Чэлсі Лёндан: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненьне
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
д Typo fixing using AWB
Радок 40:
«'''Чэ́лсі'''» ({{мова-en|Chelsea F.C.}}) — ангельскі [[футбольны клюб]] з гораду [[Лёндан]]. Названы на імя лёнданскага раёну [[Чэлсі]], у якім разьмешчаны хатні стадыён каманды. Заснаваны ў [[1905]] годзе й быў прыняты ў другі дывізіён Футбольнай Лігі [[1 чэрвеня]] [[1905]] году. Хатні [[стадыён]] — «[[Стэмфард Брыдж (стадыён)|Стэмфард Брыдж]]», які адкрыўся ў [[1877]] годзе. Каманда «Чэлсі» стваралася адмыслова для гульні на новым стадыёне. Пераможцы [[Ліга чэмпіёнаў УЭФА|Лігі чэмпіёнаў]] ([[Ліга чэмпіёнаў УЭФА 2011—2012 гадоў|2012]]) і [[Ліга Эўропы УЭФА|Лігі Эўропы]] ([[Ліга Эўропы УЭФА 2011—2012 гадоў|2013]]). Уладальнікам каманды зьяўляецца расейскі бізнэсмэн [[Раман Абрамовіч]].
 
Асноўная форма — сінія кашулі й трусы зь белымі гетрамі, падобная камбінацыя выкарыстоўваецца з [[1960-я|1960-х]] гадоў. Клюбная эмблема некалькі разоў відазьмянялася ў спробах мадэрнізацыі клюбнай сымболікі; бягучая эмблема, цырыманіяльны сіні леў, які трымае посах, зьяўляецца мадыфікаванай вэрсіяй эмблемы, упершыню прынятай ўу [[1953]] годзе; дадзеная вэрсія эмблемы была прынятая ў [[2005]] годзе<ref>[http://news.bbc.co.uk/sport1/hi/football/teams/c/chelsea/4008257.stm Chelsea centenary crest unveiled]. BBC Sport</ref>. Клюб займае пятае месца паводле наведвальнасьці хатняга стадыёну за ўвесь час удзелу ў ангельскім футболе<ref>[http://www.nufc.com/2010-11html/attendance-all-time.html All Time League Attendance Records]. Афіцыйны сайт ФК «Ньюкасл Юнайтэд»</ref>. Сярэдняя наведвальнасьць хатніх матчаў у [[Чэмпіянат Ангельшчыны па футболе 2011—2012 гадоў|сэзоне 2011—2012 гадоў]] склала 40 651 чалавек, што складае шосты паказчык у [[Прэм’ер-Ліга|Прэм’ер-лізе]]<ref>[http://www.tonykempster.co.uk/prematt.htm?comp=1 Scroll down for more detail]. tonykempster.co.uk</ref>.
 
== Гісторыя ==
[[2 чэрвеня]] [[2003]] году Кен Бэйтс прадаў «Чэлсі» расейскаму мільярдэру [[Раман Абрамовіч|Раману Абрамовічу]] за амаль 140 млн фунтаў, што стала найбуйнейшай у сьвеце продажам ангельскага футбольнага клюбаклюбу<ref>[http://news.bbc.co.uk/1/hi/business/3036838.stm Russian businessman buys Chelsea]. BBC Sport</ref>. Больш за 100 млн фунтаў стэрлінгаў было выдаткавана на новых гульцоў, але [[Кляўдыё Раньеры]] ня здолеў атрымаць якіх-небудзь трафэяў, таму быў заменены на партугальскага трэнэра [[Жузэ Маўрыньню]]. Пад кіраўніцтвам Маўрыньню «Чэлсі» стаў пятым ангельскім клюбам з часоў [[Другая сусьветная вайна|Другой сусьветнай вайны]], якія абаранілі свой ​​тытул у [[чэмпіянат Ангельшчыны па футболе 2005—2006 гадоў|сэзоне 2005—2006 гадоў]]<ref>[http://www.sportinglife.com/story_get.cgi?STORY_NAME=soccer/06/03/12/SOCCER_Chelsea.html&TEAMHD=soccer Terry Eyes Back-to-Back Titles]. Sporting Life </ref>. Затым былі выйграныя [[Кубак Ангельшчыны па футболе|Кубак Футбольнай асацыяцыі]] (2007) і два [[Кубак Футбольнай Лігі|Кубкі Футбольнай лігі]] (2005 і 2007).
 
