Розьніца паміж вэрсіямі «Пярун»

9 байтаў дададзена ,  6 гадоў таму
выпраўленьне спасылак
д (Bot: Migrating 35 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q206561 (translate me))
(выпраўленьне спасылак)
[[Файл:Перун.1998г.смеш.,тех.,бум.40,5х27,5.jpg|thumb|М. Прэсьнякоў. Пярун. 1998.]]
 
'''Пярун''' — у славянскай міталёгіі бог нябеснага агню, адно з галоўных бостваў славянскага пантэону. Падобны да старажытна-грэцкага бога [[Зэўс|Зэўса]] й старажытнарымскага [[Юпітэр]]а. У старажытных славянаў увасабляў навальнічную хмару, якая дае дождж і спрыяе ўрадлівасьці. У «Аповесьці мінулых гадоў» сярод багоў Пярун названы першым. У гонар Перуна будавалі сьвяцілішчы-капішчы (рэшткі некаторых знойдзеныя на тэрыторыі [[Беларусь|Беларусі]]). Ідалы Пяруна былі пастаўленыя (побач з [[Дажбог]]ам) ў [[Кіеў|Кіеве]] й [[Ноўгарад]]зе. Пасьля ўвядзеньня [[хрысьціянства]] функцыі й рысы Перуна нададзеняы Ільлі. Паводле старажытнабеларускіх павер'яў Пярун трымаў у руках велізарныя жорны, удараў каменем аб камень і выклікаў гром і маланку, асколкі жорнаў ляцелі на зямлю й паражалі як стрэлы.
 
Пярун, паводле ўяўленьняў славянаў, велічны, статны, высокага росту з чорнымі валасамі й доўгай залатой барадою. Седзячы на вогненнай калясьніцы, ён разьяжджае па небе, узброены лукам і стрэламі. Яго грымотны лук — каменны молат, часам вясёлка. Яго стрэлы — [[Маланка|маланкі]]. Імі ён зьнішчае варожыя полчышчы [[Чарнабог]]а. Яны нагрувашчваюць велізарныя [[Хмара|хмары]], каб затуманіць [[сонца]], сарваць месяц, сабраць у хмары пітво жыцьця — ваду. Пярун адным ударам свайго каменнага [[молат]]у разьбівае хмары, і апладняльная вада імкліва ліецца на зямлю. [[Чорт|Чэрці]] бягуць на зямлю, але і тут іх даганяюць стрэлы Пяруна. Чэрці ведаюць, што Пярун любіць чалавека й беражэ яго, таму яны кідаюцца ў жытло людзей, каб выратавацца сярод іх. Але ў такіх выпадках Пярун зьнішчае й жытло чалавека.
Ананімны ўдзельнік