Лацінская мова: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
шаблён, дапаўненьне
дНяма апісаньня зьменаў
Радок 18:
'''Лаці́нская мо́ва''', '''лаці́на''' ({{Мова-la|Lingua Latina}}) — мёртвая мова лаціна-фаліскай групы [[італійскія мовы|італійскай]] галіны [[індаэўрапейскія мовы|індаэўрапейскай сям'і моваў]], якая ўчыніла вялікі ўплыў на многія мовы сьвету. Афіцыйная мова [[Ватыкан]]у і [[каталіцызм|каталіцкай царквы]]. Выкарыстоўваецца ў [[біялёгія|біялёгіі]] і [[мэдыцына|мэдыцыне]]. Альфабэт — [[лацінскі альфабэт|лацінскі]]. Паводле [[граматыка|граматычнага]] ладу — флектыўная.
На лаціне размаўляла племя лацінаў у вобласьці [[Лацый]] (''Latium''), у заходняй частцы сярэдняй [[Італія|Італіі]]. Першыя старажытныя пісьмовыя помнікі датуюцца 6-м стагодзьдзем да нашай эры. Напрыканцы ІІ ст. да н.э. стала дзяржаўнай мовай [[Рымская імпэрыя|Рымскай імпэрыі]], у тым ліку заваяваных тэрыторыяў — [[Брытанія|Брытаніі]], [[Дакія|Дакіі]], дзе як дзяржаўная мова ўплывала на тамтэйшыя мясцовыя мовы ([[кельцкія мовы|кельцкія]], [[ібэрыйскія мовы|ібэрыйскія]], [[германскія мовы|германскія]]). У выніку на пэрыфэрыі Рымскай імпэрыі фармаваліся дыялекты лацінскай мовы ([[вульгарная лаціна]]), якія ў некаторых рэгіёнах выцесьнілі папярэднія карэнныя мовы і разьвіліся ў новыя мовы на аснове лацінскай. Гэтыя мовы аб'ядноўвае агульнае паходжаньне ад лаціны, яны аб'ядноўваюцца як мовы [[раманскія мовы|раманскай]] групы. Найбольш прадстаўнічымі раманскімі мовамі зьяўляюцца [[гішпанская мова|гішпанская]], [[француская мова|француская]], [[партугальская мова|партугальская]], [[італьянская мова|італьянская]] ды [[румынская мова|румынская]] мовы.
 
У [[Сярэднявечча|Сярэднявеччы]] лаціна сталася ў [[Эўропа|Эўропе]] міжнароднай мовай навукі, адукацыі, [[філязофія|філязофіі]] й дыпляматыі. На ёй пісаў [[Ісак Ньютан]], [[Томас Мор]], [[Мікалай Капэрнік]], [[Мікола Гусоўскі]]. Яе добра ведалі [[Францішак Скарына]] і [[Сымон Будны]]. У часы [[эпоха Адраджэньня|Адраджэньня]] беларуская моладзь [[ВКЛ|Вялікага Княства Літоўскага]] вучылася ва ўнівэрсытэтах [[Заходняя Эўропа|Заходняй Эўропы]], вывучаючы ў іх лацінскую мову.