Розьніца паміж вэрсіямі «Памірскія мовы»

150 байтаў дададзена ,  7 гадоў таму
д
(Крыніца — en.wikipedia.org/w/index.php?title=Pamir_languages&oldid=587145571, ru.wikipedia.org/w/index.php?title=Памирские_языки&oldid=53490678, ru.wikipedia.org/w/index.php?title=Ишкашимский_язык&oldid=60624251, r...)
 
[[Файл:Iranian tongues.svg|справа|thumb|250пкс|{{легенда|#A137FD|Памірскія мовы пасярод іранскіх.}}]]
'''Памі́рскія мовы''' — тэрмін, пад якім вядомае арэальнае аб'яднаньне некаторых з усходне[[іранскія мовы|іранскіх]] моваў, на якіх размаўляюць шэраг народаў у горах [[Памір (горная сыстэма)|Памір]], асабліва ўздоўж ракі [[Пяндж]] ды ейных прытокаў. Адміністрацыйна арэал распаўсюджаньня памірскіх моваў падзелены між [[Аўганістан|аўганскай]] правінцыяй [[Бадахшан (правінцыя)|Бадахшан]], [[Таджыкістан|таджыцкай]] [[Горна-Бадахшанская аўтаномная вобласьць|Горна-Бадахшанскай аўтаномнай вобласьцю]] і некаторымі бліжэйшымі памежнымі рэгіёнамі [[Кітай|Кітаю]]. Апошнім часам супольнасьці памірскіх перасяленцаў узьніклі ў некаторых суседніх раёнах [[Пакістан]]у. Геаграфічна найбольш усходняя памірская мова — [[сарыкольская мова|сарыкольская]], распаўсюджаная ў Кітаі пры кітайска-аўганскай ды кітайска-таджыцкай мяжы. Іншай жывой мовай з усходнеіранскіх зьяўляецца [[пушту]], аднак яна не ўключаецца ў панятак памірскіх моваў.