Беніца: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Maks 100 (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
Радок 61:
Першы пісьмовы ўспамін пра Беніцу як [[сяло]] Маркаўскай воласьці [[Віленскае ваяводзтва|Віленскага ваяводзтва]] датуецца [[1507]]. У [[1554]] мясьціна знаходзілася ў валоданьні роду Астравухаў, у [[1576]] перайшла да С. Валовіча. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай ([[1565]]—[[1566]]) сяло і аднайменны маёнтак увайшлі ў склад [[Ашмянскі павет|Ашмянскага павету]].
 
З [[1634]] Беніца знаходзілася ў валоданьні роду [[Коцелы|Коцелаў (Катлоў)]]. Пры двары ўласьнікаў маёнтку жыў і працаваў філёзаф П. Мотвіл, існавалі бібліятэка, архіў, мастацкая галерэя, парк, сад, сажалкі з каналамі. У [[1701]] року [[Міхал Казімір Коцел]], які быў [[кашталяны віцебскія|віцебскім кашталянам]] збудаваў у мястэчку касьцёл і кляштар бэрнардынаў. Як сьведчыць легенда, у 1700 року пан Коцел са сваёй сям’ёй ехаў ззь Беніцы ў [[Ашмяны]]. І так здарылася, што коні панесьлі панскую брычку, у якой была толькі маленькая дачка Коцелаў. Калёсы маглі перавярнуцца, і дачка загінула б. Шляхціц пасьпеў толькі ўкленчыць і папрасіць дапамогі ў Божае Маці. І тут коні, якія беглі, як звар’яцелыя, імгненна спыніліся. Дзякуючы за цуд, пан Коцел даў клятву пабудаваць на гэтым месцы касьцёл, і праз год стрымаў сваё слова<ref name="nn.by">Беніца. Пустка [http://nn.by/?c=ar&i=12619].</ref>.
 
Касьцёл Сьвятой Троіцы, пабудаваны ў барочным стылі, перадалі манахам‑бэрнардынам. Манахі зладзілі побач з касьцёлам двухпавярховы манастыр, пры якім працавала школа. Пасьля пабудовы касьцёла Беніца стала асноўнай рэзыдэнцыяй Коцелаў, яны пабудавалі тут сядзібны палац, аранжарэю, заснавалі сад, парк з сыстэмай сажалак і каналаў. Архітэктар Спампані, які будаваў палац, быў спэцыяльна запрошаны Коцеламі з Італіі.
Радок 71:
У [[Першая сусьветная вайна|Першую сусьветную вайну]] Беніца знаходзілася ў прыфрантавой зоне. Згодна з [[Рыская мірная дамова 1921 году|Рыскай мірнай дамовай]] ([[1921]]) мястэчка апынуўся ў складзе міжваенннай [[Польская Рэспубліка (1918—1939)|Польскай Рэспублікі]], дзе зрабілася цэнтрам гміны [[Маладэчанскі павет|Маладэчанскага павету]] [[Віленскае ваяводзтва (1923—1939)|Віленскага ваяводзтва]]. Тут была наладжана вытворчасьць, існавала свая піваварня.
 
У [[1939]] Беніца ўвайшла ў [[БССР]], дзе ў [[1940]] зрабілася цэнтрам сельсавету (існаваў да [[1959]]). У [[1948]] савецкія ўлады зачынілі касьцёл і царкву і ператварылі іх у склады, сямейны склеп Коцелаў і Швыкоўскіх быў разрабаваны, падчас чаго касьцякі былых гаспадароў проста звалілі ў кучу, труны паразьбівалі, а надмагільныя пліты павыкідалі на вуліцу<ref>Беніца. Пустка [http://name="nn.by"/?c=ar&i=12619].</ref>, а ў [[1987]] — зьнішчылі муры палаца Коцелаў. Станам на [[1990]] у вёсцы было 123 двары.
 
<center><gallery caption="Даўнія графічныя выявы мястэчка" widths=150 heights=150>