Іван Мележ: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д выпраўленьне парамэтраў шаблёну
Радок 29:
 
== Творчасьць ==
[[Файл:Ivan Melezh Ludzi na bolote Hoiniki 02.jpg|thumb|'''«Людзі на балоце»''' ў Хойниках.]]
У [[1939]] годзе дэбютаваў у літаратуры вершам ''«Радзіме»'' (газэта ''«Чырвоная зьмена»''). Упершыню празаічны твор Івана Мележа апублікаваны ў [[1943]] годзе ў газэце ''«Бугурусланская праўда»''. Выдаў зборнікі аповесьцей і апавяданьняў ''«У завіруху»'' ([[1946]]) ''«Гарачы жнівень»'' ([[1948]]), ''«Заўсёды наперадзе»'' (нарыс, [[1948]]), ''«Блізкае і далёкае»'' ([[1954]]), ''«У гарах дажджы»'' ([[1957]]), ''«Што ён за чалавек»'' (апавяданьні, аповесьці, нарысы, [[1961]]), ''«Жыцьцёвыя клопаты»'' (нарысы, эсэ, крытычныя артыкулы, [[1975]]), ''«Белыя вішні і яблыні»'' ([[1976]]), ''«Першая кніга: Дзёньнікі, сшыткі, з запісных кніжак»'' ([[1977]]). Аўтар рамана ''«Мінскі напрамак»'' ([[1952]], дапрацаванае выданьне ў [[1974]]), цыкла раманаў ''«Палеская хроніка»'' — ''«Людзі на балоце»'' ([[1962]]), ''«Подых навальніцы»'' ([[1966]]) і «''Завеі, снежань''» ([[1978]]). У [[1969]]—[[1971]] выйшаў збор твораў у шасьці, у [[1979]]—[[1985]] — у 10 тамах.