Кірыла Мазураў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
д артаграфія, вікіфікацыя using AWB
Радок 39:
 
== Біяграфія ==
У [[1933]] скончыў [[Гомельскі аўтадарожны тэхнікум]]. Працаваў тэхнікам дарожнага аддзелу ПарычскагаПарыцкага райвыканкаму [[Бабруйская вобласьць|Бабруйскай вобласьці]], пасьля начальнікам дарожнага аддзелу [[Камарын]]скага райвыканкаму [[Палеская вобласьць|Палескай вобласьці]]. Служыў у Чырвонай Арміі ([[1936]]—[[1938]]).
 
З [[1939]] году на камсамольскай працы. З [[1940]] году сакратар Берасьцейскага абкаму камсамолу.
 
ЗЗь першых дзён [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікай Айчыннай вайны]] К. Т. Мазураў у дзейсным войску. Быў [[палітрук]]ом роты, камандзірам батальёну, інструктарам палітаддзелу 21-й арміі. Са сьнежня [[1941]] слухач курсаў «Стрэл», па сканчэньні якіх быў прызначаны [[камісар]]ам факультэту гэтых курсаў. У верасьні [[1942]] прызначаны сакратаром [[ЦК ЛКСМБ БССР]] і накіраваны на акупаваную тэрыторыю Беларусі ўпаўнаважаным Цэнтральнага камітэту Кампартыі Беларусі і Цэнтральнага штабу партызанскага руху, падкантрольнага [[НКВД|НКУС]], па кіраўніцтве гэтым рухам і стварэньню камсамольскага падпольля ў шэрагу абласьцей рэспублікі. Да канца 1943 году дзейнічаў у розных партызанскіх злучэньнях [[Менская вобласьць|Менскай]], [[Палеская вобласьць|Палескай]], [[Пінская вобласьць|Пінскай]], [[Баранавіцкая вобласьць|Баранавіцкай]] і [[Берасьцейская вобласьць|Берасьцейскай абласьцей]].
 
У [[1943]]—[[1947]] К. Т. Мазураў — другі, пасьля першы сакратар ЦК ЛКСМ Беларусі. У пасьляваенныя гады, скончыўшы Вышэйшую партыйную школу пры ВКП(б) ([[1947]]), быў першым сакратаром Менскага гаркаму партыі ([[1948]]—[[1950]]), першым сакратаром Менскага абкаму партыі ([[1950]]—[[1953]]).
Радок 54:
Кірыла Мазураў, які актыўна падтрымаў [[Мікіта Хрушчоў|М. С. Хрушчова]] пасьля сьмерці Сталіна, а затым прыняў ягоны бок у час барацьбы з «антыпартыйнай групай», стаў фактычна першым беларусам на чале ЦК КПБ (калі не лічыць [[Васіль Фаміч Шаранговіч|Васіля Шаранговіча]], які прабыў першым сакратаром толькі некалькі месяцаў у [[1937]] годзе і быў расстраляны ў [[1938]]).
 
Зь імем Кірылы Мазурава зьвязаныя шматлікія посьпехі беларускага народу ў разьвіцьці эканомікі, навукі і культуры ў 1953—1965 гадох, рэабілітацыя шматлікіх партыйных і дзяржаўных дзеячаў, менскіх падпольшчыкаў, партызанскіх камандыраўкамандзіраў. На думку былога дырэктара Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь Я. І. Бараноўскага, Кірыла Мазураў увайшоў у гісторыю Менску і Беларусі як праваабаронца незаслужана абгавораных падпольшчыкаў. Пры Мазураве рады КПБ павялічыліся з 145 тысячаў да 296 тысячаў чальцоў. На гады кіраваньня Мазурава ([[1956]]—[[1965]]) прыйшлося, напрыклад, будаўніцтва Наваполацкага нафтаперапрацоўчага заводу. Калясальная будоўля тады, у 1958, мела сьметны кошт 315 мільёнаў рублёў<ref name="dyrektar">{{Спасылка | аўтар = | прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | cуаўтары = | дата публікацыі = | url = http://www.director.by/cgi-bin/article.cgi?date=2004/03/29&name=23| загаловак = 90 лет со дня рождения Кирилла Мазурова| фармат = | назва праекту = | выдавец = Часопіс «Дырэктар»| дата = 29 сьнежня 2008 | мова = ru| камэнтар = }}</ref>.
 
Намагаючыся аднавіць [[Беларусізацыя|беларусізацыю]], у студзені [[1959]] на сьвяткаваньні 40-годзьдзя БССР Кірыла Мазураў зрабіў даклад на беларускай мове. У перапынку Мікіта Хрушчоў, які сядзеў у прэзыдыюме, пачаў лаяць Мазурава: «Ни черта не понятно!» На прыступках [[Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт|БДУ]] Хрушчоў выказаўся яшчэ больш выразна: «Чем быстрее все мы будем разговаривать по-русски, тем быстрее построим коммунизм»<ref name="snapkowski">{{Спасылка | аўтар = Уладзімер Снапкоўскі| прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | cуаўтары = | дата публікацыі = 15 лістапада 2007| url = http://jivebelarus.net/language/language-defeat-04.html#11| загаловак = У. Снапкоўскі - Эліта і мова| фармат = | назва праекту = | выдавец = Бібліятэка гістарычных артыкулаў «Жыве Беларусь»| дата = 28 сьнежня 2008 | мова = | камэнтар = }}</ref>.
Радок 73:
[[7 красавіка]] [[1974]] году ў сувязі з 60-годзьдзем атрымаў званьне Героя Сацыялістычнай Працы. Узнагароджаны 5 [[Ордэн Леніна|ордэнамі Леніна]], [[Ордэн Чырвонага Сьцяга|ордэнамі Чырвонага Сьцяга]], [[Ордэн Айчыннай вайны|Айчыннай вайны 1-й ступені]] і мэдалямі.
 
З [[1978]] году — на пэнсіі. З [[1986]] году быў абраны старшынём Усесаюзнага савету ветэранаўвэтэранаў вайны і працы. Дэпутат [[Вярхоўны Савет СССР|Вярхоўнага Савету СССР]] 3-9 скліканьняў, у [[1989]] абраны народным дэпутатам СССР.
 
Пахаваны на [[Новадзявочыя могілкі|Новадзявочых могілках]] у [[Масква|Маскве]].
Радок 82:
У менскім мікрараёне [[Сухарава]] адна з вуліцаў носіць імя Кірылы Мазурава. На фасадзе хаты №36 па вуліцы Карла Маркса, у якой жыў К. Т. Мазураў, усталяваная памятная дошка.
 
Таксама яго імём названа адна з галоўных вуліцвуліцаў Гомеля ([[Вуліца Мазурава (Гомель)|Вуліца Мазурава]]).
 
{{Пачатак блёку}}