Васіль Захарка: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
д Typo fixing using AWB
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
д →‎На эміграцыі: артаграфія, вікіфікацыя using AWB
Радок 62:
Пётра Крэчэўскі і Захарка, каб пазьбегнуць арышту, былі вымушаныя эміграваць у [[Бэрлін]], дзе ўжо была [[дыпляматычная місія БНР]]. Тут Захарка выконваў функцыі заступніка Рады Міністраў у адсутнасьць Луцкевіча.
 
[[2 чэрвеня]] [[1920]] году прызначаны старшынём Надзвычайнай Беларускай Дыпляматычнай Місіі БНР. Захарка накіроўваецца ў Маскву па запрашэньні міністра замежных справаў РСФСР Георгія Чычэрына. Тамака ён выконваў абавязкі старшыні місіі БНР у Маскве. Захарка намагаецца прызнаньня незалежнасьці Беларусі перад савецкімі ўладамі, арганізацыі войска, вызваленьня беларускіх палітвязьняў ва Ўсходняй Беларусі й матэр'яльнайматэр’яльнай дапамогі. У гэты час Ластоўскі вызваляецца з польскай турмы і пераяжджае ў [[Коўна]], куды перамяшчаецца і ўрад БНР.
 
Пасьля Рыскай дамовы [[26 верасьня|26]]—[[29 верасьня]] [[1921]] у Празе адбываецца Палітычная нарада беларускай эміграцыі, дзе Захарка быў заступнікам старшыні нарады. Ён падпісаў прынятыя на ёй рэзалюцыі: «Аб Слуцкім паўстаньні», «Аб чыннасьці Савянкова», «Аб чыннасьці Балаховіча», «Аб рыскім трактаце», «Аб дзяржаўным будаўніцтве Беларусі». Апошняя рэзалюцыя сьцьвярджала, што «Беларусь павінная быць дзяржавай непадзельнай і ні ад каго не залежнай. Беларуская Нацыянальна-Палітычная Нарада зазначае: а) што адзіным заканадаўчым органам Беларусі зьяўляецца Рада БНР, маючая пераемнасьць улады ад Усебеларускага кангрэсу 1917 г., б) што адзінай адказнай уладай Беларусі зьяўляецца Ўрад БНР, маючы мандат ад Рады БНР».
Радок 76:
[[6 сакавіка]] [[1943]] году тастамэнтам здаў паўнамоцтвы [[Мікола Абрамчык|Міколу Абрамчыку]]. А [[14 сакавіка]] памёр. Пакінуў пасьля сябе багаты архіў БНР.
 
Пахаваны ў Празе на Альшанскіх могілках. Немцы абрэзалі ў газэтах артыкулы-нэкралёгі. На пахаваньні гэстапа забараніла ўсялякія прамовы. Але калі апускалі труну, да яе прарваўся інжынэр Мікола Абрамчык і прамовіў, за ім гэтаксама выступіў прадстаўнік ўкраінскай моладзі. Каля магілы пачаўся нейкі рух людзей у цывільным. Прафэсар Мазэпа (пасьля прэм'ерпрэм’ер украінскага ўраду) сказаў толькі: «Нічога, мы яшчэ будзем мець аказію прамовіць іншым разам». Калі засыпалі магілу, стала блага [[Ларыса Геніюш|Ларысе Геніюш]], якую на руках аднесьлі [[Міхась Забэйда-Суміцкі]] і інжынэр [[Васіль Русак]].
 
Ларыса Геніюш у сваіх успамінах пісала пра Захарку: «''Гэта вельмі паважаны чалавек з думкамі пра Беларуса (…) Палітычнай дзейнасьці ён ніякай не праводзіў, часам толькі пісаў пратэсты супраць бяспраўя над нашым народам у Лігу Нацыяў, падтрымліваў эміграцыю і меў цесную лучнасьць з эміграцыяй другіх народаў — украінскай, расейскай. Ён быў беларускім эсэрам. У Бога ня верыў, але пасьля прасіў пахаваць яго па-хрысьціянску. У Прагу іх запрасілі чэхаславакі ўжо зь Летувы, куды спачатку пераехаў урад БНР. Мелі яны невялікую дапамогу ад урада, а да акупацыі ад чэскага Чырвонага Крыжу''».