[[20 верасьня]] [[2007]] году партугальскі трэнэр лёнданскага «Чэлсі» [[Жузэ Маўрыньню]] пакінуў свой пост. Клюб афіцыйна пацьвердзіў ад’езд Маўрыньню, разьмясьціўшы афіцыйнае паведамленьне аб гэтым на сайце клюбу. Афіцыйная вэрсія: «Сёньня ФК „Чэлсі“ й Жузэ Маўрыньню разарвалі дамову аб супрацоўніцтве па ўзаемнай дамоўленасьці». Маўрыньню прыйшоў у «Чэлсі» ўлетку [[2004]] году. Пад ягоным кіраўніцтвам клюб у 2005 і 2006 гадох станавіўся чэмпіёнам Ангельшчыны, у 2005 і 2007 гадох атрымаў перамогу ў Кубку ангельскай лігі, у 2007 годзе стаў уладальнікам Кубка Ангельшчыны, а ў 2005 годзе — пераможцам Супэркубка Ангельшчыны.
Радок 49:
[[19 студзеня]] [[2008]] году «Чэлсі» атрымаў 300-ю перамогу ў Прэм’ер-Лізе, калі на хатняй арэне быў перайграны «[[Бірмінггэм Сіці]]» зь лікам 1:0. [[24 траўня]] [[2008]] году, пасьля двухдзённых перамоваў, на афіцыйным сайце «Чэлсі» зьявілася паведамленьне аб скасаваньні кантракту з [[Аўрам Грант|Аўрамам Грантам]]. Чыньнікам таму зьяўлялася параза клюбу ў фінале Лігі чэмпіёнаў. 53-гадовы ізраільскі спэцыяліст прапрацаваў у «Чэлсі» меней за год, у верасьні [[2007]] году зьмяніўшы на пасту галоўнага трэнэра партугальца [[Жузэ Маўрыньню]].
 
[[12 чэрвеня]] [[2008]] году было абвешчана, што новым галоўным трэнэрам стаў бразыльскі спэцыяліст [[Луіс Фэліпэ Скалары]]<ref>[http://www.chelseafc.com/xxchelsea180706/index.html#/page/Homepage/article_1326948 Scolari is new Chlesea manager]. Афіцыйны сайт ФК «Чэлсі»</ref>, які зьяўляўся галоўным трэнэрам [[зборная Партугаліі па футболе|зборнай Партугаліі]]. У поле зроку кіраўніцтва клюбаклюбу, акрамя Скалары, знаходзіліся такія вядомыя трэнэры, як то [[Карлё Анчэлёцьці]], [[Гуўс Гідынк|Гуўс Гідынк]] і [[Лючана Спалецьці]]. Але не выканаўшы свае задачы, пастаўленыя кіраўніцтвам клюбаклюбу, быў звольнены з пасады галоўнага трэнэра ўжо ў лютым [[2009]] году<ref>[http://www.fifa.com/worldfootball/clubfootball/news/newsid=1021097.html?cid=rssfeed&att= Chelsea sack Scolari]. Афіцыйны сайт ФІФА</ref>. «Сінія» скаціліся на 4 месца ў турнірнай табліцы ангельскай лігі, згуляўшы дома сухую нічыю з «[[Гал Сіці]]».
 
Да канца [[Чэмпіянат Ангельшчыны па футболе 2008—2009 гадоў|сэзону 2008—2009 гадоў]] клюб часова ўзначальваў Гуўсу Гідынк, які адначасова трэнэраваў у [[зборная Расеі па футболе|зборнай Расеі]]<ref>[http://news.bbc.co.uk/sport1/hi/football/teams/c/chelsea/7882667.stm Chelsea confirm Hiddink as coach]. BBC Sport</ref>. У 2009 годзе «Чэлсі» пад кіраўніцтвам Гідынка атрымаў перамогу ў Кубку Футбольнай асацыяцыі, аказаўшыся мацьней за «[[Эвэртан Лівэрпул|Эвэртан]]» зь лікам 2:1.
Радок 90:
 
== Колеры ==
Футбалісты «Чэлсі» заўсёды насілі блакітныя кашулі, хоць першапачаткова былі прынятыя з больш сьветлым адценьнем, чым цяпершаняя вэрсія, і ў адрозьненьніадрозьненьне ад сёньняшніх былі апранутыя ў белыя шорты і цёмна-сінія шкарпэткі. Больш сьветлая сіняя форма была ўзятая з гоначных колераў тагачаснага прэзыдэнта клюбу, графа Кадогана.
{|
|