Сымон Рак-Міхайлоўскі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Жыцьцяпіс: кірылічная «р»
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
д артаграфія, вікіфікацыя using AWB
Радок 64:
Арыштаваны польскімі ўладамі па справе БСРГ [[15 студзеня]] [[1927]]. Віленскім акруговым судом [[22 траўня]] [[1928]] на «працэсе 56-і» асуджаны да 12 гадоў турмы. Паводле рашэньня апэляцыйнага суду вызвалены ў [[1930]]. Увайшоў у склад камітэту «Змаганьне». З-за пагрозы новага арышту ў кастрычніку [[1930]] перабраўся ў [[Менск]].
 
ЗЗь лютага [[1931]] і да арышту працаваў дырэктарам [[Беларускі дзяржаўны музэй|Беларускага дзяржаўнага музэю]]. Уступіў у [[ВКП(б)]]. У 1931—1932 быў чальцом [[ЦВК БССР]].
 
Арыштаваны [[ДПУ БССР]] [[16 жніўня]] [[1933]] у Менску па адрэсе: вул. К. Маркса, 2-і Дом Саветаў, па справе «[[Беларускі нацыянальны цэнтар|Беларускага нацыянальнага цэнтру]]». [[9 студзеня]] [[1934]] рашэньнем судовай калегіі [[АДПУ]] СССР як «''арганізатар і кіраўнік контррэвалюцыйнай арганізацыі БНЦ''», прысуджаны да расстрэлу; прысуд заменены на 10 гадоў лягероў. Адпраўлены на [[Салавецкі лягер асаблівага прызначэньня|Салаўкі]]. [[5 верасьня]] [[1937]] этапаваны ў Менск, дзе [[14 лістапада]] [[1938]] «асобай тройкай» [[НКУС БССР]] прыгавораны да расстрэлу.