Партугалія: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
engado {{Link FA|gl}}
выпраўленьне спасылак
Радок 26:
|Валюта = [[Эўра]]
|КодВалюты = EUR
|ЧасавыПас = [[Заходнеэўрапейскі часGMT|WET]]
|ЧасРозьніцаUTC =
|ЧасавыПасУлетку = [[Эўрапейскі летні час|WEST]]
Радок 40:
'''Партуга́лія''' ({{мова-pt|República Portuguesa}}) — дзяржава, разьмешчаная на паўднёвым захадзе [[Эўропа|Эўропы]], на [[Пірэнэйскі паўвостраў|Пірэнэйскім паўвостраве]]. Партугалія самая заходняя краіна Эўропы, якая да таго ж мяжуе з [[Атлянтычны акіян|Атлянтычным акіянам]] на захадзе й поўдні й [[Гішпанія]]й на поўначы й усходзе. Атлянтычныя архіпэлягі [[Азорскія астравы|Азорскіх астравоў]] і [[Мадэйра|Мадэйры]] зьяўляюцца часткай Партугаліі. Краіна названая ў гонар ейнага другога па велічыні гораду, [[Порту]]<ref>[http://www.instituto-camoes.pt/CVC/bdc/etnologia/opusculos/vol05/opusculos05_28_38.pdf «Leite de Vasconcelos, José. Cale e Portucale. Opúsculos Vol. V – Etnologia (Parte I) Lisboa, Imprensa Nacional, 1938»]</ref>.
 
Землі сучаснай Партугаліі стала былі заселеныя з дагістарычных часоў, тут пражывалі [[Кельты|кельцкія плямёны]], якія пазьней былі інтэграваныя ў [[Старажытны Рым|Рымскую рэспубліку]], а затым землі сталіся месцам пасяленьня [[германцы|германскіх народаў]], як то [[свэвы|свэваў]], [[швабы|швабаў]], [[вандалы|вандалаў]] і [[вэстготы|вэстготаў]]. У [[VIII стагодзьдзе|VIII стагодзьдзі]] большая частка Пірэнэйскага паўвострава была заваяваная [[маўры]]танскімі захопнікамі, якія вызнавалі [[іслам]], а пасьля былі выгнаныя [[тампліеры|тампліерамі]]. Падчас [[хрысьціянства|хрысьціянскай]] [[Рэканкіста|Рэканкісты]], Партугалія зацьвердзілася як незалежная каралеўства ад [[Каралеўства Леон|Леону]] ў [[1139]] годзе, зьяўляючыся, такім чынам, адной з найстарэйшых эўрапейскіх нацыянальных дзяржаваў<ref>Brian Jenkins, Spyros A. Sofos, [http://books.google.com/books?id=LNRyNG9NNkcC&lpg=1 «Nation and identity in contemporary Europe»], p.145 Routledge, 1996, ISBN 0-415-12313-5</ref>.
 
У [[XV стагодзьдзе|XV]] і [[XVI стагодзьдзе|XVI стагодзьдзі]], у выніку мясцовым піянэрам эпохі [[Вялікія геаграфічныя адкрыцьці|Вялікіх геаграфічных адкрыцьцяў]], Партугалія пашырыла ўплыў у сьвеце й стварыла глябальную імпэрыю, якая ўключала ўладаньні ў [[Афрыка|Афрыцы]], [[Азія|Азіі]], [[Акіянія|Акіяніі]] й [[Паўднёвая Амэрыка|Паўднёвай Амэрыцы]], стаўшы буйным эканамічным, палітычным і ваенным цэнтрамі ў сьвеце. Партугальская імпэрыя была першай глябальнай імпэрыяй у гісторыі<ref>Melvin Eugene Page, Penny M. Sonnenburg, p. 481</ref>, а таксама самым доўгай эўрапейскай каляніяльнай імпэрыяй, якая праіснавала амаль 600 гадоў, пачынаючы з захопу [[Сэўта|Сэўты]] ў [[1415]] годзе, да перадачы [[Макао]] да [[Кітай|Кітаю]] ў [[1999]] годзе. Тым ня менш, міжнародны статус краіны, быў значна зьніжаны ў [[XIX стагодзьдзе|XIX стагодзьдзі]], асабліва пасьля абвяшчэньня незалежнасьці [[Бразылія|Бразыліі]] й іншых найбуйнейшых калёніяў.
Радок 52:
=== Раньняя гісторыя ===
[[Файл:Evora-RomanTemple edit.jpg|міні|240пкс|Старажытны рымскі храм у [[Эвора|Эворы]]]]
Раньняя гісторыя Партугаліі сумесна зьвязана з астатняй часткай [[Пірэнэйскі паўвостраў|Пірэнэйскага паўвострава]]. Назва Партугалія паходзіць ад рымскай назвы ''Порт Кале'' ({{мова-la|Portus Cale|скарочана}}). Рэгіён быў заселены папярэдне дакельцкімі й [[кельцкія плямёны|кельцкімі плямёнамі]], які надалі паходжаньне народам, як то [[галекі]], [[люзітаны]], [[кельтыкі]] й [[кінэты]]. Тэрыторыя сучаснай Партугаліі зьведала прыход [[фінікійцы|фінікійцаў]] і [[картаген]]янаў, а потым увайшла ў склад [[Старажытны Рым|Рымскай рэспубліцы]] як вобласьць [[ЛюзітаніяЛюзытанія]] й частка вобласьці [[Галецыя]]. Пасьля падзеньня Рыму з [[409]] году ў рэгіёне пасяліліся [[германцы|германцкія плямёны]], як то [[свэвы]], [[буры (германцкае племя)|буры]] й [[вэстготы]], але з [[VIII стагодзьдзе|VIII стагодзьдзя]] тэрыторыю захапілі [[маўры]]. Таксама на тэрыторыі сучаснай Партугліі ў [[V стагодзьдзе|V стагодзьдзі]] пражывалі іранамоўныя [[аланы]], якія прыйшлі сюды з [[Паўночны Каўказ|Паўночнага Каўказа]], рэшткі іхных паселішчаў былі знойдзены ў [[Аленкер]]ы, [[Каімбра|Каімбры]], і нават у [[Лісабон]]е<ref>Milhazes, José. [http://www.rtp.pt/index.php?article=264957&visual=16&rss=0 Os antepassados caucasianos dos portugueses]. Rádio e Televisão de Portugal</ref>.
 
