Зімовыя Алімпійскія гульні 2014 году: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
табліца мэдалёў
Радок 422:
Цырымонія адкрыцьця гульняў пачалася 7 лютага ў 20:14 [[маскоўскі час|маскоўскага часу]] на Алімпійскім стадыёне «[[Фішт (стадыён)|Фішт]]» і доўжылася 168 хвілінаў. На цырымоніі прысутнічалі 49 кіраўнікоў дзяржаваў і ўрадаў, а таксама 2 кіраўнікі міжнародных арганізацыяў і прэзыдэнт [[Міжнародны алімпійскі камітэт|Міжнароднага алімпійскага камітэту]] [[Томас Бах]].
 
У прадстаўленьні прымалі ўдзел больш за тры тысячы танцораў, акрабатаў, актораў, паветраных гімнастаў, артыстаў балету і сьпевакоў. Традыцыйны [[алімпійскі гімн]] выканала расейская опэрная сьпявачка [[Ганна Нятрэбка]]. [[Алімпійскі агонь]] у чашы стадыёну запалілі [[Уладзіслаў Трацьцяк|Ўладзіслаў Трацьцяк]] і [[Ірына Радніна]].
 
Парад спартыўных дэлегацыяў краін-удзельніц па традыцыі адкрыла [[Грэцыя]] — заснавальнік Алімпійскіх гульняў, а завяршыла [[Расея]] — гаспадыня гэтых спаборніцтваў. Астатнія каманды прайшлі па дарожках арэны ў парадку [[Расейскі альфабэт|расейскага альфабэту]].