Атэізм: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
д +спасылка
W (гутаркі | унёсак)
→‎Беларусь: +спасылка
Радок 34:
 
== Беларусь ==
[[30 сакавіка]] [[1926]] г. сакратарыят Цэнтральнага камітэту (ЦК) [[Камуністычная партыя Беларусі|Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі]] (КП(б)Б) ўхваліў пастанову аб ўтварэньні бюро па стварэньні [[Саюз ваяўнічых бязбожнікаў|Саюза ваяўнічых бязбожнікаў]] (СВБ). На 1 студзеня [[1930]] г. СВБ [[Беларуская ССР|Беларускай ССР]] налічваў 42 200 чалавек, у [[1932]] — 217 тыс. у складзе 3 тыс. суполак, у тым ліку 102 тыс. (47%) [[Падлетак|непаўналетніх]] піянэраў і школьнікаў ад 14 год. [[5 траўня]] 1932 г. СВБ [[СССР]] абвясьціў пяцігодку зьнішчэньня рэлігіі са 118 пунктаў: у 1932 г. плянавалася закрыцьцё духоўных вучэльняў; у [[1933]] — зьнішчэньне [[манастыр]]оў, вынішчэньне набажнай [[абрад]]насьці ў [[Сям’я|сем’ях]], забарона рэлігійнага [[друк]]у і [[Прапаганда|прапаведваньне]] бязбожжа ў [[кіно]]; у [[1934]] — высылка сьвятароў; у [[1935]] — ператварэньне [[храм]]аў у клюбы; у [[1936]] — пашырэньне рэлігійнай барацьбы; у [[1937]] — сьвяткаваньне зьнішчэньня рэлігіі. У выніку за 1937 г. і 5 месяцаў [[1938]] г. у БССР асудзілі 3247 прадстаўнікоў [[духавенства]], зь якіх каля 2000 загінулі ў вязьніцах [[ГУЛаг]]а і праз [[расстрэл]]ы. Да пачатку [[1940]] г. гвалтоўна зачынілі ўсе цэрквы.
 
Аднак да 1937 г. асабовы склад СВБ БССР скараціўся да 35 тысячаў (16% ад 1932 г.). У кастрычніку 1937 г. ЦК КП(б)Б ухваліў пастанову аб стварэньні ''Аргбюро'' СВБ БССР для адновы суполак, якія распаліся. [[Савет народных камісараў БССР]] абавязалі павялічыць у 1938 г. лік кіраўніцтва і ўтрыманьне мясцовых сакратароў СВБ, выдаткі на выдавецкую дзейнасьць і курсы антырэлігійнікаў. [[28 кастрычніка]] 1938 г. бюро ЦК КП(б)Б прызначыла 5 партыйцаў у Цэнтральную раду СВБ БССР і 15 [[камсамол]]ьцаў у якасьці няштатных інструктараў. На пачатак 1940 г. 2857 суполак СВБ БССР улучалі 90 913 чалавек. У выніку звыш 14 тыс. бязбожных [[Лекцыя|чытаньняў]] да канца году ў яго склад увайшлі яшчэ 12 тыс. чалавек. Таксама цягам году ў Менску двойчы ладзілася 320-гадзінная месячная падрыхтоўка 103 [[Ідэалёгія|ідэолягаў]] бязбожжа<ref>{{Кніга|аўтар=[[Уладзімер Восіпавіч Навіцкі|Уладзімер Навіцкі]].|частка=Адносіны савецкага ўрада да канфесій. Распаўсюджванне атэізму|загаловак=Канфесіі на Беларусі (к. XVIII — XX ст.)|арыгінал=|спасылка=http://files.knihi.com/00038/Kanfesii_na_Bielarusi.djvu|адказны=|выданьне=|месца=Менск|выдавецтва=[[Экапэрспэктыва]]|год=1998|том=|старонкі=155-199|старонак=340|сэрыя=|isbn=985-6102-17-0|наклад=5000}}</ref>.
 
Падчас агульнакраёвага апытаньня [[Незалежны інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў|Незалежным інстытутам сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў]] (НІСЭПД) у верасьні [[2002]] г. бязбожжа спавядалі 4,9% апытаных<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=Праваслаўныя атэісты пераваг не шукаюць|спасылка=http://www.charter97.org/bel/news/2002/10/07/03|выдавец=[[Хартыя’97]]|дата публікацыі=7 кастрычніка 2002|дата доступу=9 студзеня 2014}}</ref>.