=== Рэканкіста ===
Радок 102:
Пасьля [[рэвалюцыя гвазьдзікаў|рэвалюцыі гвазьдзікаў]] у [[1974]] годзе, якая завяршылася заканчэньнем аднаго з самых прыкметных фазаў эканамічнага ўздыму, які пачаўся ў [[1960-я|1960-х]] гадоў<ref>Fundação da SEDES. [http://www.sedes.pt/conteudo.aspx?args=1,2 As primeiras motivações]</ref>, адбыліся істотныя зьмены ў штогадовым эканамічным росьце краіны. Партугалія спрабавала адаптавацца да зьменлівай сучаснай глябальнай эканомікі. З [[1990]] году мадэль эканамічнага разьвіцьця Партугаліі павольна адышла ад асновы народнага спажываньня й стала накіравана на [[экспарт]], прыватныя [[інвэстыцыі]] й разьвіцьцё сэктара [[высокія тэхналёгіі|высокіх тэхналёгій]]. [[Бізнэс]]-паслугі абагналі больш традыцыйныя галіны, як то [[тэкстыльная вытворчасьць|тэкстыльную вытворчасьць]], вытворчасьць [[адзеньне|адзеньня]], [[абутак|абутку]] й [[корка|коркі]]<ref>Grande Enciclopédia Universal, p. 10543, «Portugal», para. 4</ref>, а таксама вырабаў з [[дрэва]] й напоі<ref>[http://www.ft.com/reports/investportugal2008 Investing in Portugal Report]. Financial Times</ref>.
 
Таксама ў Партугаліі пашыраны [[чорная мэталюргія|чорная]] й [[каляровая мэталюргія]], [[машынабудаваньне]], разьвіваецца [[хімічная прамысловасьць|хімічная]], [[нафтаперапрацоўчая прамысловасьць|нафтаперапрацоўчая]] й [[нафтахімічная прамысловасьць|нафтахімічная]], цэмэнтная, шкло-керамічная прамысловасьці. У [[сельская гаспадарка|сельскай гаспадарцы]] пераважае [[земляробства]]. Каля паловы апрацоўваемых зямель занята [[ральля|ральлё]]й, [[вінаградарства]]м, [[пладаводзтва]]м, аліўкавымі насаджэньнямі. У жывёлагадоўлі пераважае разьвядзеньне буйной рагатай жывёлы, [[авечкагадоўля]], [[свінагадоўля]]. Асноўнымі зьнешнегандлёвыя партнэрамі зьяўляюцца краіны [[ЭўрапейскаяЭўрапейскі супольнасьцьЗьвяз|Эўрапейскай супольнасьці]].
 
Большасьць прамысловых прадпрыемстваў, [[бізнэс]] і [[фінансы]] сканцэнтраваны ў [[Лісабон]]е й [[Порту]], найбуйнешых мэгаполісах Партугаліі. Раёны [[Авэйру]], [[Брага]], [[Каімбра|Каімбры]], [[Лейрыя|Лейрыі]] зьяўляюцца найбуйнейшымі эканамічнымі цэнтрамі па-за межамі гэтых двух галоўных сталічных абласьцей.