Альфрэд Розэнбэрг: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д робат дадаў: ca, cs, da, de, en, eo, es, et, fi, fr, he, hr, hu, io, it, ja, ka, mk, nl, no, pl, pt, ro, ru, sr, sv, uk
Karybut (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 1:
[[Выява:Rosenberg.jpg|міні|200пкс|Альфрэд Розэнбэрг у 1935]]
Розэнбэрґ '''Альфрэд Розэнбэрґ''' ([[нямецкая мова|ням.]] - ''Alfred Rosenberg'') ([[12 студзеня]] [[1893]], [[Талін|Рэвэль]], сёньня[[Расейская Талін, Эстоніяімпэрыя]][[16 кастрычніка]] [[1946]], [[Нюрнбэрґ]], [[Нямеччына]]) – дзяржаўны й палітычны дзеяч Нямеччыны, вайсковы злачынца, галоўны ідэоляг [[Нацыянал-сацыялістычная нямецкая работніцкая партыя|Нацыянал-Сацыялістычнае Нямецкае Работніцкае Партыі]] (NSDAP), райхсміністар па справах усходніх земляў ад [[1941]].
 
== Жыцьцё ў Расейскай Імпэрыі ==
 
Зь сям’і прыбальтыцкіх немцаў: бацька – купец з [[Латвія|Латвы]], маці – ураджэнка [[Эстонія|Эстоніі]]. Дзяцінства правёў у Эстоніі. У [[1910]] паступіў у Вышэйшую Тэхнічную школу ў [[Рыга|Рызе]], адкуль у [[1915]] разам са школай быў эвакуяваны ў [[Масква|Маскву]], дзе ў [[1917]] атрымаў дыплём архітэктара (дыплёмная праца – праэкт крэматору). У кастрычніку[[кастрычнік]]у [[1917]] падтрымліваў [[бальшавікі|бальшавікоў]], але пасьля перайшоў на скрайнія антыбальшавіцкія пазыцыі. У [[1918]] уцёк у акупаваную немцамі Прыбальтыку, дзе спрабаваў уступіць у антыбальшавіцкі вайсковы Дабраахвотніцкі корпус.
 
== Дзейнасьць у NSDAP ==
 
У 1918 пераехаў у Мюнхен, дзе ўступіў у акультна-нацыяналістычную суполку “Туле”, што сталася адной з крыніцаў Нямецкае Работніцкае Партыі (DAP, надалей - NSDAP), у якую ўступіў у студзені 1919 раней за Адольфа Гітлера. У тым самым годзе пачаў працаваць у партыйнай газэце “Völkischer Beobachter” (“Народны аглядальнік”), рэдактарам якое стаў у 1923. У 1923-1924 узначальваў партыю ў сувязі з арыштамі кіраўніцтва пасьля няўдалага “Піўнога путчу”. У 1929 заснаваў Вайсковую Лігу за Нямецкую Культуру, а пазьней і Інстытут па вывучэньні нямецкага пытаньня. У 1930 абіраецца ў Райхстаґ. У 1933 прызначаны кіраўніком упраўленьня вонкавай палітыкай NSDAP.
Радок 11 ⟶ 12:
Розэнбэрґ лічыцца аўтарам ключавых паняцьцяў нацыскае ідэалёгіі, як то “расавая тэорыя”, “жыцьцёвая прастора” (Lebensraum), “канчатковае вырашэньне жыдоўскага пытаньня”, адмовы ад Вэрсальскае дамовы, змаганьня з “дэгенэратыўным мастацтвам” і крытыкай хрысьціянства.У 1920-1930-х пачаў выдаваць кнігі антысэміцкага зьместу (1920 – “Сьлед жыдоў у зьмене сьвету” й “Нізкая мараль у Талмудзе”, 1922 – брашура “Прырода, асноўныя мэты й прынцыпы NSDAP”, 1930 – “Міт ХХ стагодзьдзя”), што сталіся падмуркам нацыскае ідэалёгіі. Паводле ягонае расавае тэорыі на самым нізе антрапалягічнае лесьвіцы месьціліся мурыны й сэміты, на версе – “арыйцы” (скандынавы, фіны, галяндцы, брытанцы й флямандцы на чале зь немцамі). У адрозьненьні ад іншага кіраўніцтва Райху не лічыў славянаў ніжэйшай расай, а лічыў, што пры спрыяльных умовах яны маглі б быць інтэграваныя ў арыйскую расу й нямецкую культуру. У той самы час японцам, як нямецкім хаўрусьнікам, быў нададзены тытул “ганаровых арыйцаў”.
 
== Другая Сусьветная вайна ==
 
17.7.1941 ачоліў Райхміністэрства для акупаваных раёнаў Усходу (Reichministerium für die Besetzten Ostgebiete ці Ostministerium). Розэнбэрґ прапанаваў стварыць на захопленых землях СССР 4 Райхскамісарыяты: Остлянд (Ostland), Украіна (Ukraine), Каўказ (Kaukasus) і Масква (Moskau), аднак былі створаныя толькі першыя два. Палітычнай мэтай акупацыі лічыў максымальнае паслабленьне Расеі, шляхам разьяднаньня ейных земляў і перадачы іх новым адміністратыўным утварэньням – Беларусі, Дону, Украіне. Выступаў за стварэньне вакол Расеі санітарнага кардону з буфэрных дзяржаваў – Беларусі, Украіны, Цэнтральнае Азыі, якія б залежылі ад Райху, ды адначасова валодалі пэўным самакіраваньнем. Выступаў за роспускі калгасаў і надзяленьне зямлёй сялянаў, спрыяў росту нацыянальнае сьвядомасьці акупаваных народаў з мэтай мабілізацыі іх на змаганьне з Расеяй. Скардзіўся асабіста Гітлеру й Гімлеру на генацыд славянскага насельніцтва, якое таксама адносіў да арыйцаў.
Радок 17 ⟶ 18:
На сканчэньні вайны быў арыштаваны аліянтамі. На Нюрнбэрскім працэсе 1 кастрычніка 1946 за злачынствы супраць чалавецтва, удзел у распачатку вайны быў асуджаны на сьмерць праз павешаньне.
 
== Сям’я ==
 
Быў жанаты двойчы: у першы раз у 1915-1923 з этнічнай эстонкай Гільдай Леезман, і ў другі ад 1925 з Гедвіґай Крамэр, ад якой меў сына, які памёр у дзяцінстве, і дачку Ірэнэ (1930-)[[Катэгорыя:Нямецкія палітыкі|Розэнбэрг, Альфрэд]][[Катэгорыя:Другая сусьветная вайна|Розэнбэрг, Альфрэд]]
 
[[ca:Alfred Rosenberg]]