Баер Левэркузэн: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д абнаўленьне зьвестак
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
Радок 53:
Гісторыя «Баера» вядзе адлік з [[27 лістапада]] [[1903]] году калі 170 працоўнікаў групы «[[Bayer]]» адправілі ліст кіраўніцтву кампаніі з прапановай стварыць уласны спартовы клюб. [[15 чэрвеня]] [[1904]] году кампанія пагадзілася падтрымаць ініцыятыву, і [[1 ліпеня]] [[1904]] году быў створаны клюб гімнастыкі, які атрымаў назву «''TuS Friedrich Bayer & Co 1904 Leverkusen''». 3[[1 траўня]] [[1907]] году быў створаны асобны футбольны дэпартамэнт. Але ў ''«TuS Friedrich Bayer & Co 1904 Leverkusen''» існавала сур’ёзная варожасьць паміж гімнастамі й спартоўцамі іншых відаў спорту.
 
Варожасьць спрыяла таму, што [[8 чэрвеня]] [[1928]] году футбалісты й шэраг іншых спартовых дэпартамэнтаў выйшлі з грамадзтва, стварыўшы спартовую асацыяцыю «''SV Bayer 04 Leverkusen''». У канцы [[1920-я|1920-х]] і на пачатку [[1930-я|1930-х]] гадоў «Баер» выступаў толькі ў трэцяй i чацьвёртай лігах, пакуль яны неня здолелі ў [[1936]] годзе выйсьці ў другую заходнюю лігу.
 
У сэзоне 1950—1951 гадоў «Баер» перамог у Першай аматарскай лізе на захадзе й выйшаў у вышэйшую лігу. У сэзоне 1951—1952 гадоў «Баер» упершыню ўдзельнічаў у вышэйшай нямецкай заходняй Обэрлізе, дзе адразу ж заняў шостае месца. Лепшым вынікам сталася трэцяе месца ў сэзоне 1954—1955 гадоў. У сэзоне 1955—1956 гадоў «Баер» заняў 15 месца й вылецеў у Першую аматарскую лігу. У сэзоне 1961—1962 гадоў «Баер» зноўку перамог у Першай аматарскай лізе на захадзе й вярнуўся ў вышэйшую лігу. У сэзоне 1962—1963 гадоў «Баер» вярнуўся ў вышэйшую нямецкую заходнюю Обэрлігу й заняў 9 месца.