Карсыканская мова: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Крыніца — http://en.wikipedia.org/wiki/Corsican_language?oldid=582050246
 
Dymitr (гутаркі | унёсак)
Радок 26:
Выкарыстаньне карсыканскае мовы на Корсыцы зьніжаецца ў параўнаньні з ужываньнем францускае мовы. Так, зьвесткі [[1980]] году сьведчаць пра пэўную ступень валоданьня мовай сярод 70% насельніцтва востраву, у той час як у [[1990]] годзе гэтая дзеля зьнізілася да 50%; як мову асноўных зносінаў карсыканскую выкарыстоўвала 10% ад насельніцтва Корсыкі<ref name=euromosaic/>. Гэтыя зьвесткі ня ўлічваюць носьбітаў блізкіх да карсыканскай мовы дыялектаў, распаўсюджаных на поўначы суседняга востраву Сардынія. Партал Ethnologue падае дадзеныя пра наяўнасьць па 100 тыс носьбітаў галюрскага й сасарскага дыялектаў, якія, зрэшты, разглядаюцца парталам як дыялекты [[сардынская мова|сардынскае мовы]]<ref>[http://www.ethnologue.com/language/sdn Sardinian, Gallurese | Ethnologue]</ref><ref>[http://www.ethnologue.com/language/sdc Sardinian, Sassarese | Ethnologue]</ref>.
 
[[ЮНЭСКА]] адносіць карсыканскую мову да катэгорыі моваў, што знаходзяцца пад патэнцыйнай пагрозай зьнікненьня з прычыны наяўнасьці ў мовы вялікай колькасьці носьбітаў дізцячагадзіцячага ўзросту, але адсутнасьці афіцыйнага статусу або [[прэстыж (лінгвістыка)|прэстыж]]у<ref>{{артыкул|аўтар=Tapani Salminen.|загаловак=UNESCO Red Book on Endagered Languages: Europe:|арыгінал=|спасылка=http://www.helsinki.fi/~tasalmin/europe_index.html|аўтар выданьня=|выданьне=helsinki.fi|тып=|месца=|выдавецтва=|год=1993-1999|выпуск=|том=|нумар=|старонкі=|isbn=}}</ref>. Разам з тым, францускія ўлады прадпрымаюць пэўныя захады па захаваньні карсыканскае мовы.
 
== Падтрымка ==