Беніца: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Maks 100 (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Maks 100 (гутаркі | унёсак)
дапаўненьне
Радок 69:
У [[1813]] ад бязьдзетнага М. Коцела Беніца перайшла да ягонай пляменьніцы, якая была замужам за Казімерам Швыкоўскім. Па задушэньні [[Паўстаньне 1830—1831 гадоў|вызвольнага паўстаньня]] ([[1830]]—[[1831]]) расейскія ўлады зачынілі кляштар бэрнардынаў, а касьцёл у [[1854]] гвалтоўна перарабілі на царкву. У 1864‑м побач з касьцёлам была пабудаваная Сьвята‑Пакроўская царква. Царква была пабудавана ў «псэўдарускім» архітэктурным стылі, іх яшчэ называюць [[Мураўёўкі|«мураўёўкамі»]], ў гонар [[Міхаіл Мураўёў|Мураўёва‑вешальніка]]. У [[1886]] у мястэчку збудавалі яшчэ адну царкву.
 
У [[Першая сусьветная вайна|Першую сусьветную вайну]] Беніца знаходзілася ў прыфрантавой зоне. У верасьні [[1915]] року Насілава апынулася пад [[Вільгельм II|кайзэраўскай]] уладай. Згодна зь [[Берасьцейскі мір|Берасьцейскім мірам]] ад [[3 сакавіка]] [[1918]] року Беніца ўвайшла ў склад [[Нямецкая імпэрыя|Германскай імпэрыі]]. [[Обэр-Ост|Нямецкая ўлада]] займалася ў асноўным ваеннымі пытаньнямі, у той час як прамысловасьць, гандаль, асьвета, адукацыя, культурнае жыцьцё й грамадзянская апека былі аддадзены пад кантроль [[Народны сакратарыят БНР|Народнага сакратарыята]] [[Беларуская Народная Рэспубліка|Беларускай Народнай Рэспублікі]]<ref>[[Юры Туронак]]. Нежаданая рэспубліка</ref>, абвешчанай [[25 сакавіка]] [[1918]] року, дзякуючы гэтаму ў Беніцы зьявілася беларуская школа зь беларускай мовай навучаньня.
У [[Першая сусьветная вайна|Першую сусьветную вайну]] Беніца знаходзілася ў прыфрантавой зоне. Згодна з [[Рыская мірная дамова 1921 году|Рыскай мірнай дамовай]] ([[1921]]) мястэчка апынуўся ў складзе міжваенннай [[Польская Рэспубліка (1918—1939)|Польскай Рэспублікі]], дзе зрабілася цэнтрам гміны [[Маладэчанскі павет|Маладэчанскага павету]] [[Віленскае ваяводзтва (1923—1939)|Віленскага ваяводзтва]]. Тут была наладжана вытворчасьць, існавала свая піваварня й скураны завод.
 
У сьнежні [[1919]] року з адступленьнем нямецкіх войск Беніца была занята [[Чырвоная армія|Чырвонай арміяй]], але на землі Беларусі прэтэндавала таксама й адроджаная [[Польшча]], у пачатку ліпеня [[1919]] року польскія войскі вызвалілі Беніцу з-пад бальшавіцкай улады. У ліпені [[1920]], падчас [[Савецка-польская вайна 1919—1921 гадоў|савецка-польскай вайны]], бальшавіцкія войскі перайшлі ў наступ. Польская дзяржава, зьнясіленая двума гадамі баявых дзеяньняў і экспансіі на Ўсходзе, вырашыла прасіць дапамогі ў [[Антанта|Антанты]]. Прэм’ер-міністар [[Уладзіслаў Грабскі]] выехаў дзеля гэтага ў [[Спа]] ([[Бэльгія]]) на канфэрэнцыю эўрапейскіх дзяржаваў. Краіны Антанты паставілі перад польскім прэм’ерам умову: вайсковая і грашовая дапамога Польшчы будзе, калі Варшава адмовіцца ад палітычных прэтэнзіяў на Вільню і Віленскі край. [[10 ліпеня]] 1920 году дамова паміж польскай дзяржавай і краінамі Антанты была падпісаная.
 
