Розьніца паміж вэрсіямі «Паняцьце»

Памер не зьмяніўся ,  7 гадоў таму
у літаратуры артаграфія не выпраўляецца
(Створана старонка са зьместам ''''Паняцьце''' — адна з асноўных адзінак мысьліцельнай дзейнасьці, найвышэй...')
 
(у літаратуры артаграфія не выпраўляецца)
'''Паняцьце''' — адна з асноўных адзінак мысьліцельнай дзейнасьці, найвышэйшы ўзровень абагульненьня; лягічная форма, з дапамогай якой будуюцца іншыя формы мясьленьнямысьленьня (суджэньне, вывад). Бывае канкрэтным і абстрактным. Як прадукт і вынік пазнавальнай дзейнасьці чалавека фарміруецца праз абстрагаваньне, ідэалізацыю, параўнаньне, абагульненьне і вызначэньне; фіксуе паасобныя фрагмэнты быцьця і цэласны сьвет. Паводле зьместу паняцьце аб'ектыўнае (у ім акумуляваны шматвяковы практычны вопыт чалавецтва); гібкае, рэлятыўнае, што вынікае з унівэрсальнага руху, прынцыпу ўсеагульнай сувязі і ўзаемаабумоўленасьці зьяў (аб'ект дыялектычнай лёгікі). У канчатковым выніку паняційная форма прыводзіць да тэорыі.
 
Тэрмін ''паняцьце'' ўведзены стоікамі (3-2 ст. да.н.э.). Паводле [[Зянон з Кітыёна|Зянона з Кітыёна]], паняцьце — спасьцігнутае ўяўленьне. Разгорнутая канцэпцыя паняцьця зьмешчана ў творах Плятона. Дэмакрыт зьвязваў паняцьце з пачуцьцёвымі рэчамі. Плятон лякалізаваў яго ў сфэры мысьленьня і сьвеце ідэй, Арыстоцель разьвіў яго і прадставіў у выглядзе сыстэмы паняцьцяў. У сярэднявеччы дыскусіі вакол прыроды паняцьця праявіліся ў барацьбе наміналізму і рэалізму. У канцы 17-пачатку 18 стагодзьдзя разьвівалася эмпірычная тэорыя паняцьця (Дж.Лок). Прадстаўнікі клясычнай нямецкай філязофіі (Кант, Фіхтэ, Шэлінг, асабліва Гегель) раскрылі супярэчлівы характар мысьленьня, паказалі абстрактнасьць і канкрэтнасьць паняцьця, яго арганічную цэльнасьць і працэсуальнасьць.
 
== Літаратура ==
* {{кніга|загаловак=Беларуская энцыкляпэдыяэнцыклапедыя: У 18 т. Т.12: Палікрат — ПрамэтэйПраметэй|адказны=Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш|месца=Мн.|выдавецтва=БелЭн|год=2001|том=12|старонкі=60|старонак=560|isbn=985-11-0198-2|тыраж=10 000}}
 
[[Катэгорыя:Мысьленьне]]
13 285

зьменаў