Дзяржаўнага Сьцягу Ўкраіны ўзыходзіць да [[Кіеўская Русь|Кіеўскай Русі]]. Шэраг гісторыкаў сьцьвярджае што [[Уладзімер Сьвятаславіч]] меў сьцяг блакітнага і залатога колераў. Гербам [[Галіцка-Валынскае княства|Галіцка-Валынскага княства]] быў залаты леў на сінім фоне.
 
Існуе і іншая вэрсія ўзьнікненьня сьцяга. Падчас аўстрыйскага валадарства над заходняй Украінай, у [[1848]] годзе «Галаўная Руськая рада», якая прадстаўляла інтарэсы руськіх ці русінаў (цяперашнія украінцы), зьвярнулася да імпэратара Аўстрыі Франца-Ёсіфа з просьбай аб зацьвярджэньні нацыянальнага сьцяга. У якасьці праекту быў прапанаваны сіне-чырвоны сьцяг. Аднак па патрабаваньні імпэратрыцы-маці, чырвоны колер быў заменены на жоўты — колер Аўстрыі. Існуе легенда, што яна нібы сама сшыла першы жоўта-блакітны сьцяг, які ўручыла галічанам, якія праславіліся пры падаўленьні вугорскай рэвалюцыі.
 
Падчас існаваньня [[Украінская Народная Рэспубліка|Украінскай Народнай Рэспублікі]] яе дзяржаўны сьцяг ствараўся паводле геральдычных канонаў, паводле якіх колер асноўнага элемэнту дзяржаўнага гербу (тут: трызубец або «[[Трызуб]]», залаты колер) разьмяшчаецца зьверху або справа, а колер шчыта (фону) (тут: сіні або блакітны) зьнізу або справа. Такім чынам, па правілах геральдыкі дзяржаўны сьцяг [[УНР]] павінен быў складацца з дзьвюх аднолькавых палос: залатога (зьверху) і блакітнага колераў. Адгэтуль пайшоў выраз «{{мова-uk|жовто-блакитний}}» (жоўта-блакітны). На практыцы, аднак, на сьцягу УНР зьверху заўсёды была сіняя (толькі пры П. Скарападзкім) або блакітная (пры [[Міхайла Грушэўскі|М. Грушэўскім]], [[Уладзімер Віньнічэнка|У. Вінічэнка]], [[Сымон Пятлюра|С. Пятлюры]]) паласа.
 
Сьцягам [[Заходнеўкраінская Народная Рэспубліка|Заходнеўкраінскай Народнай Рэспублікі]] быў сьцяг сіняга і жоўтага колераў.
 
Дагэтуль няма адзінага трактаваньня адносна сымболікі колераў украінскага сьцяга. Самая распаўсюджаная зь іх кажа, што сучасны ўкраінскі сьцяг уяўляе сабой алегарычны малюнак ''пшанічнага поля пад сінім небам''. Паводле традыцыі, пры вырабе асобнікаў Дзяржаўнага Сьцяга Ўкраіны верхнюю паласу адлюстроўваюць менавіта сьветла-сіняй.
 
== Украінскія землі ў складзе [[ВКЛ]] ==
У [[1410]] гадзе рускае войска прымала ўдзел у [[Грунвальдзкая бітва|Бітве пад Грунвальдам]] на баку [[Польскае Каралеўства (1385—1569)|Каралеўства Польскага]] і [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага княства Літоўскага]] супраць свайго даўняга хаўрусьніка часоў [[Галіцка-Валынскае княства|Галіцка-Валынскага княства]] — [[Тэўтонскі Ордэн|Тэўтонскага Ордэну]]. Польскі гісторык Ян Длугаш пакінуў апісаньне сьцягоў войск з рускіх земляў.