Георгі Літвінюк: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
крыніца — https://be.wikipedia.org/wiki/Георгій_Іванавіч_Літвінюк?oldid=1729722
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 22:17, 5 лютага 2014

Гео́ргі Іва́навіч Літвіню́к (нар. 28 жніўня 1961, в. Дзедаўка, Пружанскі раён Берасьцейскай вобласьці, БССР) — беларускі геоляг.

Георгі Літвінюк
Дата нараджэньня 28 жніўня 1961 (62 гады)
Месца нараджэньня Дзедаўка, Пружанскі раён Берасьцейскай вобласьці
Грамадзянства Беларусь Беларусь
Месца вучобы Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт
Занятак геоляг
Навуковая сфэра геалёгія
Месца працы Беларускі дзяржаўны пэдагагічны ўнівэрсытэт імя Максіма Танка

Жыцьцяпіс

Нарадзіўся ў сям’і настаўніка. Пасьля заканчэньня сярэдняй школы (1968) паступіў на геаграфічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Праходзіў практыку пад кіраўніцтвам акадэміка Гаўрылы Гарэцкага ў аддзеле палеагеаграфіі антрапагену Інстытуту геахіміі і геафізыкі АН БССР; па заканчэньні вучобы працаваў тут старэйшым лябарантам-палеакарполягам, прайшоў курс асьпірантуры і ў 1988 абараніў у Інстытуце геалёгіі АН Эстонскай ССР (Талін) дысэртацыю «Неаплейстацэнавыя флёры Беларусі і сумежных абласьцей», атрымаў ступень кандыдата геоляга-мінэралягічных навук па спэцыяльнасьці палеанталёгія і стратыграфія. Дасьледаваў галяцэнавыя, муравінскія, паазерскія і раньнедняпроўскія інтэрстадыяльныя насенныя флёры, вывучаў флёры ўсіх міжледавікоўяў плейстацэну Беларусі, памежныя пліяцэн-плейстацэнавыя флёры ў агаленьнях і міяцэнавыя з пошукавых на буры вугаль сьвідравін.

3 1998 працуе выкладчыкам у БДПУ імя М. Танка, вядзе курс геалёгіі (агульная і гістарычная). 3 2001 дацэнт, з 2009 — загадчык катэдры фізычнай геаграфіі.

Выбраная бібліяграфія

  • Литвинюк Г. И. История развития растительности в неоплейстоцене на территории Белоруссии // Палеогеграфия кайнозоя Белоруссии. Мн., 1989. С. 140—151.
  • Литвинюк Г. И. Новые данные о флоре брестского надгоризонта юго-запада Беларуси // Стратиграфия и палеонтология геологических формаций Беларуси. Мн., 2003. С. 168—170.
  • Литвинюк Г. И., Якубовская Т. В. Отложения корчевского межледниковья и стратиграфия четвертичной толщи Новогрудской возвышенности в бассейне реки Невды // Літасфера, №1 (32), 2010. С. 31-42.

Літаратура

  • Георгій Іванавіч Літвінюк (Да 60-годдзя з дня нараджэння) // Літасфера. №2 (35). 2011.