Канстантын Сьвятліцкі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
стыль
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
д артаграфія, вікіфікацыя using AWB
Радок 16:
|наступнік2 = Іван Малерыюс
|прэм'ер-міністар2 =
|прэзыдэнт2 =
 
|пасада3 = губэрнатар Енісейскай губэрні Расейскай імпэрыі
Радок 24:
|наступнік3 = Міхаіл Плец
|прэм'ер-міністар3 =
|прэзыдэнт3 =
 
|дата_нараджэньня = 1842
Радок 34:
|партыя =
|муж =
|жонкасужэнец =
|сужэнец =
|дзеці =
Радок 49:
Канстантын Мікалаевіч Сьвятліцкі нар. у 1842 г. і паходзіў са шляхты [[Гарадзенская губэрня|Гарадзенскай губэрні]].<ref>[http://region.krasu.ru/people/svetlitskiy Светлицкий Константин Николаевич | Мой Красноярск — народная энциклопедия]{{Ref-ru}}</ref>
 
Выхоўваўся ў 2-м кадэцкім корпусе. Службу пачаў прапаршчыкам у 18-й артылерыйскай брыгадзе, адтуль у студні 1866 г. ў званьні падпаручніка быў пераведзены уў Маскоўскі полк. Праз тры месяцы яго накіроўваюць у Мікалаеўскую Акадэмію Генэральнага штабу дзе ён скончыў поўны курс навук па 2-му разраду і ў лістападзе 1868 г. адпраўлены ў штаб войскаў гвардыі Пецярбурскай ваеннай акругі. 10 чэрвеня 1871 г. высачэйшым загадам прызначаны старшым ад’ютантам у штаб 14-й пяхотнай дывізіі. З 31 студзеня 1872 г. ён старшы ад’ютант штабу Казанскай ваеннай акругі, з 24 верасьня 1874 г. афіцэр асобых даручэньняў пры камандуючым войскамі УсходнеЎсходне-Сыбірскай ваеннай акругі ў Іркуцку, загадваў дыпляматычнаю перапіскаю пры Галоўным упраўленьні УсходняйЎсходняй Сыбіры. За выдатную службу 10 красавіка 1878 г. нададзены чын палкоўніка. У гэтым званьні высачэйшым загадам ад 10 жніўня 1878 годагоду ён прызначаны выконваючым абавязкі начальніка штабу войскаў Забайкальскай вобласьці з пакіданьнем у Генэральным штабе. 26 ліпеня 1884 г. ён залічаны ў запас Генэральнага штабу. 10 кастрычніка 1885 г. прызначаны выконваючым абавязкі губэрнатара Якуцкай вобласьці з залічэньнем у Генэральны штаб.
 
У пачатку 1886 г. па хадайніцтву эпіскапа Іякава ды клопатамі Сьвятліцкага ў Якуцку ў грамадзкай залі якуцкай гарадзкой управы была адчыненая першая гарадзкая публічная бібліятэка-чытальня.
 
7 ліпеня 1886 г. Сьвятліцкі зьвярнуўся да генэрал-губэрнатара УсходняйЎсходняй Сыбіры, генэрал-лейтэнанта, графа А. П. Ігнацьева, які прыбыў у Якуцк з рэвізіяй, з дакладной пісулькай, у якой ён прапаноўваў узнавіць Якуцка-Аянскі тракт, як яшчэ адзін выхад да Ціхаакіянскага ўзьбярэжжа, ў першапачатковым стане.
 
Дзеля пакрыцьця выдаткаў на пракладку колавага шляху на ўчастку Нэлькан-Аян Сьвятліцкі прапанаваў абкласьці 20-капеечным папудным зборам увазныя тавары. Ігнацьеў ухваліў захады Сьвятліцкага і даручыў яму асабіста агледзіць стан тракту ды прыбыць з дакладам у Іркуцк.
Радок 63:
30 жніўня 1887 г. за выдатную службу Сьвятліцкі атрымаў званьне генэрал-маёра са старшынствам і быў зацьверджаны на пасадзе якуцкага губэрнатара з залічэньнем па Генэральным штабе.
 
Надзвычай шкодны ўплыў ссылкі на карэннае насельніцтва вобласьці адзначаецца ў справаздачы губэрнатара Сьвятліцкага за 1887 г., дзе ён адзначаў што па-ранейшаму ў ёй застаецца задужа значнае зборышча «злачынцаў, якіх ссылаюць сюды без разьліку дачыненьня іх да карэннага яе насельніцтва, што асабліва мела месца ў 1882 і 1883 гадах, калі было прыслана ў вобласьць 2317 чалавек злачынцаў». У справаздачах скіравана ўвага галоўнага начальніка УсходняйЎсходняй Сыбіры на зьмяненьне сыстэмы ссылкі і на абмежаваньне высылкі уў Якуцкую вобласьць ссыльных.
 
