Беніца: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Maks 100 (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Maks 100 (гутаркі | унёсак)
Радок 73:
У сьнежні [[1919]] року з адступленьнем нямецкіх войск Беніца была занята [[Чырвоная армія|Чырвонай арміяй]], але на землі Беларусі прэтэндавала таксама й адроджаная [[Польшча]], у пачатку ліпеня [[1919]] року польскія войскі вызвалілі Беніцу з-пад бальшавіцкай улады. У ліпені [[1920]], падчас [[Савецка-польская вайна 1919—1921 гадоў|савецка-польскай вайны]], бальшавіцкія войскі перайшлі ў наступ. Польская дзяржава, зьнясіленая двума гадамі баявых дзеяньняў і экспансіі на Ўсходзе, вырашыла прасіць дапамогі ў [[Антанта|Антанты]]. Прэм’ер-міністар [[Уладзіслаў Грабскі]] выехаў дзеля гэтага ў [[Спа]] ([[Бэльгія]]) на канфэрэнцыю эўрапейскіх дзяржаваў. Краіны Антанты паставілі перад польскім прэм’ерам умову: вайсковая і грашовая дапамога Польшчы будзе, калі Варшава адмовіцца ад палітычных прэтэнзіяў на Вільню і Віленскі край. [[10 ліпеня]] 1920 году дамова паміж польскай дзяржавай і краінамі Антанты была падпісаная.
 
Праз два дні, [[12 ліпеня]], урад Савецкай Расеі, прызнаўшы незалежнасьць Летувы, перадаў ёй у абмен на нэўтралітэт у савецка-польскім канфлікце Віленскі край зь Вільняй, а таксама [[Горадня|Горадню]], [[Ліда|Ліду]], [[Смаргонь|Смургоні]], [[Ашмяны|Ашмяну]], [[Нарач]], [[Браслаўскія азёры]] і Беніцу. [[14 ліпеня]] Чырвоная Армія займае Вільню, а ў верасьні перадае яе летувісам. У ходзе контрнаступленьняў у жніўні-верасьні [[1920]], пасьля бітвы на Вісьле, польскія войскі адваявалі 12 беларускіх паветаў у Савецкай Беларусі, а таксама Горадню, Ліду, [[Сьвянцяны]] ў Летувы. Віленскі край з Беніцай заставаўся ў складзе Летувы, хоць этнічныя летувісы складалі тутака паводле розных падлікаў ад 5% да 18% (у самой Беніцы іх амаль не было). Грубая заваёва краю польскімі войскамі выклікала б востры пратэст з боку Эўропы і Лігі Нацый, таму захоп Вільні і Віленскага краю павінен быў выглядаць як звычайны «бунт». Роля «бунтаўнікоў» адводзілася Літоўска-беларускай дывізіі пад камандаваньнем [[Люцыян Жалігоўскі|Люцыяна Жалігоўскага]]. Дывізія Жалігоўскага складалася на 90% з жаўнераў-ураджэнцаў Беларусі, а значная частка іх, у сваю чаргу, паходзіла зь Віленскага краю, у тым ліку й і Беніцы. У пачатку кастрычніку 1920 року войскі Жалігоўскага вызвалілі Беніцу. Згодна з дэкрэтам № 1 ад [[12 кастрычніка]] [[1920]] галоўнакамандуючага войскамі генэрала Л. Жалігоўскага Беніца апынулася ў складзе новай беларуска-польскай дзяржавы [[Сярэдняя Літва]].
 
Жалігоўскі ў закліку [[9 кастрычніка]] [[1920]] абвяшчаў, што яго мэта — скліканьне ў Вільні прадстаўнікоў краю для выказваньня праўдзівай волі насельніцтва. Аднак першапачаткова прызначаныя на [[9 студзеня]] [[1921]] выбары былі адкладзеныя. [[28 кастрычніка]] [[1921]] была прызначаная новая дата выбараў у Часовы [[Сойм Сярэдняй Літвы]] — [[8 студзеня]] [[1922]]. Да ўдзелу дапускаліся сталыя жыхары Сярэдняй Літвы і выхадцы яе тэрыторыі. Сярод 12 выбарчых акругаў 3 знаходзіліся на тэрыторыі Польшчы (Ліда, Васілішкі, Браслаў) і 2 на тэрыторыі Летувы (Шырвінты, Высокі Двор).