Тройца (сьвята): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д артыкул ужо не зьяўляецца накідам (большы за 10 кб)
д →‎Праваслаўная традыцыя: кірылічная «і»
Радок 5:
== Праваслаўная традыцыя ==
[[Файл:The_Pentecost_Latter_half_of_18th_c.jpg|рамка|Пяцідзясятніца, беларуская школа, другая палова XVIII ст.]]
Пасьля [[Узьнясеньне|Ўзнясеньня]] на неба Госпада і Збавіцеля нашага [[Ісус Хрыстос|Ісуса Хрыста]], што адбылося на саракавы дзень пасьля Яго Ўваскрасеньня, апосталы і іншыя вучні неадлучна знаходзіліся ў [[Ерусалім]]е. Была разам зь імі і [[Багародзіца|Маці Божая]]. IІ творачы малітву, яны чакалі зьдзяйсненьня словаў Збавіцеля, Які сказаў ім на разьвітаньне: «…прымеце сілу, як сыдзе на вас [[Дух Сьвяты]], і будзеце Мне сьведкамі ў Ерусаліме, і ва ўсёй Іудзеі і Самарыі, і нават да краю зямлі» (Дзеян. 1,8).
 
IІ вось надышоў дзясяты дзень пасьля Ўзнясеньня і пяцідзясяты пасьля Пасхі (адсюль яшчэ адна назва сьвята — Пяцідзясятніца). «…I…І раптам пачуўся гук зь неба, нібы ад павеву буйнага ветру, і напоўніў увесь дом, дзе яны былі. IІ зьявіліся ім падзеленыя языкі, як бы вогненныя, і апусьціліся па адным на кожнага зь іх. IІ напоўніліся ўсе Духам Сьвятым і пачалі гаварыць на розных мовах, як Дух Сьвяты даваў ім вяшчаць» (Дзеян. 2, 2-4). Гэтая падзея, апісаная ў кнізе Дзеяньняў сьвятых апосталаў, была відавочным знакам таго, што Бог дае апосталам здольнасьць і сілы для пропаведзі вучэньня Хрыстовага ўсім народам.
 
З дня сашэсьця Сьвятога Духа на апосталаў вера хрысьціянская пачала хутка распаўсюджвацца. Разышоўшыся па розных краінах, апосталы ўтваралі там хрысьціянскія абшчыны, пасьвячалі ў япіскапы, сьвяшчэньнікі і дыяканы. Гэтая непарыўнасць апостальскай пераемнасьці (яна азначае несупыннасьць перадачы благадаці Сьвятога Духа), ёсьць непарыўнасьць сувязі з Апостальскай Царквой і захоўваецца Праваслаўнай Царквой да сёньняшніх дзён.