Лізавета II: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
выпраўленьне спасылак
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
д артаграфія, вікіфікацыя using AWB
Радок 20:
| прэзыдэнт2 =
| дата_нараджэньня = {{Нарадзілася|21|4|1926|1}}
| мейсца_нараджэньнямесца_нараджэньня = {{сьцяг Вялікабрытаніі}} [[Лёндан]], [[Вялікабрытанія]]
| дата_сьмерці =
| мейсца_сьмерцімесца_сьмерці =
| нацыянальнасьць = {{сьцяг Ангельшчыны}} [[ангельцы|англічанка]]
| партыя =
Радок 38:
 
== Біяграфія ==
Старэйшая дачка герцага ЁркскагаЁрцкага [[Георг VI|Георга]], будучага караля Вялікабрытаніі Георга VI ([[1895]]—[[1952]]) і лэдзі [[Лізавета Боўз-Лаён|Лізаветы Боўз-Лаён]] ([[1900]]—[[2002]]). Яе дзядулі і бабулі: [[Георг V]] ([[1865]]—[[1936]]), кароль Вялікабрытаніі і [[Марыя Тэкская|каралева Марыя]] ([[1867]]—[[1953]]), прынцэса ТэкскаяТэцкая, — па бацьку, [[Клод Джордж Боўз-Лаён]] ([[1855]]—[[1944]]), граф Стратмар і Сэсілія Ніна Боўз-Лаён ([[1883]]—[[1961]]), — па маці.
 
Пасьля адрачэньня дзядзькі [[Эдўард VIII|Эдўарда VIII]] і ўступа бацькі на пасад у сьнежні [[1936]] году 10-гадовая Лізавета стала спадкаемцай і пераехала з бацькамі з Кэнсінгтана ў [[Букінгемскі палац]].
Радок 46:
У 13 гадоў Лізавета пазнаёмілася з прынцам [[Філіп Маўнтбатэн|Філіпам]], кадэтам Дортмутскай ваенна-марской вучэльні, сынам прынца Андрэя Грэцкага, прапрапраўнукам [[Вікторыя (каралева Вялікабрытаніі)|каралевы Вікторыі]]. У [[1947]] годзе, стаўшы яе мужам, Філіп атрымаў тытул герцага Эдынбурскага. [[6 лютага]] [[1952]] пасьля сьмерці бацькі Лізавета, якая знаходзілася ў той час з мужам на адпачынку ў [[Кенія|Кеніі]], была абвешчаная каралевай. У наступным, [[1953]], годзе адбылося яе [[каранаваньне]], упершыню трансьляванае па [[тэлебачаньне|тэлебачаньню]].
 
Лізавета выконвае толькі прадстаўніцкія функцыі, практычна не аказваючы ніякага ўплыву на палітыку краіны. У першыя гады яе валадараньня яна яшчэ гуляла нейкую роля ў прызначэньні прэм’ер-міністра, калі ў кіравальнай партыі не было відавочнага лідэра. Каралева падтрымлівала карэктныя зносіны са ўсімі прэм’ерамі, у тым ліку з прадстаўнікамі лэйбарысцкай партыі — [[Гаральд Ўільсан|Гаральдам Ўільсанам]], [[Тоні Блэр]]ам. Некаторыя ўтоеныя ад вачэй грамадзкасьці трэньня паміж прэм’ерам і каралевай паўсталі ў перыядпэрыяд прэм’ерства [[Маргарэт Тэтчэр]]. Лізавету некалькі бянтэжыў «каралеўскі стыль» кіраваньня новага прэм’ера. У прыватнасьці, паміж імі былі рознагалосьсі ў сувязі з падтрымкай брытанскім урадам рэжыму [[апартэід]]а ў [[ПАР]], што, па меркаваньню каралевы, магло нэгатыўна адбіцца на ўплыве Вялікабрытаніі ў афрыканскіх краінах — чальцах Садружнасьці. Пры гэтым яна заўсёды заставалася верная традыцыі ангельскіх каралёў найноўшага часу — знаходзіцца над палітычнымі сутычкамі.
 
Аўтарытэту Віндзорскага каралеўскага дому ў большай ступені пагражалі сямейныя скандалы і шлюбаразводныя працэсы [[прынцэса Ганна|прынцэсы Ганны]], [[прынц Чарльз|прынца Чарльза]] і [[прынц Эндру|прынца Эндру]]. Стрыманае стаўленьне Лізаветы да трагічнай згубы [[прынцэса Дыяна|прынцэсы Дыяны]] у жніўні [[1997]] выклікала неўхваленьне з боку простых брытанцаў. Тым ня менш, Лізавеце атрымоўваецца падтрымліваць высокі прэстыж ангельскай манархіі ў вачах брытанцаў.