Губэрнатар К. М. Сьвятліцкі адшукаў грашовыя сродкі на заснаваньне ў Якуцку ў 1888 г. начлежнага дому для бедных і беспрытульных, які даў прытулак большай палове гарадзкога беспрытульнага насельніцтва і на палову скараціў памер жабрацтва, ды таксама дзіцячага прытулку для арыштанцкіх дзяцей. Пазьней, як заснавальніка прытулку, Сьвятліцкага папрасілі прыняць на сябе званьне ганаровага папячыцеля і даслаць свой партрэт, што ім было і зроблена.
 
Горад Якуцк быў абавязаны К. М. Сьвятліцкаму ўзьнікненьнем бібліятэкі Якуцкага дзіцячага прытулку а гарадзкая публічная бібліятэка ўзбагацілася яго каштоўнымі ахвяраваньнямі кніг па геаграфіі і статыстыцы РасійскайРасейскай імпэрыі і Сыбіры. Сьвятліцкім былі заснаваныя абласны музэй і ўзорная земляробчая фэрма; ім не былі пакінуты без увагі разьвіцьцё гандлю і прамысловасьці.
 
Высачэйшым Загадам ад 12 траўня 1889 г. якуцкі губэрнатар, генэрал-маёр К. М. Сьвятліцкі быў прызначаны іркуцкім губэрнатарам.
 
Якуцкая гарадзкая дума пад прадстаўніцтвам гарадзкога галовы М. Т. Самылоўскага ў прысутнасьці 16 галосных 3 жніўня 1889 г. адзінагалосна абрала былога якуцкага губэрнатара генэрал-маёра К. Н. Сьвятліцкага ганаровым грамадзянінам горадагораду Якуцка. Прычым было выказана, што ў бытнасьць якуцкім губэрнатарам ім былі заснаваныя і распачатыя такія меры, за якія горад застанецца заўсёды яму ўдзячным. Імпэратар [[Аляксандар III (расейскі імпэратар)|Аляксандар III]] па ўсепаддадзеннейшамуўсепаддадзеньнейшаму дакладу міністра ўнутраных справаў 25 кастрычніка 1890 г. высачэйша зацьвердзіў прысваеньне званьня ганаровага грамадзяніна г. Якуцка былому якуцкаму губэрнатару К. Н. СвятліцкамуСьвятліцкаму, аб чым іркуцкі генэрал-губэрнатар апавясьціў яго лістом ад 10 сьнежня таго ж году.
 
30 чэрвеня 1890 г. браты Шафігуліны, сяляне Казанскай губэрні, падаюць прашэньне іркуцкаму губэрнатару аб дазволе пабудовы ў Іркуцку мячэці, і ўжо 11 сьнежня 1896 г. Шайхуле Шафігуліну было выдадзена падпісанае губэрнатарам Сьвятліцкім пасьведчаньне на дазвол прыстасаваньня драўлянага дому да разьмяшчэньня ў ім мячэці, пакуль ня будзе пабудаваная новая саборная.
Радок 81:
24 студзеня 1897 г. Сьвятліцкага прызначаюць енісейскім губэрнатарам і ён пераяжджае ў Краснаярск, але ўжо ў 1898 г. яго пераводзяць у іншае месца. Быў старшынём Мінусінскага павету<ref>[http://www.irk.aif.ru/culture/news/45922 Издали книгу об иркутском губернаторе | - - Аргументы и Факты Иркутск]</ref>. Пахаваны на могілках Манастыра Смутку ў Маскве.
 
Намесьнік міністра энэргетыкі Расеі Станіслаў Сьвятліцкі ўлетку 2009 г. сцьвярджаўсьцьвярджаў: <ref>[http://www.vsp.ru/economic/2009/12/22/466473 Станислав Светлицкий: «Иркутск для меня не чужой город» | ВСП.RU]</ref>
<blockquote>«Іркуцк — сямейна не чужы горад для мяне. Мой прапрадзед Канстанцін Мікалаевіч Сьвятліцкі быў губэрнатарам Іркуцкай губэрні. Тут ён знайшоў сабе жонку з купецкага роду. Пры ім быў куплены губэрнатарскі дом, у якім ён жыў. Я яго бачыў пад час візыту ў горад».</blockquote>