Катлавіна: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (гутаркі | унёсак)
д Bot: Migrating 23 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q749565 (translate me)
аб’яднаньне з Азёрная катлавіна
Радок 1:
'''Катлавіна''' — замкнутае паніжэньне сушы з параўнальна пакатымі схіламі і плоскім дном. Глыбіні і памеры катлавінаў розныя. Некаторыя катлавіны: [[КузнецкаяКузьнецкая катлавіна]], [[Мінусінская катлавіна]], [[Тувінская катлавіна]].
 
Таксама катлавінамі называюцца шырокія паніжэньні дна [[акіян]]аў. Некаторыя акіянічныя катлавіны: [[Усходне-Ціхакіянская катлавіна]].
 
== Азёрныя катлавіны ==
== Крыніцы ==
Азёрная катлавіна — паніжэньне [[Зямная кара|зямной паверхні]], замкнёнае з усіх бакоў або адкрытае ў адным ці ў двух процілеглых напрамках, калі празь яго працякае [[рака]]. У азёрных катлавінах вылучаюцца надводная ([[схіл]]ы і [[бераг]]і) і падводная часткі ([[Азёрная чаша|азёрныя чашы]]).
 
Схілы бываюць высокія і нізкія, пукатыя і ўвагнутыя ў залежнасьці ад паходжаньня катлавіны і [[геалёгія|геалягічнай]] будовы прылеглых участкаў [[вадазбор]]у. На іх будову ўплываюць [[Абразія (геалёгія)|абразія]], [[апоўзень|апоўзьневыя]] зьявы, [[Эрозія (геалёгія)|эразійная]] дзейнасьць [[Паверхневыя воды|паверхневых водаў]] (утвараюць [[калдобіна|калдобіны]], [[яр]]ы), рэкі, што ўпадаюць і выцякаюць з возера. Часта схілы ўскладняюцца азёрнымі [[тэраса (геамарфалёгія)|тэраса]]мі, якія адлюстроўваць этапы разьвіцьця возера ў [[галацэн]]е.
 
Найбольш разнастайныя азёрныя катлавіны на тэрыторыі [[Беларусь|Беларусі]] ўтвораны [[ледавік]]ом і яго расталымі водамі ў эпоху [[Валдайскае зьледзяненьне|валдайскага зьледзяненьня]]. Пашыраны таксама катлавіны, у якіх азёры ўзьніклі ў выніку намнажэньня ў іх чашах [[адклады|адкладаў]] і спуску вады пад уплывам эразійнай дзейнасьці рэк, некаторыя пад уплывам [[мэліярацыя|мэліярацыйных]] работ.
 
== Літаратура ==
* Андрыеўская З. Я., Галай І. П. Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік. — Мн.: Нар. асвета, 1994. — 367 с. ISBN 985-03-0054-X. С.135.
 
[[Катэгорыя:ГеаграфіяКатлавіны| ]]