Праз два дні, [[12 ліпеня]], урад Савецкай Расеі, прызнаўшы незалежнасьць Летувы, перадаў ёй у абмен на нэўтралітэт у савецка-польскім канфлікце Віленскі край зь Вільняй, а таксама [[Горадня|Горадню]], [[Ліда|Ліду]], [[Смаргонь|Смургоні]], [[Ашмяны|Ашмяну]], [[Нарач]], [[Браслаўскія азёры]] і Беніцу. [[14 ліпеня]] Чырвоная Армія займае Вільню, а ў верасьні перадае яе летувісам. У ходзе контрнаступленьняў у жніўні-верасьні [[1920]], пасьля бітвы на Вісьле, польскія войскі адваявалі 12 беларускіх паветаў у Савецкай Беларусі, а таксама Горадню, Ліду, [[Сьвянцяны]] ў Летувы. Віленскі край з Беніцай заставаўся ў складзе Летувы, хоць этнічныя летувісы складалі тутака паводле розных падлікаў ад 5% да 18% (у самой Беніцы іх амаль было). Грубая заваёва краю польскімі войскамі выклікала б востры пратэст з боку Эўропы і Лігі Нацый, таму захоп Вільні і Віленскага краю павінен быў выглядаць як звычайны «бунт». Роля «бунтаўнікоў» адводзілася Літоўска-беларускай дывізіі пад камандаваньнем [[Люцыян Жалігоўскі|Люцыяна Жалігоўскага]]. Дывізія Жалігоўскага складалася на 90% з жаўнераў-ураджэнцаў Беларусі, а значная частка іх, у сваю чаргу, паходзіла зь Віленскага краю, у тым ліку й і Беніцы. У пачатку кастрычніку 1920 року войскі Жалігоўскага вызвалілі Беніцу. Згодна з дэкрэтам № 1 ад [[12 кастрычніка]] [[1920]] галоўнакамандуючага войскамі генэрала Л. Жалігоўскага Беніца апынулася ў складзе новай беларуска-польскай дзяржавы [[Сярэдняя Літва]].
 
Жалігоўскі ў закліку [[9 кастрычніка]] [[1920]] абвяшчаў, што яго мэта — скліканьне ў Вільні прадстаўнікоў краю для выказваньня праўдзівай волі насельніцтва. Аднак першапачаткова прызначаныя на [[9 студзеня]] [[1921]] выбары былі адкладзеныя. [[28 кастрычніка]] [[1921]] была прызначаная новая дата выбараў у Часовы [[Сойм Сярэдняй Літвы]] — [[8 студзеня]] [[1922]]. Да ўдзелу дапускаліся сталыя жыхары Сярэдняй Літвы і выхадцы яе тэрыторыі. Сярод 12 выбарчых акругаў 3 знаходзіліся на тэрыторыі Польшчы (Ліда, Васілішкі, Браслаў) і 2 на тэрыторыі Летувы (Шырвінты, Высокі Двор).
 
Афіцыйнае [[Коўна]] выступіла катэгарычна супраць народнага волевыяўленьня, Летуву падтрымала Савецкая Расея. Большасьць летувісаў па закліку лідэраў летувіскага насельніцтва Сярэдняй Літвы выбары байкатавала. Да байкоту далучылася частка беларусаў і габрэяў. У выбарах удзельнічала ўсяго 64,4% выбарнікаў (249 325 чалавек). Зь летувісаў, якія мелі права галасу, прагаласавала 8,2%, з габрэяў — 15,3%, зь беларусаў — 41%. У віленскім сойме 77 мандатаў атрымалі палітычныя аб’яднаньні, якія выступалі за поўную інкарпарацыю Сярэдняй Літвы ў склад Польшчы, 22 — прыхільнікі аўтаноміі ў рамках польскай дзяржавы, 4 — прыхільнікі фэдэрацыі з Польшчай (Дэмакратычная партыя) і толькі 3 — прыхільнікі зьвязу зь летувіскай дзяржавай (Народны зьвяз Адраджэньня).
 
