Амэрыканскі даляр: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (гутаркі | унёсак)
д Bot: Migrating 131 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q4917 (translate me)
Dymitr (гутаркі | унёсак)
→‎Гісторыя: крыніца — https://en.wikipedia.org/wiki/United_States_dollar?oldid=597644853
Радок 18:
Назва даляру ЗША паходзіць ад [[Гішпанія|гішпанскай]] срэбнай манэты ў 8 рэаляў, што важыла адну вунцыю. Манэта была вельмі папулярнаю сярод амэрыканскіх каляністаў, якія называлі яе «гішпанскім далярам», назва якога пайшла ад нямецкай манэты падобнага памеру і вагі — [[талер]]а.
 
З [[1775]] году ў амэрыканскіх штатах пачала выпускацца «кантынэнтальная валюта», дэнамінаваная ў «гішпанскіх далярах» і ў валютах асобных штатаў. Кантытэнтальны даляр цярпеў моцную інфляцыю і быў заменены на срэбны даляр па курсе 1 срэбны даляр = 1000 кантынэнтальных даляраў. Даляр быў абвешчаны афіцыйнаю валютай Амэрыкі Кангрэсам канфэдэрацыі Злучаных Штатаў [[6 ліпеня]] [[1785]] году. Першыя даляравыя манэты былі выпушчаныя Манэтным дваром ЗША пасьля вайны за незалежнасьць. Пэўны час гішпанскія і амэрыканскія срэбныя даляры хадзілі паралельна ў краіне. Гішпанскія срэбныя манэты, гэтак жа як і [[мэксыканскае пэса]], заставаліся законным плацёжным сродкам да [[1857]] году. Таксама распаўсюджанымі грашовымі сродкамі былі розныя валюты ангельскіх калёніяў і лёэвэндаальдэр ({{мова-nl|leeuwendaalder|скарочана}} — «ільвіныя талеры»), які быў папулярным сродкам ў галяндзкіх Новых Нідэрляндаў (тэрыторыя сучаснага [[Нью-Ёрк]]у). Лёэвэндаальдэр, дарэчы, меў абарачэньне сярод ангельскамоўных штатаў у [[17 стагодзьдзе|XVII]] і пачатку [[18 стагодзьдзе|XVIII стагодзьдзя]]. Афіцыйна даляр ЗША быў створаны ў адпаведнасьці з прынятай [[Канстытуцыя ЗША|Канстытуцыяй]], ён вызначаецца Манэтным Актам ад [[1792]] году.
 
Пасьля [[Першая сусьветная вайна|Першай]] і [[Другая сусьветная вайна|Другой]] сусьветных войнаў ЗША ператварыліся ў вядучую эканоміку сьвету. Адпаведна, амэрыканскі даляр здабыў сваю сучасную вагу ў якасьці сусьветнай валюты.