Паседжаньні сойму пачаліся [[1 лютага]] [[1922]]. На паседжаньні [[20 лютага]] (24 лютага?<ref>{{Спасылка | аўтар = Алег Гардзіенка| прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | cуаўтары = | дата публікацыі = | url = http://www.nn.by/2000/41/13.htm| загаловак = Кароткая гісторыя яшчэ адной Літвы| фармат = | назва праекту = | выдавец = «[[Наша Ніва]]»| дата = 9 траўня 2009 | мова = | камэнтар = }}</ref>) [[1922]] сойм 96 галасамі пры 6, якія ўстрымаліся (у некаторых выданьнях лічбы адпаведна 101 і 3), прыняў рэзалюцыю аб безумоўным уключэньні Сярэдняй Літвы ў склад Польшчы.
 
Са студзеня 1921 антыпольскія сілы вялі падрыхтоўку да ўзброенага паўстаньня, якое мела на мэце перашкодзіць далучэньню Віленшчыны да Польшчы, аднак польская дэфэнзыва раскрыла падпольле.
 
[[22 сакавіка]] [[1922]] устаноўчы сойм у [[Варшава|Варшаве]] прыняў Акт узьяднаньня Віленскага краю з Польскай Рэспублікай. [[24 сакавіка]] 1922 віленскі Сойм быў распушчаны (частка яго дэпутатаў была кааптаваная ў Сойм Польскай Рэспублікі). [[6 красавіка]] варшаўскім [[Сойм]]ам быў прыняты закон аб усталяваньні дзяржаўнай улады на Віленшчыне. [[18 красавіка]] [[1922]] у Вільні пры ўдзеле кіраўніка дзяржавы [[Юзэф Пілсудзкі|Юзэфа Пілсудзкага]], прэм’ер-міністра Антонія Панікоўскага, прымаса Польшчы Эдмунда Дальбора, генэрала [[Люцыян Жалігоўскі|Люцыяна Жалігоўскага]] адбылося ўрачыстае падпісаньне акту аб усталяваньні ўлады ўрада Польшчы.
 
Пасьля зацьвярджэньня ў сакавіку [[1923]] Лігай Нацыяў усходняй мяжы Польшчы Віленскі край стаў адной зь яе частак.
 
У 1922 року Беніца ўвайшла ў склад Польшчы, дзе зрабілася цэнтрам гміны [[Аршанскі павет|Аршанскага павету]] [[Віленскае ваяводзтва (1923—1939)|Віленскага ваяводзтва]]. [[1 красавіка]] [[1927]] року ўступіла ў моц распараджэньне Рады Міністраў аб утварэньні Маладэчанскага павета з цэнтрам у Маладэчне<ref>{{кніга | загаловак=Dziennik Ustaw|rok=1925|numer=67|pozycja=472}}, zm. {{кніга | загаловак=Dziennik Ustaw|rok=1926|numer=26|pozycja=158}}, zm. {{кніга | загаловак=Dziennik Ustaw|rok=1927|numer=8|pozycja=62}}</ref>. У склад Маладэчанскага павета з Аршанскага павету была перададзена й Беніцкая гміна. Падчас знаходжаньня ў складзе Польшчы, у Беніцы была наладжана вытворчасьць, існавала свая піваварня й скураны завод.
 
У [[1939]] Беніца ўвайшла ў [[БССР]], дзе ў [[1940]] зрабілася цэнтрам сельсавету (існаваў да [[1959]]). У [[1948]] савецкія ўлады зачынілі касьцёл і царкву і ператварылі іх у склады, сямейны склеп Коцелаў і Швыкоўскіх быў разрабаваны, падчас чаго касьцякі былых гаспадароў проста звалілі ў кучу, труны паразьбівалі, а надмагільныя пліты павыкідалі на вуліцу<ref name="nn.by"/>, а ў [[1987]] — зьнішчылі муры палаца Коцелаў. Станам на [[1990]] у вёсцы было 123 двары.